Архіў навін
Круглы стол «Сучасная камунікацыя ў развіцці гарадоў і рэгіёнаў Беларусі"
21 ліпеня 2009 году адбудзецца круглы стол. Арганізатарамі з'яўляюцца ГА «Цэнтар сацыяльных інавацыяў" і праектная група Агенцыя гуманітарных тэхналогіяў.
Мэта круглага стала – ў актывізацыі публічнага ды адкрытага абмеркавання тэмы развіцця малых гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, пашырэнне кола пытанняў і праблемаў, якія ўздымаюцца.
Круглы стол будзе прысвечаны пытанням арганізацыі камунікацыі і ўмовам яе развіцця, ды іх стратэгіям.
Лета – гэта час, калі настаўнікі вучацца з ахвотай
Ад метадычнага семінара «Навучанне праз супрацоўніцтва» нашыя тэарэтычна ўзброеныя да зубоў настаўнікі нічога асабліва новага не чакалі. Але першае ж практыкаванне паказала, што тэорыя і практыка ў айчыннай педагогіцы пакуль не пазнаёміліся. Таму навучанне, якое прапануюць грамадскія арганізацыі – гэта цалкам практычнае навучанне. Вучым таму, з дапамогай чаго вучым! Гэта дэвіз метадычнага навучання для педагогаў. Яшчэ стала традыцыяй на кожным семінары адводзіць час для абмену досведам для ўдзельнікаў. Майстар-клас для калег мог правесці кожны настаўнік. У хуткім часе метадычныя матэрыялы і сцэнарыі заняткаў з'явяцца на нашым сайце. А пакуль – фотарэпартаж з семінара «Навучанне праз супрацоўніцтва«.
Мінск
Дзіцячая дашкольная ўстанова №412 (пр.Газеты Праўда, 64а) запрашае ў старэйшую ўзроставую групу з беларускай мовай выхавання. Даведкі праз т.: (017) 271–68–47.
ДДУ №522 (вул.Русіянава, 23) сёлета набірае малодшую групу. Даведкі праз т.: (017) 260–65–01.
ДДУ №314 (вул.Багдановіча, 68а) мае рознаўзроставую групу, тут прымаюцца дзеткі сярэдняга і старэйшага ўзросту. Даведкі праз т.: (017) 234–25–61.
ДДУ № 534 (вул.Матусевіча, 59) — цалкам беларускамоўны садок. Даведкі праз т.: (017) 257–76–91.
ДДУ № 187 (вул.Кахоўская, 64а) — цалкам беларускамоўны садок. Даведкі праз т.: (017) 213–06–71.
ДДУ № 234 (вул.Карастаянавай, 19) набірае рознаўзроставую групу. Даведкі праз т.: (017) 288–50–75.
Мінчукам з Сухарава, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3—4 гадоў у беларускамоўны садок па месцы жыхарства, можна звяртацца праз тэлефон: (29) 395–73–99 (Дар’я) або праз e-mail: apalonik@gmail.com. На сёння група сфармаваная, але з часам, магчыма, з’явяцца месцы.
Брэст
Таксама арганізуецца беларускамоўная рознаўзроставая група ў брэсцкім дзіцячым садку. Каб яна пачала працаваць ў верасні 2010, тэлефануйце +(029) 228–44–68 (Мілана) або лістуйце milka-kotka@tut.by ці milka-kotka@mail.ru. Заявы трэба падаць у верасні 2009, каб у супрацоўнікаў аддзелу адукацыі быў час падрыхтавацца (у тым ліку і маральна).
Гродна
Усе, хто жадае аддаць дзіця ў беларускамоўную групу, звяртайцеся па інфармацыю: тэл. (029) 868–98–82 (Ігар Кузьмініч).
Магілёў
ДДУ № 81 (Дняпроўскі бульвар, 58а (м-н Юбілейны)) — набірае рознаўзроставую групу (4–5 гадоў). Даведкі праз т.: (0222) 26–06–69.
Маладзечна
Тут таксама будзе беларускамоўная група. Запрашаем далучацца і дапамагаць: тэлефон у Маладзечне (01773) 5–44–28; (029) 575–16–52 (Святлана).
Паводле Нашай Нівы
Майстар-класы для вучняў і моладзі па народных танцах.
