Архіў навін
На працягу першага снежаньскага тыдня 2009 года група настаўнікаў, метадыстаў ды выкладчыкаў універсітэтаў з розных гарадоў краіны мела адукацыйную паездку ў Варшаву.
Сваімі ўражаннямі ад паездкі падзяліўся загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэмііі паслядыпломнай адукацыі Мікалай Іванавіч Запрудскі.
Раздзел з кнігі Дануты Стэрны Danuta Sterna. Ocenianie kształtujące w praktyce. Warszawa: Centrum Edukacji Obywatelskiej, 2008. S. 58 – 69.
Функцыі актыўнай ацэнкі і адзнакі. Ці можна спалучаць іх абедзве? Як выпрацаваць уласную стратэгію ацэнкі?
Данута Стэрна
Раздзел з кнігі Danuta Sterna. Ocenianie kształtujące w praktyce. Warszawa: Centrum Edukacji Obywatelskiej, 2008. S. 58 – 69.
- Калі госць у рэстаране каштуе суп – гэта адзнака, калі тое ж робіць кухар на кухні, каб упэўніцца, які ў супа смак – гэта актыўная ацэнка. Розніца ў тым, што госць з супам ужо нічога не зробіць, а вось кухар яшчэ можа яго прыправіць.
Функцыі актыўнай ацэнкі і адзнакі. Ці можна спалучаць іх абедзве? Як выпрацаваць уласную стратэгію ацэнкі? Ацэнка ў школе атаясняецца з баламі. Пры гэтым можна казаць пра два віды ацэнкі. Першы – перадача зваротнай інфармацыі, якая дапамагае вучню вучыцца. Другі – ацэнка вынікаў, якая найчасцей вы-яўляецца праз балы. Для першага віду будзем ужываць назву актыўная ацэнка, для другога – адзнака.
/Спампаваць
Асноўныя элементы АА, прэзентацыя метада актыўнай ацэнкі,10 правілаў выкарыстання актыўнай ацэнкі, як пабудаваць супрацу з вучнямі, бацькамі, прыклады выкарыстання «наштобузу» пры зваротнай сувязі, прыкладны план урока...
Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.
Сцэнар «Рыцар свабоды і сумлення»
Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.
Спампаваць сцэнар (doc, 51 КБ)
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»
Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!
Жадаем вам багатага плёну ў працы, міру і паразумення ў сям'і і з калегамі.
Няхай новы год стане годам добрых навінаў для Беларусі і беларускіх настаўнікаў.
Добрага настрою і добрага адпачынку ў час зімовых канікул!
Ваш Nastaunik.info
Сёмая Усходняя Зімовая школа
Калегіюм Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага і аддзяленне Усходняй Еўропы Варшаўскага унівэрсытэта абвяшчаюць набор студэнтаў у Сёмую Усходнюю Зімовую школу.
Заняткі Школы ладзяцца з 1 да 10 сакавіка ва Уроцлаве.
Школа прызначаная для студэнтаў гуманітарных факультэтаў (апошні год навучання), не старэйшых за 25 год, якія рыхтуюць дыпломныя (магістэрскія) работы ў галіне гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Удзельнікамі Школы могуць стаць студэнты з краін былога СССР, Польшчы, краін Еўрасаюзу.
я інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.kew.org.pl
Паводле рассылкі http://ngo.by
25 снежня пройдзе штогадовы Калядны фэст.
Надакучылі стандартныя электронныя “елкі”? Хочацца жывой энергетыкі, падарункаў і карнавалу? У такім выпадку, “Калядны фэст”, які 25 снежня трэці год запар прагрыміць у клубе “Рэактар” – тое, што патрэбна!
Фолк-цуды ў чарадзейны вечар будуць чыніць музыкі з Litvintroll, “Рокаш”, Unia, “Кейлі Кёл” ды “Расалія”. А кожны, хто рызыкне прыйсці ў незвычайным калядным строі, атрымае музычны дыск у падарунак.
БМА запрашае 25 снежня а 19 00 у клуб “Рэактар” атрымаць асалоду ад чатырох гадзінаў суцэльнага музычнага драйву, святочнага карнавалу ды калядных сюрпрзаў.
Тэлефон для даведак: 8 029 649 08 88 (Вэлком).
Праграма “Эразмус Мундус” абвяшчае набор студэнтаў на 2010 год
Мэтаю праграмы з'яўлецца наладжванне культурніцкага дыялогу паміж краінамі шляхам студэнцкага абмену.
Да ўдзелу запрашаецца студэнты, магістранты, аспіранты ВНУ.
Больш інфармацыі па праграме і ўсе анкеты (на англійскай, французскай, нямецкай мовах) Вы можаце знайсці тут: http://eacea.ec.europa.eu/erasmus_mundus/funding/2010/call_eacea_29_09_en.php#introduction
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2010 г.
Паводле рассылкі belngo.info