Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.09.2023

Настаўнікам года стаў настаўнік выяўленчага мастацтва з Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна Сяргей Шамінскі.

26.09.2023

Пачаўся набор на новы курс Актыўная ацэнка - 2023. Навучанне бясплатнае. Тэрмін навучання – 3 месяцы. Больш інфармацыі і анкета-заяўка – на сайце АА

25.09.2023

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў замежнай мовы. У метадычных трэндах: работа з медыятэкстамі, візуалізацыя, ролевыя гульні і выкарыстанне сацыяльных сетак як інструментаў д ля навучання.

25.09.2023

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў пачатковай школы. У пачаткоўцаў ганаруюцца актыўная ацэнка, візуалізацыя, інтэрактыўныя метады і чытацкая граматнасць.

25.09.2023

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў біялогіі і хіміі. У метадычных трэндах: праектнае і праблемнае навучанне, мадэляванне і візуалізацыя, мнематэхнікі і эйдэтыка.

24.09.2023

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. Заўважна спалучаюцца і выкладаюцца: матэматыка праз міні-праекты, фізіка праз эксперыменты, інфарматыка праз гульні.

24.09.2023

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры. Філолагі лічаць, што чытаць трэба, гэта карысна і вельмі цікава, неабходна вярнуць кнігі і чытанне ў моду.

24.09.2023

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў гісторыі і геаграфіі. У метадычных трэндах: праектнае і праблемнае навучанне, развіццё крытычнага мыслення і работа з медыятэкстамі, актыўныя і інтэрактыўныя метады, візуалізацыя і гейміфікацыя навучання (квэсты, дыдактычныя гульні).

20.09.2023

Прапануем агляд сеціва, дзе гуртуюцца і дзеляцца матэрыяламі настаўнікі беларускай мовы.

19.09.2023

Біябурбалка — гэта навукова-папулярны падкаст, які дае адказы на простыя і складаныя біялагічныя пытанні па-беларуску.

Старонкі