Калі вы працуеце ў летніку, ці ўжо пачалі рупіцца пра пазакласную працу, тады гэтая прапанова для Вас!
Студэнцкая танцавальная суполка прапануе дапамогу для правядзення заняткаў, класных гадзінаў ці ўрокаў «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на тэму гісторыі, беларускіх традыцый, беларускіх народных танцаў з удзелам танцавальнага каллектыву і дудара, альбо проста танцавальных майстар-классаў з расповядам пра гісторыю танца і абрады роднага краю.
Кантактная інфармація: +375 29 764 шэсць 2 50, e-mail: jagor.z@gmail.com
Міжнародныя праекты праграмы Моладзь у дзеянні
1.RLB TC – REMOVING THE LINGUISTIC BARRIERS IN ENGLISH WITHIN INTERCULTURAL COMMUNICATION
Трэнінг для тых, хто няўпэўнена адчувае сябе пры камунікацыі на англійскай мове, але жадае больш працаваць з міжкультурнымі адукацыйнымі мерапрыемствамі. Добрая магчымасць для моладзевых каардынатараў і трэнераў падцягнуць англійскую мову!
Даты: 2009–09–14 – 2009–09–20
Месца: Францыя
Апошні тэрмін падачы заявак 2009–07–17
2. SOHO France In French language
Трэнінг для тых, хто хоча даведацца болей пра Міжнародную валанцёрскую праграму EVS.
Для арганізацый, якія жадаюць дасылаць і прымаць валанцёраў з замежжа.
Даты 2009–09–23 – 2009–09–27
Месца: Францыя
Апошні тэрмін падачы заявак 2009–08–10
Трэнінг на французскай мове!!!!!
3. Трэнінг Europe@work пра тое, як працаваць з моладдзю на тэму вялікай «Еўропы»
Даты 2009–08–31 – 2009–09–03
Месца: Германія
Апошні тэрмін падачы заявак 2009–08–15
Больш інфармацыі пра трэнінгі знаходзіцца тут
Сёлетні метадычны летнік у Альхоўцы быў прысвечаны сучасным сродкам арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школе. Ключавое слова ў тэме летніка – сродкі навучання.
Справа ў тым, што сучасная айчынная школа, па першае, вельмі недастаткова абсталявана сродкамі, па-другое, сродкі носяць у большасці ілюстратыўны характар і прызначаны для пасіўнага ўспрыняцця вучнямі інфармацыі без яе крытычнага асэнсавання, у-трэціх, у аўтара курсаў Мікалая Іванавіча Запрудскага і яго партнёраў маецца досвед і ўзоры такіх сродкаў навучання, якія матывуюць вучняў на актыўную працу, стымулююць вызначэнне кожным навучэнцам сваёй уласнай пазіцыі, скіраванны на прысванне імі нацыянальных і гуманістычных каштоўнасцей, на поспех вучняў на ЦТ.
У летніку настаўнікі з розных куткоў краіны авалодалі сучаснымі інтэрактыўнымі сродкамі навучання, навучыліся самі ствараць навучальныя сродкі і праектаваць адукацыйныя працэсы.
Традыцыйна ў Альхоўку настаўнікі прывозяць свае распрацоўкі, каб падзяліцца імі з калегамі. Сёлета кожны ўдзельнік звёз дахаты не толькі добры настрой, творчую атмасферу, але і каля 10 гігабайтаў інфармацыі.
Найлепшыя метадычныя матэрыялы з альхоўскай скарбонкі хутка з'явяцца на сайце Nastaunik.info.
А пакуль глядзіце фотарэпартаж з Альхоўкі-2009.
МІЖНАРОДНЫ ВАЛАНЦЁРСКІ ЛЕТНІК ВА ЎКРАІНЕ
Украінская дабрачынная агранізацыя “Цэнтар адукацыйных ініцыятываў” запрашае да ўдзелу ў міжнародным валанцёрскім летніку “Following the ancient history”, які адбудзецца з 1 па 14 жніўня 2009 года у мястэчку Бэлз у Львоўскім раёне. Мэтай летніка зяўляецца абмен культурным досведам і ведамі пра супольную гістарычную спадчыну, а таксама планаванне далейшай каапэрацыі ўдзельнікаў у гэтай галіне.
