Архіў навін
Белсат ТВ
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалай Фяськоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
У 2011 годзе ўступныя заданні для абітурыентаў сярэдніх спецыяльных навучальных установаў на аснове базавай адукацыі падрыхтуюць цэнтралізавана. Да гэтага часу ў ССНУ выкарыстоўваліся “розныя механізмы” рыхтавання заданняў.
Новаўвядзенні чакаюць і тых, хто плануе паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Па-першае, плануецца зрабіць он-лайн-назіранне за цэнтралізаваным тэставаннем. Да таго ж на тэставанне будуць дапускацца толькі абітурыенты з непакрытаю галавою.
Спадар Фяськоў таксама нагадаў, што ў Беларусі распрацоўваюць аўтаматычную сістэму залічэння ў ВНУ.
Апошні тэрмін падачы заявак – 6 мая
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь і Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашаюць да ўдзелу ў Школе адукатараў-2011, якая будзе праходзіць 20–22 мая!
Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у галіне распрацоўкі і правядзення кароткатэрміновых адукацыйных праграм (курсаў, лекцый, семінараў, трэнінгаў і г.д.) на аснове стратэгіі актыўнага навучання.
Cцэнар гасцявога ўрока
Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Класы: 6–11.
Мінская сядзіба ТБМ, па аўторках і серадах з 16 гадзін
Пачаўся прыём заяў для навучання ў Гданьскім беларускім ліцэі ў Польшчы, адкрыццё якога запланавана на 1 верасня гэтага года.
Уладзімір Колас рэкамендуе ахвотным паступіць на курсы беларускай мовы, літаратуры і гісторыі, якія працуюць пры мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны па аўторках і серадах з 16 гадзін. Па выніках сумоўя, якое будзе праводзіцца падчас навучання на курсах, вырашыцца пытанне аб залічэнні абітурыентаў у Гданьскі беларускі ліцэй.
6 мая
Факультэт філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва аб’яўляюць аб пачатку прыёму заявак камандаў на ўдзел у «Сямейным марафоне. WEB-60», які пройдзе на факультэце 6 мая і будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і. У камандзе павінны быць два сваякі — бабуля або дзядуля ва ўзросце ад 60 гадоў і ўнук ці ўнучка.
“Зямля бацькоў – жыцця крыніца”: сцэнар гасцявога ўрока
Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Класы: 6–11. Мэты ўрока: спрыяць фармаванню сацыяльна актыўнай асобы з грамадзянска-гуманістычным светапоглядам; развіваць уменні працаваць у камандзе, сябраваць, аналізаваць мінулае і сучаснае; выхоўваць патрыятычныя пачуцці, неабыякавае стаўленне да памяці, гісторыі Радзімы, роднай мовы.





Што можа “вінцік”?
Элементарная матэматыка. Алгебра