Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.12.2008

Прэзентацыі выданняў, інфармацыйных і метадычных рэсурсаў, якая была раней запланавана на 12 снежня 2008 г.у 15.00 у Навукова-педагагічнай бібліятэцы не адбудзецца з тэхнічных прычынаў.
Аранізатары ІV Тыдня Нефармальнай адукацыі прыносяць свае выбачэнні.

11.12.2008

Падведзеныя вынікі фотаконкурсу Беларускага Дому правоў чалавека
10 снежня былі падведзеныя вынікі конкурсу на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі. Конкурс быў арганізаваны Беларускім Домам правоў чалавека і прысвечаны 60-годдзю з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У выніку працяглых дыскусій і абмеркаванняў, пераможцамі конкурсу сталі:


1.

08.12.2008

Выстава гістарычнага партрэту ў Мінску

8 снежня ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася экспазіцыя «Гістарычны партрэт Беларусі XVI–XIX стагоддзяў», у якой прадстаўленыя 47 партрэтаў з збору музэя. 23 з іх у сталую экспазыцыю ўключаныя ўпершыню.

Сярод іх такія ўнікальныя творы, як Партрэт Лізаветы Сьцюарт, дачкі караля Ангельшчыны Якава I Сьцюарта, напісаны жывапісцам Маркусам Герартам (1561–1635) каля 1618 году; Партрэт Януша Радзівіла (1612–1655), падкаморца Вялікага Княства Літоўскага, напісаны каля 1634 году мастаком Барталамеем Стробелем; Партрэт Уладзіслава Даменіка Заслаўскага Астрожскага, ваяводы кракаўскага, таксама прыналежны пэндзлю Стробеля; партрэты Марыі Казіміры Сабескай, жонкі караля Яна Сабескага, і Кацярыны Сабескай, сястры караля і інш.

Выстава працуе ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20.

Паводле budzma.org




08.12.2008

Традыцыя Калядаў на гарадзенскіх паштоўках

Больш за 100 калядных паштовак з Гарадзеншчыны з усяго ХХ стагоддзя будуць прэзентаваны на выставе “Насустрач Калядам”, якая адчыніцца 16 снежня ў Гродне ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы. Адмыслова да адкрыцця выставы “Насустрач Калядам” будзе выпушчана калядная паштоўка з выявай Каложскай царквы, намаляваная ў 1959 годзе Івонкай Сурвіллай, сённяшнім Прэзідэнтам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.


Традыцыя святкавання Калядаў на Гарадзеншчыне не знікала нават у самыя горшыя часы. Тое ж можна сказаць і пра высыланне з нагоды Калядаў прыгожых, адметных паштовак, знака памяці пра сваіх блізкіх і знаёмых.

Экспазіцыю “Насустрач Калядам” ствараюць паштоўкі, якія ў розныя перыяды ХХ стагоддзя высылаліся гарадзенцамі сваім родным і знаёмым па ўсім свеце, і паштоўкі з каляднымі пажаданнямі, якія атрымлівалі гарадзенцы цягам усяго ХХ стагоддзя. Паштоўкі, якія будуць прэзентаваныя на выставе, сабраныя рупліўцамі беларушчыны ў гарадзенскіх мястэчках і вёсках. Найстарэйшыя з экспанатаў датуюцца пачаткам ХХ стагоддзя. Паштоўкі адлюстроўвалі таксама і ўладу, якая панавала на гарадзенскіх землях. На выставе вы зможаце ўбачыць паштоўкі падпісаныя па-польску, беларуску, руску, нямецку.

Адкрыццё выставы адбудзецца 16 снежня, а 18.30 у Таварыстве Беларускай Школы (Гродна, вул. Будзёнага 48а-44).

Выстава працягнецца да 16 студзеня, пабачыць яе можна будзе штобудні дзень ад 10 да 17 гадзіны.

Паводле budzma.org




08.12.2008

Літаратурныя сустрэчы 9 снеженя

У адзін дзень, у адзін час (17:00) Мінску і Наваполацку адбудуцца літаратурныя сустрэчы. У Мінску музей Максіма Багдановіча і кампанія “Будзьма” запрашаюць аматараў беларускага хараства і паэзіі разам адзначыць 117-ю гадавіну з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Збяруцца знаныя беларускія музыкі, пісьменнікі, акторы, каб успомніць самага юнага і рамантычнага паэта, а таксама прачытаць вершы і праспяваць песні ў гонар Максіма. У вечарыне возьмуць удзел: Анатоль Вярцінскі, Сяргей Панізнік, Віктар Шніп, Анатоль Бутэвіч, Зінаіда Феакцістава, Людміла Хейдарава, Алесь Камоцкі, Валярына Кустава, Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан, МАЗ-ансамбль пад кіраўніцтвам Льва Маеўскага, акторы тэатру “Жывое слова” і інш.

