Архіў навін
Заняткі для дзетак і іх бацькоў. Пазнанне кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 26 верасня.
Беларускія настаўнікі разам з дацкімі калегамі зрабілі сучасны метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Прапануем паглядзець нават тым, хто не ў тэме правоў чалавека, бо ў дапаможніку шмат метадычных парадаў, ідэяў, як зрабіць урок цікавым і прадуктыўным.
Даслала Таццяна Шумель. Гексы - шасцівугольнікі, выразаныя з паперы ці пластыка. На гексах можа быць напісана, намалявана, раздрукавана ўсё, што заўгодна, па тэме ўрока. Складаючы з набору гексаў малюнак (пазл), дзеці ўсталёўваюць лагічную сувязь паміж тымі карткамі, якія сутыкаюцца сваімі бакамі, і гэтыя сувязі становяцца бачнымі.
Інфармацыйная і медыйная граматнасць - адна з найважнейшых кампетэнцый, якую павінна даваць школа. Але ці ўсе настаўнікі самі ведаюць яе асновы? Давайце паспрабуем разабрацца з серыяламі. Для каго і з якой мэтай іх ствараюць? Чаму імі запоўнены ўвесь эфір? Ці маюць серыялы адукацыйны патэнцыял? Якую небяспеку яны нясуць?
Сяргей Фадзн - сучасны настаўнік з неардынарнымі падыходамі, як гаворыць моладзь, са сваімі фішкамі. На ўроках паказвае вучням кіно. Не, ён не ператварае іх у кінапрагляд. Вучні разбіраюць кіналяпы. Зразумела, з пункту погляду фізікі.
Нагадваем настаўнікам пра існаванне цудоўнага праекта «Народныя казкі для дзетак» — ініцыятыва ЮНІСЕФ у Беларусі.
Урок даслала Вольга Жыткая. Ідэя урока: прапаеуецца, з аднаго боку, асвятліць пытанні гігіены, з другога, - дэкадаваць рэкламны ролік шампуня. Дзеці адначасова засвойваюць праграмныя веды і развіваюць навыкі медыяпісьменнасці.
Свет рухаецца ў бок чалавека, усведамляючы каштоўнасць кожнай асобы. Мы ў гэты час прапісваем нарматывы. Свет дыферэнцыюе навучальныя ўстановы, разумеючы адрозненні ў інтэлектуальных патрэбах. Мы закрываем гімназіі...
Хто сябе пазнае - той малайца! Хто пакуль не - спявайце з намі і запісвайцеся на курс актыўнай ацэнкі!