Удзельнікамі могуць быць асобы ва ўзросце 21–28 гадоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Цэнтральнай Еўропы і Украіны, і валодаюць англійскай мовай на камунікацыйным узроўні.
Больш падрабязную інфармацыю пра летнік глядзіце тут.
Паводле ngo.by
МОЛАДЗЕВЫ ЛЕТНІК НА ВІЛЕЙСКІМ ВАДАСХОВІШЧЫ
Маладыя людзі ва ўзросце 17–20 год запрашаюцца да ўдзелу ў моладзевым летнiку «Надзея», якi адбудзецца з 10 па 20 жніўня на Вiлейскім вадасховiшчы. У праграме летнiка – камунiкацыйныя трэнінгi, гульнi, семінар па падрыхтоўцы валанцёраў для дабрачыннай дзейнасьцi.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 жніўня 2009 года.
Спампаваць форму анкеты можна тут.
Паводле рассылкі belngo.info
ЛЕТНІК «ЧАРОЎНЫ ДОМ ЕЎРАПЕЙСКІХ СУСТРЭЧ» НА БЕРАСЦЕЙШЧЫНЕ
Берасцейская моладзевае аб'яднанне «Дзедзіч» запрашае ўзяць удзел у моладзевым дабраахвотніцкім летніку «Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч».
З 25 ліпеня цягам 10 дзён моладзь зь Берасця ды ўсёй краіны ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна (40 км ад Берасця) будзе ствараць свой «Еўрапейскі дом».
Летнік «Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч» гэта:
- сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі;
- вандроўкі ў Камянец (Белая вежа), Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім Касцёлам), Высокае (сядзібава-паркавы ансамбль Сапегаў);
- свята вады на возеры Катэра;
- вечаровы Open Air;
- дэбаты, прыемныя размовы ды летнія раманы.
Да ўдзелу запрашаюцца сябры разнастайных грамадскіх арганізацыяў ды проста актыўная і пазітыўная моладзь з усёй Беларусі. Каб прыняць удзел у летніку, трэба даслаць заяўку па адрасе: dzedzich@tut.by
Форму заяўкі й падрабязную інфармацыю аб летніку глядзіце на сайце: www.dzedzich.org
Як вядома, жыццё развіваецца па спіралі, некаторыя падобныя праявы яго паўтараюцца праз пэўны перыяд. Мы цвёрда ўпэўнены ў тым, што новы віток адраджэнскага руху, які выведзе Беларусь на “пачэсны пасад між народамі”, не за гарамі.
У 1993 годзе ў першых беларускамоўных класах навучалася 76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці нават – 92,6%. Тыя, хто навучаўся тады, ужо самі становяцца бацькамі і аддаюць сваіх дзяцей у дашкольныя ўстановы з беларускай мовай навучання і выхавання, першыя беларускія класы.
Пра свой намер адкрыць новыя групы і класы заявілі праз СМІ нашы актывісты ў Менску, Гродна, Магілёве, Лідзе. У Менску прымаюць заявы не сем адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. Сёлета навучанне па-беларуску вялося ў 18-ці агульнаадукацыйных установах: гімназіях № 4, 9, 14, 23, 28, гімназіі-каледжы мастацтваў, СШ № 11, 60, 68, 72, 89, 108, 131, 180, 190, 205, 209, 218. Можна прадоўжыць і лік дашкольных устаноў сталіцы, акрамя названых у СМІ, напрыклад, 533, 133 і інш.
Як паказвае досвед, поспех стварэння новых навучальных i выхаваўчых суполак у адукацыйных установах у большай ступенi залежыць ад актыўнасцi i прадпрымальнасцi зацiкаўленых бацькоў. Дык за справу!
У сваю чаргу Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” знойдзе магчымасць на пачатку навучальнага года маральна падтрымаць лепшых актывістаў, новыя беларускія класы і групы ў садах краіны.
Дасылайце iнфармацыю пра актывiстаў стварэння беларускiх класаў i груп у дашкольных установах на адрасы ТБШ (tbskoly@tut.by) цi тэлефануйце (8029–7520821) да 15верасня 2009 г.
Алесь Лозка,
старшыня РГА «Таварыства беларускай школы»
.