Архіў навін
Выкарыстанне методыкі актыўнай ацэнкі на ўроках матэматыкі, гісторыі і замежнай мовы
Сістэма актыўнага навучання з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі, распрацаваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS і ўпадабаная многімі беларускімі настаўнікамі-наватарамі, дазваляе пераўтварыць адзнаку з фармальнага «цэтліка» (за які часам змагаюцца разнастайнымі мудрагелістымі спосабамі) у сапраўдны сродак стымулявання вучняў да навучання і развіцця.
Раней у адпаведным раздзеле сайта мы ўжо размяшчалі артыкулы пра асноўныя элементы гэтага метаду: ключавыя пытанні, «наштобузу», зваротная сувязь і іншыя. Цяпер прапануем вашай увазе артыкулы польскіх настаўнікаў і метадыстаў пра выкарыстанне метада актыўнай ацэнкі пры вывучэнні канкрэтных прадметаў.
Данута Стэрна «Актыўная ацэнка на ўроках матэматыкі" (doc, 65 КБ)
Лаўра Пятроўска «Актыўная ацэнка на занятках гісторыі і “Чалавек і грамадства» (ЧГ) (doc, 52 КБ)
Эва Боргач «Актыўная ацэнка на ўроках замежнай мовы» (doc, 60 КБ)
1 красавіка — дзень гумару і смеху, які падабаецца ўсім школьнікамі і некаторым настаўнікам.
Прапануем Вам жартоўную песню «Я вучыў!". Гэтую песню адмыслова для сайта Настаўнік інфо напісаў Зміцер Сідаровіч у суаўтарстве з Цімохам Авіліным. Выканалі песню Цімох Авілін, Зміцер і Тамаш Сідаровічы.
Вальс развітання
Музыка Таццяны Грыневіч,
Словы Сержука Сокалава-Воюша
Як праляцелі шпарка гады,
Як незаўважна канулі.
Быццам у росных травах сляды
Зорак, што ледзь праглянулі.
І азірацца, нат назнарок,
Сёння зусім не хочацца.
Першы ўрок, апошні ўрок
Радасна далей крочыцца.
Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.
Чуцца дарослым – гэта было,
Стацца дарослым – новае
Раптам яно на яве прыйшло
Легла жыццю асноваю.
Праграма падрыхтоўкі медыятараў
Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны Цэнтр “ПОСТ” пры падтрымцы Агенцыі па медыяцыі і камунікацыі (Берлін) і ў супрацы з Bund für Soziale Verteidigung e.V. (BSV, Мінден) запрашае прадстаўнікоў адукацыйных і сацыяльных установаў (настаўнікаў, выкладчыкаў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў) да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Медыяцыя: мастацтва дамаўляцца”.
Медыяцыя лічыцца адной з перспектыўных тэхналогій канструктыўнага вырашэння канфліктаў. Праграма прадугледжвае навучанне тэхналогіі медыяцыі групы трэнераў-мультыплікатараў з мэтай развіцця сацыяльных і прафесыйных кампетэнцый у канструктыўным вырашэнні канфліктаў на аснове медыяцыі.
У межах праграмы плануецца выданне навучальна-метадычнага дапаможніка для медыятараў і падтрымка мультыплікатараў у рэалізацыі імі ідэі медыяцыі ў сваёй практычнай дзейнасці.
Конкурс “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”
Прадстаўніцтва таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Германія) у Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс праектных прапановаў па тэме “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”.
Тэмамі могуць быць:
– Выяўленне і абмеркаванне невядомых альбо мала абмеркаваных падзеяў 20 стагоддзя
– Знакавыя падзеі і асобы ў гісторыі населенага пункта альбо мікрарэгіёна
– Вусная гісторыя і яе элементы ў адукацыйным працэсе (асвятленне падзеяў праз лёсы людзей)
– Дыялог і пераемнасць пакаленняў
– Асновы працы з метадам “вусная гісторыя” і “біяграфічным навучаннем”
– Метадычныя матэрыялы па тэме “Гісторыя ў адукацыі дарослых”.
Тэма Другой сусветнай вайны не з'яўляецца прыярытэтнай. Ідэі, звязаныя з правядзеннем даследванняў альбо выключна тэарэтычныя работы не разглядаюцца.
Мэтавыя групы:
– дарослыя розных прафесійных і сацыяльных груп
– спецыялісты (педагогі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі і працаўнікі, трэнеры, эксперты і г.д.).
Заяўкі на ўдзел могуць падаваць установы адукацыі, грамадскія арганізацыі, музеі, дамы культуры і іншыя ўстановы, якія працуюць у галіне навукі і культуры, ініцыятыўныя групы па мясцовым развіцці, у тым ліку па МП 21, саветы дэпутатаў.
Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч.
Спампаваць матэрыял (doc, 47 КБ)
2010–03–25 08:44:45, Еўрарадыё
За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве і дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сімволіку і гімн.
Прапануем дапаможны матэрыял з ілюстрацыямі да тэмы «Гісторыя БНР».
За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве і дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сімволіку і гімн.
Летнія курсы ў Швецыі
Шведскі Інстытут Visby Program запрашае да ўдзелу ў летніх курсах кандыдатаў ва ўзросце да 35 год, якія добра валодаюць англійскай мовай і цікавяцца прапанаванымі тэмамі курсаў.
Курсы адбудуцца ў розных гарадах і скіраваныя наступным мэтавым групам: студэнтам, якія скончылі мінімум тры курсы, настаўнікам, а таксама аспірантам і маладым універсітэцкім выкладчыкам.
Кожны блок курсаў адбудзецца ў пэўныя даты: «Уводзіны ва ўстойлівае стратэгічнае развіццё» (1–14 жніўня), «Адкрытае грамадства на прыкладзе Швецыі, правы чалавека ў Швецыі" (15–29 жніўня), «Гендэрнае пытанне – роўнасць і Шведскае грамадства» (21 чэрвеня – 7 ліпеня), «Устойлівае развіццё ў Балтыйскім рэгіёне» (16–27 жніўня), «Лакальнае і глабальнае ўздзеянне – эфекты навакольнага асяроддзя і клімату як сродак адукацыі 2010» (2–15 жніўня).
Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і аплочваюць дарогу да месца курсаў.
Падрабязная інфармацыя тут.
Дэдлайн падачы заявак 15 красавіка 2010 г.
Паводле adukacyja.info