Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.10.2008

У Мінску працуе выстава «Зямля і космас Язэпа Драздовіча»

15 кастрычніка ў Менску ў Доме-музеі I з'езду РСДРП адкрылася выстава «Зямля і космас Язэпа Драздовіча», прысвечаная 120-годдзю са дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстра дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, педагога і пісьменніка Язэпа Драздовіча.

У экспазіцыі прадстаўлена 177 твораў графікі, жывапісу, разьбярства па дрэве, у тым ліку знакамітыя маляваныя насценныя дываны «З замкам над возерам. Накцюрн» і «Тракайскі замак», творы, прысвечаныя касмічнай тэме, матэрыялы навуковых даследаванняў па астраноміі, а таксама фрагменты яго археалагічных калекцый.


Па словах доктара філалагічных навук Арсена Ліса, адкрыццё Я.Драздовіча як мастака адбылося паўстагоддзя таму. «Гэта быў выбітны графік, які афармляў першыя беларускія перыядычныя выданні, у тым ліку газету «Наша Ніва», першыя выданні беларускага каляндара. Гэта быў выбітны асветнік, які ўдзельнічаў у заснаванні беларускіх школ, дзе сам і выкладаў", — сказаў навуковец.

Паводле naviny.by



Каментваць

18.10.2008

Тэхнічныя праблемы 17-га кастрычніка

Сайт Настаўнік.інфо быў часткова недаступны з-за тэхнічных праблем з 10.30 да 20.00 17-га кастрычніка.
На сённяшні час усе праблемы вырашыны і сайт поўнасцю працуе.

17.10.2008

Настаўнік Мікалай Бусел думае пра Беларусь
Вядома, настаўніку лягчэй за ўсё зацыкліцца на вырашэнні надзённых праблемаў, якія дзяржава з дапамогай адукацыйнага чынавенства падкідае ўсё больш і больш. Але ёсць яшчэ настаўнікі, якія глядзяць на праблемы шырэй, якія здольныя і прааналізаваць і напісаць, што думаюць... Прапануем прачытаць артыкул Мікалая Бусла са Светлагоршчыны, дасланы ў газету «Наша Ніва»
Чытаць /

15.10.2008

Стыпендыі на даследчыя праекты

Беларускі Фонд Публічнай Палітыкі ў супрацоўніцтве з Беларускім
інстытутам Стратэгічных даследаванняў (www.belinstitute.eu) абвяшчае
конкурс стыпендый на даследчыя праекты на 2008–2009 гг. Працягласць
праграмы складае 4–9 месяцаў.

Стыпендыятам прадастаўляецца магчымасць незалежнай працы (з
рэгулярнымі кансультацыямі з запрошанымі экспертамі) над даследчым
праектам, які будзе ўхвалены камісіяй.

Тэмы даследаванняў:

эканамічныя праблемы, сацыяльныя і палітычныя падзеі, міжнародныя
адносіны, значныя для Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія валодаюць
ведамі ў адпаведнай галіне, падцверджанымі справаздачай аналітычнай працы, акадэмічнага, адміністратыўнага досведу альбо досведу працы са СМІ, з'яўляюцца актывістамі грамадзянскай супольнасці. Прэтэндэнты мусяць падцвердзіць праесійныя здольнасці праз публікацыі,
рэалізаваную навукова-даследчую працу, і г.д.

Апошні тэрмін падачы заявак: 7 лістапада 2008 году.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце тут


Паводле рассылкі belngo.info





15.10.2008

Ан-лайн журналістыка для пачаткоўцаў

Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org” абвяшчае набор таленавітых і
творчых маладых людзей для ўдзелу ў семінары па ан-лайн журналістыцы.

Сэмінар адбудзецца 26 кастрычніка 2008 году ў Мінску.

Удзел у семінары бясплатны, арганізатары таксама кампенсуюць выдаткі на праезд.