Таксама ў праграме імрэзы літаратурная віктарына па творчасці М.Багдановіча. Пераможцаў чакаюць прызы.

Месца дзеяння: вул. М.Багдановіча, 7а.

У Наваполацку ж у бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца сустрэча з паэтам Андрэем Хадановічам.

Уваход на мерапрыемствы вольны.

Паводле budzma.org




05.12.2008


Зборнік праграм па краязнаўчых курсаў розных раёнаў Беларусі дапамогуць маладым настаўнікам-краязнаўцам зрабіць уласныя распрацоўкі, а сталым – мадэрнізаваць назапашаныя.

У архіве змешчаныя праграмы курсаў краязнаўства раёнаў Ліды, Бярэзіны, Вілейкі, Пухавіч і Фаніпаля, складзеныя Ірынай Шпак, Ганнай Кулік, Вольгай Кульчанкай і Яўгеніяй Філіповіч пад кіраўніцтвам Алеся Лозкі.


Спампаваць тут




05.12.2008


Праграмы краязнаўчых курсаў

Зборнік праграм па краязнаўчых курсаў розных раёнаў Беларусі дапамогуць маладым настаўнікам-краязнаўцам зрабіць уласныя распрацоўкі, а сталым – мадэрнізаваць назапашаныя.

У архіве змешчаныя праграмы курсаў краязнаўства раёнаў Ліды, Бярэзіны, Вілейкі, Пухавіч і Фаніпаля, складзеныя Ірынай Шпак, Ганнай Кулік, Вольгай Кульчанкай і Яўгеніяй Філіповіч пад кіраўніцтвам Алеся Лозкі.


Спампаваць тут




05.12.2008

Адукацыйныя візіты ў Польшчу для моладзі

ГА «Цэнтр Супрацоўніцтва моладзі" (Гдыня, Польшча) абвяшчае аб пачатку праграмы «Адукацыйныя візіты і стажыроўкі для развіцця ІІ", у межах якой будзе арганізавана некалькі адукацыйных візітаў для моладзі – студэнтаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацяў зь Беларусі, Украіны і Малдовы ва ўзросце 18–25 год.

Набор удзельнікаў праводзіцца на візіты, якія адбудуцца:

1/ 23.02–04.03–2009

2/ 09.03–18.03–2009

3/ 30.03–08.04–2009

4/ 04.05–13.05–2009

Апошні тэрмін падачы заявак: 14 снежня 2008 году.

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info




04.12.2008

Кароткія замежныя граматыкі па-беларуску!

З’явіліся першыя кніжкі серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі» сталічнага выдавецтва «Радыёла-плюс», якія без усялякага перабольшаньня можна вызначыць як адметную падзею ў лінгвістыцы, культуры і адукацыі.

Мабыць, нездарма першымі выйшлі ў серыі два томікі кароткіх граматык латышскай і польскай моў. І палякі, і латышы адзначылі ў лістападзе 90-годдзі сваёй незалежнасці — менавіта восенню 1918 года на палітычнай мапе Еўропы з’явіліся дзве новыя дзяржавы, і, трэба думаць, новыя выданні ёсць своеасаблівым падарункам выдаўцоў і аўтараў, а таксама ўсіх беларусаў суседнім народам.




04.12.2008

Навуковая кавярня для дарослых

10 снежня у 14:00 у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Йоханнеса Рау (праспект Газеты «Праўда», 11) адбудзецца паседжанне навуковай кавярні «Адукацыя дарослых».

Тэма гэтай сустрэчы – адукацыя дарослых як прадмет адукацыйнай палітыкі, на парадак дня навуковай кавярні выносяцца два асноўных пытанні:

1. Дадатковая адукацыя дарослых у агульнаеўрапейскім кантэксце. Выступы ўдзельнікаў еўрапейскай падрыхтоўчай канферэнцыі CONFINTEA VI (Будапешт, 3–5 снежня 2008 г.).

2. Праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі: грамадская экспертыза (аналіз раздзела праекту Кодэкса аб адукацыі, прысвечанага дадатковай адукацыі). Панэльная дыскусія з удзелам экспертаў і прадстаўнікоў бізнэс-адукацыі, прававых арганізацый, вучэбных устаноў, грамадскіх аб'яднанняў.

Калі Вы і/або Вашы калегі зацікаўленыя прыняць удзел у дадзенай сустрэчы, вышліце, калі ласка, запоўненую заяўку не пазней за 8 снежня па электроннай пошце giris@ibb.by або па факсе + 375 17 2003182.

Падрабязная праграма сустрэчы будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам не пазней за 8 снежня.


Старонкі