Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.05.2009

Вінцук Вячорка: Кім засялілі падручнік беларускай мовы? Прафком, саўнарком і камротамі...
Штовечар правяраю хатняе заданьне ў малодшай дачкі. Так праходжу гімназічную праграму – параграф за параграфам – і штовечар натхняюся (дакладней, набрыньваю гронкамі гневу).
Пра падручнікі для 5-й клясы, іхную мову, улік узроставай псыхалёгіі ды цывілізацыйную арыентацыю я сабе паабяцаў напісаць – і мусова напішу – эсэй. Калі закончыцца навучальны год. А пакуль – фрагмэнт будучых нататак фэноляга.
“Беларуская мова”. 2001 год. 2-е выданьне, не якое там 40-е стэрэатыпнае. Значыць, даволі сьвежа, як на падручнік, укладзенае. Імёнаў аўтараў падручніка не падаю: абодва яны харошыя ды нацыянальна сьведамыя людзі даволі шаноўнага ўзросту. У практыкаваньні 10-гадовыя дзеці мусяць прыпісаць правільныя канчаткі словам, дапасаваным да складанаскарочаных. Мэтадычная задача – замацаваць уменьне вызначаць род складанаскарочанага слова дый наагул яго граматычную форму.
Усё звычайна. Вось сказы.
-  Люба коратка ахарактарызавала кожнага студэнта, чые заявы разгляд… прафком. (А.Васілевіч)
- Забеліна, як і Васіліна цяпер, прыехала некалі, гады за чатыры да вайны, у Старыцк… МТС.
- (Т.Хадкевіч) РБУ дарожн… вядзе свой рамонт – адвечную работу. (С.Басуматрава)
- Саўнарком засяд… позна, гадзін да адзінаццаці. (Іван Шамякін)
- “Зямлянку” – зімнюю элегію – спяв… камроты Весялоў. (А.Пысін)
- Фінал розыгрышу кубка чэмпіёнаў па ручному мячу сярод клубных каманд Еўропы выйгр… спартсмены Мінск… СКА. (“Звязда”)

Што ж беларускае дзіцё пачатку XXI стагодзьдзя вычытала ў гэтых сказах і ў выніку напісала? *** …

12.05.2009


Прапануем вам прачытаць і скарыстаць на сваіх занятках аповед пра гісторыю жыцьця, навуковую і грамадскую дзейнасць астранома з Віленскага універсітэта Марціна Пачобута, надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (zip, 608 КБ)

Паводле pawet.net

12.05.2009


Артыкул «Марцін Пачобут-Адляніцкі"

Прапануем вам прачытаць і скарыстаць на сваіх занятках аповед пра гісторыю жыцьця, навуковую і грамадскую дзейнасць астранома з Віленскага універсітэта Марціна Пачобута, надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (zip, 608 КБ)

Паводле pawet.net




12.05.2009

Стажыроўкі для студэнтаў у Швейцарыі

Швейцарскі ўрад ладзіць стажыроўкі для замежных студэнтаў у Швейцарыі.


Да ўдзелу ў стажыроўках запрашаюцца студэнты ўсіх краінаў свету, якія маюць ступэнь бакалаўра і жадаюць працягваць навучанне ў Швейцарыі. Некаторыя студэнты маюць шанец атрымаць грант.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 верасня 2009 году.

Болей падрабязную інфармацыю (пра галіны навучаньня) і форму заяўкі глядзіце на сайце: http://www.mladiinfo.com/master/swiss-government-scholarships-for-foreign-students-switzerland.html

Паводле рассылкі belngo.info




11.05.2009

Стыпендыяльная праграма Лэйна Кірклэнда

Галоўнай мэтай праграмы з'яўляецца абмен польскім досведам у галіне сістэмнай трансфармацыі ў межах гадавой постдыпломнай адукацыі ў польскіх ВНУ, дапоўненай стажыроўкамі ў дзяржаўных і прыватных арганізацыях (ад двух да чатырох тыдняў).
Стыпэндыя прызначаная для асобаў з краін былога СССР.

Месца правядзення праграмы: універсітэты ў розных гарадох Польшчы.


Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца:

– лідэры няўрадавых грамадскіх арганізацыяў,

– прадпрымальнікі,

– журналісты,

– эксперты, палітыкі,

– выкладчыкі ВНУ.

Заяўнікі мусяць валодаць польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе слухаць лекцыі і семінары альбо ведаць англійскую мову; мець досвед працы мінімум два гады; быць ва ўзросце да 35 год (у выключных выпадках да 40 год); мець вышэйшую адукацыю.




