Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.03.2009

Урокі геаграфіі па тэхналогii развiццёвага навучання

Настаўнiца геаграфii
гiмназii №10 г. Маладзечна Галiна Дрокiна даслала шэраг сваіх распрацовак урокаў. Адна з іх – гэта ўрок 8 клас па тэме «Прыродныя зоны Паўднёвай Амерыкi» з выкарыстаннем тэхналогii развiццёвага навучання.

Спампаваць матэрыял (doc, 292 КБ)

Таксама прапануем вам яе цікавыя ідэі для правядзення апошніх заняткаў па геаграфіі, калі ўсім вучням хочацца як мага хутчэй разысціся, але ўрок належыць правесці. У такім выпадку трэба зрабіць так, каб час урока не прайшоў дарэмна ні для настаўніка, ні для навучэнцаў

Спампаваць артыкул (doc, 56 КБ)

19.03.2009

Арыгінальную распрацоўку ўрока, зробленую на добрым інфармацыйна-тэхналагічным узроўні, даслала нам настаўніца гарадзенскай гімназіі №6 Гелена Гупянец.

Урок праводзіўся восенню 2008 года ў дзевятым класе, дзе біялогія выкладалася на базавам узроўнні. Большасць вучняў у гэтым класе знаходзілася на 4 і 5 узроўнні навучання па біялогіі.

19.03.2009

Урок па біялогіі на тэму “Кровазварот”

Арыгінальную распрацоўку ўрока, зробленую на добрым інфармацыйна-тэхналагічным узроўні, даслала нам настаўніца гарадзенскай гімназіі №6 Гелена Гупянец.

Урок праводзіўся восенню 2008 года ў дзевятым класе, дзе біялогія выкладалася на базавам узроўнні. Большасць вучняў у гэтым класе знаходзілася на 4 і 5 узроўнні навучання па біялогіі.

Складанасць зместу ўроку “Кровазварот” для вучняў заключаецца ў тым, што ўявіць сабе працэсы руху крыві ў арганізме, пераўтварэння артэрыальнай крыві ў вянозную па падручніку амаль што немагчыма.
Арганізацыя працэсу навучання перш за ўсе звязана з пастаўленымі мэтамі (знаходзяцца ў распрацоўцы ўроку), і мала таго, з асэнсаваннем і прыняццем іх вучнямі. Пастаўленныя мэты адпавядаюць запатрабаванням, магчымасцям і ўзроставым асаблівасцям вучняў.

Для дасягнення гэтых мэтаў былі падабраныя заданні, накіраваныя на ўменні выбіраць галоўны матэрыял, параўноваць, усталеўваць сувязі паміж будовай і функцыямі крывяноснай сістэмы. У пачатку ўроку ствараецца пралемная сітуацыя, якая вырашаецца напрыканцы ўрока.

Спампаваць матэрыял (doc, 205 КБ)

Спампаваць прэзентацыю (ppt, 1,35 МБ)

Спампаваць анімацыю «Сасуды» (exe, 2,8 МБ)

Спампаваць анімацыю «Кругі кровазвароту» (exe, 3,1 МБ)

19.03.2009

Гэты матэрыял па прававым выхаванні дапаможа настаўніку ў даступнай для дзяцей форме пазнаёміць іх з асноўнымі палажэннямі «Канвенцыі аб правах дзіцяці" і некаторымі артыкуламі «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека»; дапамогуць адкрыць жыццё ва ўсёй яе поўнасці, шанаваць шчасцем і добрымі чалавечымі пачуццямі. Аўтар – настаўніца глыбоцкай школы №3 Лідзія Раманчук

Спампаваць матэрыял (doc, 240 КБ)

19.03.2009

Пазакласныя мерапрыемствы “Праяўленні гвалту над дзецьмі і ахова правоў дзіцяці. Гандаль людзьмі”

Гэты матэрыял па прававым выхаванні дапаможа настаўніку ў даступнай для дзяцей форме пазнаёміць іх з асноўнымі палажэннямі «Канвенцыі аб правах дзіцяці" і некаторымі артыкуламі «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека»; дапамогуць адкрыць жыццё ва ўсёй яе поўнасці, шанаваць шчасцем і добрымі чалавечымі пачуццямі. Аўтар – настаўніца глыбоцкай школы №3 Лідзія Раманчук

Спампаваць матэрыял (doc, 240 КБ)

Спампаваць прэзентацыю «Заставайся свабодным!» (ppt, 1,27 МБ)

19.03.2009

Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, крыжаванак, рэбусаў, прэзентацый, складзены настаўніцай Глыбоцкай школы №3 Лідзіяй Раманчук, сабраных у адно выданне.

Гэты матэрыял дапаможа настаўнікам у арганізацыі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, а вучням – у развіцці логікі, уяўлення, творчасці.

Спампаваць матэрыял (doc, 1,5 МБ)

Прэзентацыя «Гульня па інфарматыцы «Шчаслівы выпадак» (ppt, 250 КБ)

19.03.2009

«Займальная інфарматыка»

Прэзентацыя «Жартоўная віктарына» (ppt, 400 КБ)

Прэзентацыя «Пытанне-адказ» (ppt, 316 КБ)

Прэзентацыя «Рэбусы па інфарматыцы» (ppt, 1,0 МБ)

17.03.2009

Распрацоўка ўрока пазакласнага чытання ў 11 (9) класе па кнізе Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Даслаў Юры Мянькоў.

17.03.2009

Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”

Прапауем вашай увазе распрацоўку ўрока пазакласнага чытання ў 11 (9) класе па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, якую даслаў нам настаўнік Юры Мянькоў з установы адукацыі “Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Кармянскага раёна”.
Вось ужо прайшло 23 гады пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але ўрокі апошняй трагедыі не былі да канца засвоеныя беларусамі. Урок па творы Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” рыхтаваўся не столькі для таго, каб пагаварыць пра жахлівыя наступствы Чарнобыля, які закрануў амаль кожнага жыхара нашай краіны. Але перш за ўсё праз урок паўстае абмеркаванне праблем духоўнага Чарнобыля, актуальных у сучаснай Беларусі.

Спампаваць матэрыял (doc, 142 КБ)

17.03.2009

Урок па тэме “Замацаванне беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах грамадзянскай
вайны. Другое абвяшчэнне ССРБ”

Гэты ўрок быў праведзены настаўніцай Юліяй Федзянінай у 9’ класе Туркоўскай школы (Бабруйскі раён).
У аснову ўрока пакладзены групавы
метад работы з выкарыстаннем праблемна-пошукавых заданняў. Настўнік большую
частку ўрока выступае ў якасці кансультанта, што стымулюе вучняў да самарэалізацыі, актывізуе дзейнасць. Парная і групавая работа развівае
камунікатыўныя навыкі.

Старонкі