Архіў навін
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №5 – май 2008
Кароткі змест бюлетэня:
– Школа вяртаецца да 11годкі і не толькі – развагі аб афіцыйных і неафіцыйных рэформах школы
– Асоба ў адукацыі. ВОЛЬГА СЯНЬКОВА: «Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі"
– Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка
– Навіны адукацыі, конкурсы, праграмы, праекты
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 370 kB)
Падведзены вынікі цэнтралізаванага тэставання
Абсалютны вынік — 100 балаў — атрымалі 77 удзельнікаў тэставання са 179 тысяч. Летась такіх было ўсяго 18. Гэта сведчыць пра рэалістычнасць патрабаванняў да ведаў абітурыентаў і пра істотнае спрашчэнне тэстаў у параўнанні з мінулым годам, кажа Мікалай Фяськоў.
Галоўнай адметнасьцю сёлетняга тэставання было тое, што літаральна па ўсіх прадметах пасля іспыту быў зніжаны парог, пачынаючы з якога адзнака па прадмеце лічыцца станоўчай. Міністэрства адукацыі ў разгар тэставання знізіла гэты парог па матэматыцы і фізыцы да 8 балаў, па беларускай і рускай мовах — да 13, па хіміі, замежных мовах, прадмеце “Чалавек. Грамадзтва. Дзяржава” — да 16. Бальшыня абітурыентаў не набрала нават паловы з магчымых балаў.Акрамя таго, ЦТ-2008 паказала агульнае зніжэнне ўзроўня начытанасці абітурыентаў. >>>
Яшчэ па тэме:
Централизованное тестирование по 14 предметам сдавали 173 тыс. 45 абитуриентов
Метадычны летнік настаўнікаў фізікі «Альхоўка-2008»
Педагагічная эліта з усёй краіны цэлы тыдзень навучалася ў летніку на беразе Cтрачы. Настаўнікі фізікі і не толькі сабралася тут у 19 раз. Бяззменны прэзідэнт Альхоўскага летніка Мікалай Іванавіч Запрудскі на гэты раз праводзіў курсы па тэме «Педагагічныя асновы і арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў па праблеме энергазберажэння» .
Летнік для дзяўчат
Грамадcкая арганізацыя «Правінцыя» запрашае дзяўчат 17–20 год у інтэграцыйны летнік, які адбудзецца 20–30 жніўня 2008 г. на беразе Вілейскага водасховішча.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 5 жніўня.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымацьпа: эл.пошце lytkin@tut.by, borprovincia@yandex.ru, факс 8–177–796–153.
На сайце «Талька і наваколлі" размешчаны матэрыял конкурсу-гульні да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для вучняў 9–11 класа.
Што лепш – ведаць ці не ведаць Канстытуцыю сваёй краіны? Якія законы былі на Беларусі ў сярэднія вякі і ў новы час? Канстытуцыя Беларусі 1994 года двойчы была зменена. У чым сутнасць зменаў? Гэтыя і іншыя пытанні прапануюцца да абмеркавання тут.
Каралева законаў або што такое Канстытуцыя?
На сайце «Талька і наваколлі" размешчаны матэрыял конкурсу-гульні да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для вучняў 9–11 класа.
Што лепш – ведаць ці не ведаць Канстытуцыю сваёй краіны? Якія законы былі на Беларусі ў сярэднія вякі і ў новы час? Канстытуцыя Беларусі 1994 года двойчы была зменена. У чым сутнасць зменаў? Гэтыя і іншыя пытанні прапануюцца да абмеркавання тут.
Праграма малых грантаў карпарацыі ІСАР
Прадстаўніцтва некамерцыйных карпарацыяў ISAR,Inc(США) у Беларусі ў межах праграмы малых грантаў «Умацаванне патэнцыялу НДА і грамадскасці Беларусі ў галіне прымяненьня «адвокасі" тэхналогіяў пры вырашэнні экалагічных праблемаў" абвяшчае конкурс праектаў на атрыманне малых грантаў для грамадскіх аб'яднанняў Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе праектаў запрашаюцца зарэгістраваныя беларускія грамадскія аб'яднанні.
Перыяд рэалізацыі праектаў: 3–7 месяцаў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 11 жніўня 2008 году да 17.00.
Кансультацыю па праграме малых грантаў можна атрымаць па электроннай пошце belisar@solo.by альбо па тэлефоне прадстаўніцтва ў Мінску 2038498 з 11.00 да 16.00 (аўторак-чацвер).
З дзейнасцю прадстаўніцтва ў Беларусі можна азнаёміцца на сайце www.isar.by.
Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце на сайце www.ngo.by.
Паводле рассылкі belngo.info
Міністэрства адукацыі пралічылася.
Паводле Naviny.by
Невядома, колькі чалавек будуць мець права паступаць у ВНУ ў сувязі з паніжэннем мінімальнага неабходнага бала. Аднак, відавочна, што не панізіўшы планку для абітурыентаў, вучыць у ВНУ было б некага. Як паведамлялася раней, на навучанне ў дзяржаўныя ВНУ сёлета планавалася прыняць 81,2 тысячы чалавек, 31,2 тысячы з іх — за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У прыватныя ВНУ будзе прынята каля 9 тысяч чалавек. Калі вярнуцца да тэставання па рускай мове і палічыць, што яго прайшлі каля 62 тысяч чалавек, становіцца зразумела, што пры такім жа «паспяховым» тэставанні па матэматыцы, конкурс у ВНУ быў бы мінімальным або адсутнічаў наогул.
Чытаць увесь артыкул
Да ўвагі абітурыентаў!
Пастановай Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2008 года № 51 усталявана наступнае значэнне тэставага бала, пачынаючы з якога адзнака ўступнага выпрабавання па прадмеце лічыцца дадатнай:
- беларуская мова – 13 балаў;
- руская мова –13 балаў;
- матэматыка –8 балаў
- гісторыя Беларусі – 16 балаў
Паводле PIКВ
Артыкулы па тэме:
-- Абітурыенты ведалі задачы тэсту па матэматыцы да тэставання?
Сёння апошні дзень рэгістрацыі абітурыентаў.
Сёння сканчаецца прыём заяваў для ўдзелу ў тэставанні ў рэзервовы дзень. Гэта зроблена для таго, каб абітурыенты, якія даведаліся аб сваіх нізкіх балах і па гэтай прычыне прапусцілі тэставанне па біялогіі, замежным мовам або хіміі, мелі магчымасць здаць гэтыя тэсты 2 ліпеня. Нагадваем, шанец працягнуць барацьбу за студэнцкі білет з'явіўся ў абітурыентаў, якія набралі меней 20 балаў. Тым часам, Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падвёў вынікі тэстаў па гісторыі Беларусі.