Архіў навін
Віталія Глаз, Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў
Яшчэ тыдзень таму я і не ведала, як і навошта ўвогуле адзначаць гэты дзень. Я і так выкладаю свой прадмет на беларускай мове і карыстаюся актыўна ёй у паўсядзённым жыцці... Ну, перад заняткам расказала б навучэнцам, што ёсць такі Дзень – міжнародны, дарэчы! Што гэта вельмі важна для кожнага чалавека паасобку і для ўсёй нашай нацыі – цалкам не забывацца на мову і карані свае.
Ідэю прапанавала Ганна Каліноўская – навучэнка каледжа, зорачка каледжа і мега-мозг...
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 3 красавіка
Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance» супольна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце «Discover Vilnius!» («Адкрый для сябе Вільню!») вучняў 9–11 класаў беларускіх школ, навучэнцаў каледжаў і тэхнікумаў, а таксама студэнтаў.
Удзельнікам праекта прапануецца магчымасць наведаць сонечную вясновую Вільню 27–28 красавіка 2012 года. Цягам двухдзённага візіту дзяўчаты і хлопцы з Беларусі атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай Літвы, а таксама наведаць адукацыйныя інстытуцыі Вільні і проста файна прабавіць час!
УВАГА! Усе ўдзельнікі, якія не маюць літоўскай нацыянальнай ці шэнгенскай візы, атрымаюць бясплатную візу ад арганізатараў праекта.
Апошні тэрмін падачы заявак – 3 сакавіка
Чэшская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі» пачынае прыняцце заяваў на мікрагранты па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды інфармаванасці аб мясцовых праблемах у рэгіёнах Беларусі.
Мэтамі праграмы з’яўляюцца: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.
Метадычны дапаможнік
Ігар Кузьмініч. Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі.
Метадычны дапаможнік
Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел»
Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Метадычны дапаможнік «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел» змяшчае метадычныя парады для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікаў сярэдніх школ, выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ і іншых асоб, якія зацікаўленыя ў выхаванні сацыяльна актыўных грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама ў абароне і пашырэнні правоў чалавека. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца навучанне выкарыстанню сучасных форм і спосабаў грамадскага ўдзелу для пашырэння і абароны правоў чалавека. Гэты дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам, – дапаможнікам «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй», які змяшчае метадычныя парады па падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў па правах чалавека для моладзі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 29 лютага
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» ў сакавіку – красавіку 2012 г. праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства».
У рамках навучальнай праграмы адбудуцца 5 узаемазвязаных інтэрактыўных семінараў пачатковага ўзроўню па навучанні асновам працы трэнера з моладзевай групай у кантэксце некамерцыйнай арганізацыі. Паміж семінарамі будзе зарганізавана практыка па замацаванню ведаў і ўменняў на базе арганізацый удзельнікаў, а таксама праца па абмене досведам у рамках партала электроннага дыстанцыйнага навучання. Акрамя таго, удзельнікі, пры жаданні, змогуць самастойна правесці навучальныя сесіі з моладзевай групай у рамках курсу нефармальнай адукацыі «Моладзь на карысць грамадству» паводле распрацаваных арганізатарамі матэрыялаў.
Па сканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе.
Белсат ТВ
Тэлеканал «Белсат» падтрымлівае V Агульнанацыянальную дыктоўку, якая адбываецца 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы. Напісаць яе цяпер можна і дыстанцыйна праз інтэрнэт.
Дыктоўка пройдзе за тры этапы, наступныя два запланаваныя на 15 і 25 сакавіка. Сёлетнюю дыктоўку традыцыйна арганізоўвае Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Пераможцы дыктоўкі ў кожным з пяці гарадоў – Менск, Горадня, Магілёў, Баранавічы і Ліда – атрымаюць ад незалежнага тэлеканалу спадарожнікавыя антэны з аплочаным мантажом.
Напісаць дыктоўку можна ў сядзібе ТБМ у Менску (21 лютага а 17:30), падчас іншых зарганізаваных спатканнях, на ўроках літаратуры, слухаючы радыё ці праз інтэрнэт.
Відэадыктоўку, прачытаную славутаю беларускаю тэлевядоўцаю Зінаідаю Бандарэнкаю кожны зможа напісаць сам ці са сваімі блізкімі ды сябрамі.