Анкеты знаходзяцца па спасылцы і прымаюцца да 20-га кастрычніка на адрас vkonkurs@gmail.com


Кантакты арганізатараў:

vkonkurs@gmail.com, 321–48–76 (velcom) – Надзея, 58–81–741 (mts) – Дар'я.

Паводле рассылкі belngo.info




15.10.2008

Конкурс для журналістаў «Праз Берасце ў Еўропу»

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты ўсіх навучальных
установаў горада Брэста.

Журы конкурсу, якое складаецца з вядомых журналістаў і краяведаў,
будзе прымаць работы маладых журналістаў па тэме «Праз Берасце ў
Еўропу».

Гэта могуць быць калектыўныя работы:

– школьныя і студэнцкія сценгазеты;

– розныя самвыданні; (выдадзеныя сёлета)

Акрамя таго, будзе праведзены асобны конкурс па наступных інідывідуальных намінацыях:

– лепшы фотарэпартаж;

– лепшы артыкул па тэме;

– лепшая работа ў мастацка-літаратурным жанры (расповед, казка, карыкатура, верш).

Апошні тэрмін падачы работ: 1 лістапада 2008 году.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце тут.


Паводле рассылкі belngo.info




15.10.2008

Праграма грантаў ад OSI

Сецевая праграма «Мастацтва і культура» прадастаўляе гранты асобам і арганізацыям з мэтай падтрымкі праектаў, якія, абапіраючыся на моц мастацкай і выяўленчай культуры, садзейнічаюць ўзнікненню і развіццю адкрытага грамадства. Гранты прадастаўляюцца па праектах, скіраваных на ўмацаванне практыкі сумесных творчых праектаў і развіццё грамадскіх культурніцкіх прастораў.

Заяўкі разглядаюцца прыблізна кожныя два месяцы. Заяўнікам паведамляюць аб прынятым рашэнні на працягу месяцу пасля разгляду заяўкі. Заяўкі неабходна падаваць у электронным выглядзе на англійскай альбо рускай мовах. Бланк заяўкі даступны на сайце. Інструкцыі аб парадку падачы заявак глядзіце ў раздзеле «Як падаць заяўку».

За дадатковай інфармацыяй адносна праграм «Умацаванне практыкі сумесных творчых праектаў" і «Развіцьцё грамадcкіх культурных прастораў" звяртайцеся да Рыты Бакрадзэ па эл. пошце rbakradze@osi.hu, альбо па тэл. +3613273100 дад. 2182.

Апісаньне праграмы і бланк заяўкі глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info




13.10.2008

«Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі".
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў запрашае 18–19 кастрычніка 2008 г. на семінар-трэнінг «Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі".
На семінары вы зможаце:
- даведацца, што такое нефармальныя навучальныя гурткі як форма адукацыі дарослых, пазнаёміцца з іх прынцыпамі і асаблівасцямі.
- набыць вопыт працы ў навучальным гуртку ў якасьці удзельніка ці ў якасці лідэра,
- даведацца, як праз гурткі можна вывучаць і пазнаваць гістрыю, традыцыі сваёй краіны, гораду.
Семінар-трэнінг будзе праводзіцца ў Мінску

13.10.2008

Вывучаць беларускую гісторыю ў Вільні...
Абвяшчаецца дадатковы набор у ЕГУ

На 1 курсе бакалаўрскай праграмы “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” (дзённае аддзяленне) Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту з’явіліся 2 вакансіі!
Грунтоўныя веды, выдатныя выкладчыкі і дыплом еўрапейскага ўзору! Экзамен у форме профільнага суразмоўя. Кошт навучання – 1410 еўра ў год. Існуе магчымасць атрымання стыпендыі – 100 еўра (штомесяц).
Звяртацца па адрасу: smalianchuk@ehu.lt

10.10.2008


Прапануем вам тэсты па геаграфіі Аўстраліі, Акеаніі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі, Егіпту, ПАР, а таксама па тэме ПГС, распрацавныя настаўніцай маладзечанскай гімназіі №1 Галінай Дрокінай

Спампаваць матэрыял (28 КБ)




Старонкі