Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.04.2008

Круглы стол па канцэпцыі грамадзянскай адукацыі

Грамадскае аб’яднаньне “Цэнтр сацыяльных інавацый” і праектная група Агенства гуманітарных тэхналогій запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале “Канцэпцыя грамадзянскай адукацыі. Беларусь, пачатак XXI стагоддзя” 29 красавіка.


Прапануецца дыскусія ў наступных накірунках:


– Соцыякультурны кантэкст развіцьця грамадзянскай адукацыі ў Беларусі;


– Канцэпцыя грамадзянскай адукацыі ў Беларусі: навуковыя, педагагічныя і дыдактычныя асьпекты трансляцыі і рэалізацыі.


– Суб’екты грамадзянскай адукацыі: канкурэнцыя альбо супрацоўніцтва.


Магчымыя формы ўдзелу:


* выступ з дакладам 5–7 хвілін;

* удзел у дыскусіі.

Круглы стол ладзіцца па адрасе: пас. Калодзішчы, вул. Мінская, 5 (Інкубатар малога прадпрымальніцтва). Пачатак а 10-ай гадзіне.


Апошні тэрмін рэгістрацыі – 25 красавіка.

Для рэгістрацыі неабходна запоўніць заяўку ўдзельніка на вэб-старонцы www.methodology.by і даслаць ў аргкамітэт. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на е-mail: civileducation1@gmail.com, факс +375 17 2840709, тэл +375 29 7422040.

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

11.04.2008

Дыскусія на тэму незалежнай культуры ў Беларусі

Дыскусія “Незалежная культура ў сучаснай Беларусі” ладзіцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (Мінск) 13 красавіка.


Ці можа незалежная культура быць камерцыйнай і наколькі? Ці прыносіць
незалежная творчасьць акрамя “духоўнай ежы” яшчэ і матэрыяльную? Наколькі спрыяюць гэтаму беларускія эканамічныя і сацыяльныя ўмовы? А як выглядае сітуацыя ў іншых краінах? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць прадстаўнікі незалежнай беларускай культуры Артур Клінаў, Святлана Бень (“Серебряная свадьба”), Улад Бубен, Лёня Паўленак (Нагуаль) а таксама нямецкі музычны мэнэджэр Mirko Sennewald.


Мерапрыемства распачнецца ў 14 гадзін у Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB): праспект газеты “Праўда”, 11.


Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць заяўку ўдзельніка і даслаць яе па адрасе: liberalclub2008@gmail.com


Заяўка на ўдзел у дыскусіі:


1.Імя, прозвішча

2.Месца навучаньня/працы

3.Тэлефон, е-mail:

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: 7228771(МТС) – Ульляна, 2552362.


Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

11.04.2008

Аудыёкнігі на беларускай мове

Прэзентацыю серыі аудыёкніг на беларускай мове таварыства “БелТонМедыя” ладзіць ў Гродне 13 красавіка.


Гарадзенцам будуць прадстаўленыя наступныя кнігі: Дж.Оруэл: “1984”, “Ферма”; У.Арлоў: “Адкуль наш род”, “Час чумы”, “150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”; І.Мележ “Людзі на балоце”; Г.Х.Андэрсэн “Дзікія лебедзі”.


Удзел у прэзентацыі возьме рэжысэр Валер Мазынскі.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Таварыства Беларускай школы.


Пачатак – у 14 гадзін.


Паводле «Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны»

11.04.2008

Дабрачынная акцыя дапамогі дзецям-інвалідам

Грамадскі дабрачынны канцэрт-акцыя ладзіцца 20 красавіка ў Гродне ў гарадскім доме культуры.


Акцыя накіраваная на дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і пройдзе пад лозунгам: “Зрабі падарунак таму, хто найбольш яго чакае…”


Для ўдзелу ў акцыі неабходна:


* патэлефанаваць на кантактныя тэлефоны – даведацца, каму і як зможаш дапамагчы;

* набыць падарунак і прынесці яго на канцэрт 20 красавіка;

* можна асабіста ўручыць падарунак альбо перадаць яго арганізатарам;

* можна зрабіць супольны падарунак: ад фірмы, арганізацыі, разам з сябрамі, разам з суседзямі, ад усяго класа.


Кантакты: pngrodno@gmail.com, тэлефоны 585 87 66 (Алена), 786 81 17 (Юлія).

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

11.04.2008

Трэнінг «Змены мясцовыя – супрацоўніцтва інтэрнацыянальнае»


9–15 чэрвеня ў Польшчы адбудзецца трэнінг для дасведчаных па працы з моладзьдзю спецыялістаў, скіраваны на ўзмацненне міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва па Праграме «Моладзь у дзеянні".


Апошні тэрмін падачы заявак: 14 красавіка 2008 году.


Падрабязную інфармацыю глядзіце тут альбо на сайце http://www.salto-youth.net/changing/


Паводле рассылкі belngo.info

10.04.2008

Прэзентацыя кнігі і сайта Леаніда Маракова

16 красавіка ў Мінску па адрасе пр. Машэрава, 8 (былая – Варвашэні) — тры падзеі. Святкаваньне 50‑годдзя Леаніда Маракова, прэзентацыя сайту www.marakou.by, а таксама прэзентацыя яго новай кнігі апавяданняў «Сшытак забітага кантрабандыста».

Пачатак у 18.00

Паводле Нашай Нівы

09.04.2008

Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №4 красавік 2008
Кароткі змест бюлетэня:
- Грамадскія арганізацыі дапамагаюць настаўніку
- Асоба ў адукацыі.

09.04.2008

Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №4 красавік 2008
Кароткі змест бюлетэня:
- Грамадскія арганізацыі дапамагаюць настаўніку
- Асоба ў адукацыі.

09.04.2008


Артыкул з Бюлетэня «Настаўнік.інфо» №4 за красавік 2008 г. 
Настаўнікі – народ вельмі заняты. Але і вельмі арганізаваны. Таму, у адрозненне ад вучняў, ім хапае часу і на самаадукацыю, і на іншыя карысныя справы. Пры жаданні, само-сабой. А гэты артыкул прызначаны для калегаў, ахвотных зрабіць нешта добрае, сацыяльна-значнае. Для тых, хто шкадуе часу на вечную беларускую песню “Няма грошай, няма здароўя, начальства дастала…” І прысвечаны ён агляду адукацыйных грамадскіх арганізацыяў, якія б маглі дапамагчы нашаму настаўніку самарэалізавацца ды час ашчадзіць. >>>

07.04.2008

Першы дзень сумоўяў: рэпартаж nastaunik.eu

У суботу, 5 красавіка, распачалася першая ў гісторыі беларускай адукацыі серыя прафесійна-псіхалагічных сумоўяў, без якіх цяпер немагчыма будзе паступаць на спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і права», «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «эканамічнае права», «мытная справа», «журналістыка», «міжнародная журналістыка». У тых гутарках, што былі прызначаныя на 5 красавіка, прыняла ўдзел больш за тысячу чалавек. Па кожнай спецыяльнасці працавала некалькі камісій, кожная з якіх прымала па 20–30 чалавек.


Чытайце далей

Старонкі