Архіў навін
Навучанне ў каледжах (абноўленая абвестка)
United World Colleges аб’яўляе конкурс на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі, Нарвегіі, Босніі і Герцэгавіны, Венесуэлы, а таксама дадатковых стыпендый для таленавітых музыкаў і фізікаў. Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.
Чытаць падрабязней
Збор сродкаў на выданне выбраных твораў Рыгора Барадуліна
Кожны можа далучыцца да выдання кнігі «Выбраныя творы» Рыгора Барадуліна: выдавецтва «Кнігазбор» абвясціла збор сродкаў. Такім чынам атрымаецца надрукаваць кнігу хутчэй і па даступным кошце.
У кнігу ўвойдуць лепшая проза і паэзія Барадуліна, а таксама зробленыя ім пераклады з Уільяма Шэкспіра, Джорджа Байрана, Фэдэрыка Гарсія Лоркі ды іншых паэтаў.
Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра ў Магілёве
7 лютага ў 16.00 адбудзецца «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: праекты, магчымасці, кірункі дзейнасці" па адрасе Архірэйскі Вал Каніскага, 3–213. Падчас мерапрыемстваў будзе прадстаўленая інфармацыя аб прадстаўніцтве: місія, гісторыя стварэння, кірункі дзейнасці. Калі ласка, пацвердзіце свой удзел па тэлефоне 25 69 63 або электроннай пошце mogilev@amcenter.by
Паводле Amcenter.by
Урок, распрацаваны настаўніцай белаазёрскай школы Галінай Скарынай.
«Творчая асоба Ніны Мацяш. Лірыка кахання. Верш “Я Вас люблю»
Урок распрацаваны настаўніцай белаазёрскай школы Галінай Скарынай. Уключае ў сабе наступныя файлы:
– План урока (doc, 125 КБ)
– Прэзентацыя па творчасці Ніны Мацяш (ppt, 1,1 МБ)
– Да прэзентацыі прыкладаюцца гукавыя запісы:
«Разанаву» (wma, 485 КБ)
«Усмешка» (mp3, 4,4 МБ)
«Я Вас люблю» (wma, 1,4 МБ)
«Калыханка маме» (wma, 1,1 МБ)
«Забялела ночка» (mp3, 3,4 МБ)
Разважанні (wma, 500 КБ)
Спеў Ніны Мацяш (wma, 550 КБ)
Выстава «Маральна-прававое і сямейнае выхаванне, прафілактыка супрацьпраўных паводзін дзяцей і моладзі»
На базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі з 15 па 18 красавіка 2008 гады будзе праводзіцца ХI рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага досведу «Маральна-прававое і сямейнае выхаванне, прафілактыка супрацьпраўных паводзін дзяцей і моладзі».
Аўтарамі матэрыялаў, прадстаўляных на выставу, могуць быць супрацоўнікі органаў кіравання адукацыяй, педагогі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных, агульнаадукацыйных, дашкольных устаноў, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, спецыялісты метадычных службаў установаў адукацыі, спецыялісты інстытутаў падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіравальных працаўнікоў, навукоўцы навукова-даследчых установаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Паводле Міністэрства адукацыі
Беларускі настаўнік матэматыкі стварыў старонку ў Жывым Часопісе
Беларускі настаўнік матэматыкі стварыў старонку ў фармаце ЖЧ, якая адмыслова прысвечана эўрыстычнаму асяроддзю праграме Geometer’s Sketchpad (Жывая Геаметрыя). На сайце можна атрымаць вычарпальную інфармацыю пра ЖГ, увайсці ў дыялог з аўтарам і міжсобку. Аўтар прапануе калегам супольна ўкладаць серыі “адкрытых задач”, якія маюць падвысіць геаметрычную культуру школьнікаў ды іх зацікаўленне матэматыкай з дапамогай цудоўнай камп'ютэрнай праграмы.
Конкурс «Нашчадкі Скарыны»
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” ў апошні час правяло ці працягвае праводзіць конкурсы “Прэмія імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ”, “Беларускі Настаўнік 2007 года”; праводзіць веснавыя конкурсы на лепшыя роднамоўныя групы дашкольных устаноў г. Мінска і Мінскай вобласці пад назвай «Нашчадкі Скарыны». У маі журы ТБШ назаве па тры лепшыя групы д/у сталіцы і Меншчыны, якія вызначаюцца ўзорным нацыянальным выхаваннем. Для ўдзелу ў конкурсах неабходна запоўніць спецыяльную анкету (кіраўніку ўстановы, выхавацелю ці бацькам) і даслаць яе на адзін з наступных адрасоў да канца сакавіка 2008 года: 220029 Мінск, а/с 64; электронная пошта (tbskoly@tut.by).
Журы разглядае конкурсныя дакументы, па неабходнасці знаёміцца з працай адукацыйнай установы пры дапамозе наведвання і ганаруе шэсць лепшых груп двух сталічных рэгіёнаў спецыяльнымі дыпломамі і падарункамі, адзначаюцца таксама і іх выхавацелі.
Тэлефоны для даведак 029–7520821; 029–6322743.
Праграма «Усход-Усход Партнэрства па-над межамі"
Беларускія недзяржаўныя грамадскія арганізацыі, якія маюць польскіх партнэраў, запрашаюцца да ўдзелу ў праграме «Усход-Усход партнэрства па-над межамі", абвешчанай Фундацыяй імя Стэфана Баторага.
У межах праграмы фінансуюцца праекты польскіх недзяржаўных арганізацыяў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Польшчы супольна з партнэрамі з Цэнтральна-Усходняга рэгіёну, у тым ліку зь Беларусі. Праекты мусяць быць накіраваныя на абмен досведам, ідэямі, ведамі, наватарскае вырашэнне супольных праблемаў, стварэнне міжнародных кансультацыйных кааліцыяў.
Заяўкі прымаюцца выключна ад імя польскіх арганізацыяў.
Апошні тэрмін падачы заяваў: 22 лютага 2008 году (рэалізацыя: ад 22 траўня); 22 жніўня (рэалізацыя: ад 22 лістапада).
я інфармацыя і фармуляры на ангельскай мове размешчаныя на старонцы www.batory.org.pl/wschod/polska.htm.
Круглы стол па экалагічнай адказнасці бізнэсу
Моладзевае грамадзкае аб'яднанне «Лемантар прадпрымальніцтва» запрашае прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднаньняў прыняць удзел у круглым стале «Экалагічная адказнасць бізнэсу», які адбудзецца 7 лютага 2008 году з 9.00 да 13.00 у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў.
Апошні тэрмін падачы заяваў: 30 студзеня 2008 году, пры ўдзеле з дакладам: 28 студзеня.
Праграму круглага стала і рэгістрацыйную форму глядзіце тут.