Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
22.02.2008


Запрашаем вас наведаць сайт, зроблены настаўнікам музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Валожынскага раёну Сяргеем Сівым.

На сайце можна знайсці распрацоўкі школьных мерапрыемстваў, многія з якіх былі раней размешчаныя на nastaunik.eu, а таксама песні беларускіх выканаўцаў і фанаграмы, артыкулы, прысвечаныя беларускай мове і іншая цікавая інфармацыя.

Адрас сайта –
http://z-roga.belarushosting.org/

22.02.2008

«З рога ўсяго многа»

Запрашаем вас наведаць сайт, зроблены настаўнікам музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Валожынскага раёну Сяргеем Сівым.

На сайце можна знайсці распрацоўкі школьных мерапрыемстваў, многія з якіх былі раней размешчаныя на nastaunik.eu, а таксама песні беларускіх выканаўцаў і фанаграмы, артыкулы, прысвечаныя беларускай мове і іншая цікавая інфармацыя.

Адрас сайта –
http://z-roga.belarushosting.org/

22.02.2008

Школа-семінар “Даследчая праца школьнікаў у галіне біялогіі”

19 – 20 красавіка 2008 г. ў Мінску будзе праходзіць ІІІ школа-семінар
“Даследчая праца школьнікаў у галіне біялогіі”. Да ўдзелу запрашаюцца
настаўнікі біялогіі (хіміі, геаграфіі), якія займаюцца ці плануюць заняцца арганізацыяй даследчай працы ў сваіх навучальных установах, а таксама
старшакласнікі, якія цікавяцца даследчай працай.

Заяўкі на ўдзел у семінары прымаюцца да 15 сакавіка. Дадатковая
інфармацыя: Дзмітры Сандакоў, тэл. (029) 325 64 25, эл. адрас
d.sandakov@mail.ru

Падрабязная абвестка – на svetlahorsk.belarda.org.

22.02.2008

Што будзе з беларускай мовай праз 50 гадоў?

21 лютага ва ўсiм свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, абвешчаны на 30-й сесii ЮНЭСКА ў лiстападзе 1999-га. Генасамблея ААН тады падтрымала гэтае рашэнне i заклiкала дзяржавы-сяброў ААН спрыяць абароне i захаванню ўсiх моваў.


Для Беларусi «матчына мова» больш, чымся проста сродак зносiнаў. Гэта кутны камень не толькi нашай нацыянальнай iдэнтыфiкацыi, але i дзяржаўнай незалежнасцi. I няхай пасля стагоддзяў прыгону ў краiне пануе мова расейская, пераважная большасць беларусаў роднай лiчаць менавiта беларускую. А калi так, значыць, многiя з нас песцяць у душы надзею, што надыйдзе час, калi не мы, дык нашыя дзецi ды ўнукi на поўны голас загавораць па-свойму ў школе i на працы, дзiцячым садку i ў адмiнiстрацыi прэзiдэнта. I не пачуюць у адказ абуранае «Разгаварывайце на нармальнам языке». Ды не патрапяць за краты за «брудную лаянку».


Якiя яны, тыя, хто ўжо сёння думае i кахае, зарабляе грошы i гадуе дзяцей па-беларуску, адбудоўваючы на руiнах «советской Белоруссии» беларускую Беларусь?


Чытаць поўны артыкул на tut.by

20.02.2008

Запрашаем на семінар "Інтэрактыўныя метады выкладання ў вышэйшай школе".
25 лютага 2008 г. пачынае працу семінар «Трэнерскі практыкум», які мае на мэце працягнуць традыцыю аб'яднання і развіцця трэнерскай супольнасці. Удзельнікі семінара будуць мець магчымасць не толькі абмеркаваць актуальныя тэмы і праблемы, звязаныя з дызайнам праграм семінараў, курсаў, трэнінгаў, але і знайсці спосабы пераадолення цяжкасцяў, якія ўзнікаюць у трэнерскай практыцы.

19.02.2008

Грантавы конкурс The Bearr Trust

Праграма малых грантаў 2008 уключае два сегменты. Першы развівае тэму праграмы мінулага году і спрыяе інтэграцыі бяздомнай моладзі і выхаванцаў дзіцячых дамоў у грамадства. Другі сегмент накіраваны на НДА, якія дапамагаюць ахвярам гандлю людзьмі.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 15 сакавіка 2008 году толькі на англійскай мове.


Падрабязную інфармацыю глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info

19.02.2008

Праграма беларуска-нямецкай супрацы

Праекты, скіраваныя на развіцьцё супрацоўніцтва паміж беларускімі і нямецкімі арганізацыямі, могуць быць падтрыманыя ў межах “Праграмы кантактаў Беларусь”.


Мэтай Праграмы з'яўляецца супрацьдзеянне ізаляцыі беларускага грамадства ў Еўропе праз стымуляванне супрацоўніцтва і абмен досведам паміж арганізацыямі з Беларусі і Германіі, прадстаўленне разнастайнай карціны Беларусі нямецкаму грамадству ў межах эфектыўных і грамадска-значных мерапрыемстваў.


Перавага будзе аддавацца малым ініцыятывам. Заяўка на атрыманне фінансавання будзе падавацца нямецкім партнерам. Афіцыйная рэгістрацыя беларускай партнерскай арганізацыі неабавязковая.


Папярэдняе апісанне праектаў трэба скіроўваць па адрасе, пададзеным на вэб-старонцы www.dgo-online.org (толькі на нямецкай мове). Там жа інструкцыі па складанні заяўкі. Аўтарам найбольш цікавых заявак будзе прапанавана падаць праект да 1 красавіка, 1 чэрвеня, 1 верасьня альбо 1 сьнежня 2008 году.


Ухваленыя праекты атрымаюць фінансаванне не пазней месяца пасля пазначаных вышэй тэрмінаў. Усе праекты павінны быць завершаныя да 31 сакавіка 2009 году.


Паводле рассылкі belngo.info

19.02.2008

Круглы стол у Мінску

Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае 1 сакавіка 2008 году прыняць удзел у круглым стале «Магчымасці ўпраўленьня прафесійнай кар'ерай моладзі".

На круглым стале плануецца прадставіць і абмеркаваць вынікі праетку «Дарогу адоляе будучыня». Мэтай праекту было прадастаўленне магчымасці моладзі атрымаць веды і ўменне, неабходнае для прафесійнага самавызначэння і прафесійнай самарэалізацыі, а таксама пабудова паспяховай прафесійнай кар'еры.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца студэнты, куратары студэнцкіх груп, старшакласнікі, настаўнікі і прадстаўнікі адміністрацыяў сярэдніх навучальных установаў, прадстаўнікі розных адукацыйных арганізацыяў, а таксама ўсе зацікаўленыя асобы.


Круглы стол адбудзецца ў малым актавым зале УА ФПБ «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносінаў" па адрасе: Мінск, вул. Казінца, 21, корпус 3.


Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел: 25 лютага 2008 году.

Падрабязнасці на сайце centerpost.org


Паводле рассылкі belngo.info

Старонкі