Архіў навін
Стандартызаваная сістэма спаборніцтва паміж школамі – што вірус ВІЧ, які паступова нас знішчае. Сучасную адукацыю крытыкуе выкладчык і навуковец Пасі Сальберг, якого лічаць бацькам фінскай школьнай сістэмы.
Сёлета ў Балі прайшла Міжнародная біялагічная алімпіяда, дзе нашыя школьнікі, сярод 239 вучняў з 61 краіны, здабылі тры медалі. Кіраўнік беларускай зборнай – пра падрабязнасці алімпіяднага руху.
«Русізмы ды жывёлы»: не перастарацца, асцерагаючыся нібыта-русізмаў; слова пра свойскіх жывёл. Пачатак а 18.30. Уваход вольны. Арт Сядзіба, пр. Незалежнасці, 58.
«Intex-press»: Абяцанага павышэння заробкаў чакалі ўсе педработнікі, ад тэхперсаналу да адміністрацыі садоў і школ. Аднак у вераснёўскіх разлікоўках шмат хто ўбачыў тыя ж самыя лічбы.
Рэйтынг найлепшых сярэдніх навучальных устаноў паводле вынікаў ЦТ. Можна выбіраць прадмет, сартаваць звесткі асобна па школах, ліцэях або гімназіях, а таксама глядзець зводную інфармацыю.
І настаўнікам, і школьнікам трэба навучыцца бачыць не толькі падзеі, якія ляжаць на паверхні, але імкнуцца раскрыць нябачныя корні падзей і з’яваў, знайсці самыя тонкія лагічныя і філасофскія сувязі.
Беларускія дзеепрыметнікі: як перакласці «вечно опаздывающий» і «выкарабкивающиеся»? Конкурс на пераклад іншых «-ующихся». Беларуская юрыдычная тэрміналогія – практычна: пішам заяву.
Конкурс «Падзея года» праходзіць у межах Фестываля нефармальнай адукацыі 2014. Падзеі, заяўленыя на конкурс, будуць ацэньвацца як журы, так і шляхам народнага галасавання ў некалькіх намінацыях.
Як знайсці ў навінах праўду ці нешта блізкае да яе? Анімацыйны ролік з «Урокаў, вартых распаўсюду» на ТЕD-Ed вучыць крытычнаму мысленню і ўменню арыентавацца ў медыйнай прасторы.
«Intex-press»: Баранавіцкія падлеткі зладзілі флэшмоб, кладучыся на жывот у розных месцах горада. Поза «тварам у падлогу» стала рэпетыцыяй далейшага развіцця падзей – акцыяй сур’ёзна зацікавіліся ў міліцыі.