11.05.2009

Праграма навучання беларускіх студэнтаў у Нідэрландах

Нідэрландскі Фонд падтрымкі “Лібэртас” (Libertas Support Fund) прапануе праграму навучання беларускіх студэнтаў у Нідэрландах.


Умовы ўдзелу:

– валоданне англійскай мовай;

– заангажаванасць у палітычным, грамадскім жыцці Беларусі;

– узрост да 35 гадоў.

Каб падаць заяву, неабходна запоўніць анкету, сабраць неабходныя дакументы, якія падцвяржаюць факт папярэдняга навучання ў ВНУ, прайсці тэст на валоданне англійскай мовай TOEFL.

Падрабязная інфармацыя ды анкета — у файлах Mandatory_Netherlands.pdf і Application_Form.xls, а таксама на сайце www.nuffic.nl/international-students/scholarships/asia-africa-latin-america-and-eastern-europe/libertas-support-fund


Паводле рассылкі belngo.info




09.05.2009


Арыгінальныя артыкулы беларускага этнаастранома, выпускніка фізічнага факультэта БДУ, магістра гісторыі Цімафея Авіліна пра народныя назвы сузор'яў будуць карысныя не толькі настаўнікам астраноміі і краязнаўцам, але і ўсім, каго цікавіць жывая народная спадчына. Інтэрв'ю з аўтарам чытайце на старонцы Радыё Свабода.


Плеяды (doc, 30 КБ)


Млечны Шлях (doc, 39 КБ)

09.05.2009


Беларускія народныя назвы сузор'яў

Арыгінальныя артыкулы беларускага этнаастранома, выпускніка фізічнага факультэта БДУ, магістра гісторыі Цімафея Авіліна пра народныя назвы сузор'яў будуць карысныя не толькі настаўнікам астраноміі і краязнаўцам, але і ўсім, каго цікавіць жывая народная спадчына. Інтэрв'ю з аўтарам чытайце на старонцы Радыё Свабода.


Плеяды (doc, 30 КБ)


Млечны Шлях (doc, 39 КБ)


Вялікая Мядзведзіца (doc, 42 КБ)


Паводле старонкі «Беларуская народная астраномія»




07.05.2009

Канцэрты і лекцыі ў беларускіх школах і гімназіях

Сольны канцэрт паэта і барда Эдуарда Акуліна “Не магу жыць без крылаў” адбудзецца ў гімназіі горада Заслаўе (Мінскі раён) 12 мая ў 12.00.

8 мая Змітра Бартосіка чакаюць навучэнцы сярэдняй школы пасёлку Свіслач, што ў Пухавіцкім раёне. Пачатак канцэрту ў 13.00. У гэты ж дзень адбудзецца канцэрт спевака па адрасе: вул. Набярэжная, 5 і пачнецца ў 18.00.

14 мая Станіслаў Суднік выступіць з лекцыяй “Ігнат Дварчанін: рысы біяграфіі” ў сярэдняй школе вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёну. Пачатак сустрэчы ў 12.00.


21 мая сустрэча з паэтам на тэму “Беліца ў вайне 1649–1654 гадоў” адбудзецца ў бібліятэцы вёскі Беліца Лідскага раёну. Пачатак у 18.00.

Паводле budzma.org




07.05.2009

Конкурс вершаў для маладых творцаў

Моладзевая інтэрнэт-пляцоўка moladz.org распачынае новы конкурс для маладых паэтаў. На працягу месяца Вы можаце пісаць і дасылаць нам вершы па-беларуску на любую тэму, якая Вас хвалюе. Найлепшыя вершы будуць выкладзеныя на старонках moladz.org і змогуць трапіць у зборнік вершаў “Наш час-3”.


Напрыканцы конкурсу наведвальнікі парталу змогуць прагаласаваць і выбраць самых таленавітых паэтаў. Удзельнікі, што зоймуць першыя тры радкі ў рэйтынгу галасавання, атрымаюць падарункі.


Для ўдзелу ў конкурсе патрэбнае толькі жаданне, муза, крэатыўнасць, талент і пэўныя намаганні. Вы пішаце верш і дасылаеце яго на паштовую скрыню vkonkurs@gmail.com, а далей справа будзе за намі.

Апошні тэрмін падачы вершаў – 25 чэрвеня 2009 г.


Калі Вы маеце пытанні, тэлефануйце на нумар +375 29 321 48 76, Надзея.

Паводле budzma.org




Старонкі