Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.08.2008

Адукацыйная праграма ў Кракаве
Польская арганізацыя «Агенцыя міжнародных ініцыятываў" запрашае прыняць удзел у штогадовай адукацыйнай праграме «Лідэры для дэмакратыі" і «Гендэрныя праблемы постсавецкай прасторы» (толькі для жанчын), якая адбудзецца ў Кракаве (Польшча).


Разглядаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў НДА, партыяў, моладзі, якая падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасьці. Узрост удзельнікаў ад 18 да 35 год.


Стажыроўка пройдзе ў чатыры этапы:
з 17 па 26 верасня 2008 г.,
з 15 па 24 кастрычніка 2008 г. (толькі жаночы пол),
з 12 па 21 лістапада 2008 г.,
з 3 па 12 снежня 2008 г. (толькі жаночы пол).



Можна абраць зручны для стажыроўкі час удзелу і паведаміць аб гэтым у анкеце. Аформіць заяўку можна толькі на адну з пералічаных вышэй стажыровак.


Арганізатары праграмы забяспечваюць:


- афармленне дакументаў для вырабу візы,


- страхавое забеспячэнне знаходжання ў Польшчы,


- аплату праезду ў абодва бакі (максімум – купэйны вагон цягніка, аўтобус),


- культурную праграму,


- харчаванне, пражыванне ўдзельнікаў.


Для ўдзелу ў стажыроўцы і афармлення запрашэння для візы неабходна запоўніць і даслаць анкету, якая знаходзіцца тут, на адрас biuro.program@gmail.com. Усе кандыдаты, якія прайшлі адбор, атрымаюць паведамленне і дадатковую інфармацыю.


Тэрміны падачы анкетаў:


на верасень – да 15 жніўня 2008 году,
на кастрычнік – да 1 верасня 2008 году,
на лістапад – да 25 верасня 2008 году,
на снежань – да 1 лістапада 2008 году.

Паводле рассылкі belngo.info

06.08.2008

СТУДЭНЦКІ ЛЕТНІК ПАД ГЛЫБОКІМ
11–15 жніўня каля горада Глыбокае пройдзе трэнінг на тэму «Крэатыўнасць і журналістыка». Акрамя карысных ведаў, уменняў і навыкаў, удзельнікаў чакае рамантыка пражывання ў сапраўднай вясковай хатцы каля возера ды начныя пасядзелкі ля вогнішча. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты.
Арганізатары аплочваюць дарогу і забяспечваюць харчаваннем ды месцам для пражывання.

06.08.2008

Алесь Лозка
Старшыня РГА «Таварыства беларускай школы»


Усяго на роднай мове ў 2006 г. вучылася 23,3% школьнікаў. Шмат адстаюць ад адстаючай беларускай школы дашкольныя ўстановы. Толькі 12,9% дзяцей займаецца (больш-менш!) на роднай мове з агульнай колькасці дашкольнага ўзросту, а ў сталіцы толькі – 0,3%. Гэта даволі крытычныя межы існавання нацыі. Як вядома, па вызначэнні ЮНЕСКО народ знаходзіцца на мяжы знікнення, калі на мове размаўляе менш 30% дзяцей. Вось да чаго нас прывялі.

06.08.2008

Справа намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі будзе жыць?
1 верасня ў Мінску адкрыецца новая беларускамоўная гімназія. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.
Гімназія  будзе дзейнічаць на базе сярэдняй школы № 2. К.Фарыно праінфармаваў, што ў школах і класах з беларускай мовай навучання вучацца прыблізна 27 % дзяцей (па дадзеных ТБШ –  21 %). «Гэта тыя вучні, якія атрымліваюць адукацыю па ўсіх прадметах на беларускай мове. Матэматыка, фізіка і далей», — удакладніў ён. Намеснік міністра адукацыі не лічыць, што ў школах нейкім чынам ушчамляецца беларуская мова. Для пацвярджэння гэтага ён прадэманстраваў тыпавы вучэбны план міністэрства, абавязковы для выканання ўсімі навучальнымі ўстановамі краіны.
«Тут вы можаце бачыць, што на навучанне рускай і беларускай моў і літаратуры адводзіцца роўная колькасць часу», — сказаў К. Фарыно. Паводле меркавання загадчыка кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Віктара Іўчанкава, беларуская мова набывае сярод выпускнікоў сярэдніх школ ўсё большую папулярнасць. «Гэта мы бачым па выніках цэнтралізаванага тэставання. Усё больш абітурыентаў праходзяць тэставанне па беларускай мове і літаратуры», — паведаміў В. Іўчанкаў.
Паводле «Нашай Нівы»
Даведка:
СШ №2  знаходзілася пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі, пакуль той не выставіў свю кандыдатуру ў якасці кандыдата на мінулых выбарах. СШ №2 з'яўляецца школай з паглыбленым вывучэннем французскай мовы, мела статус беларускамоўнай, пакуль дырэктарам быў Алесь Сядзяка.
Віктар Іўчанкаў замешаны ў справе выключэння студэнта Франака Вячоркі з факультэта журналістыкі БДУ. 
Казімір Фарыно знакаміты тым, што ў 2003 годзе паставіў асабісты подпіс у працоўныя кніжкі ўсіх зволеных настаўнікаў Беларускага Гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа, асабіста падпісаўшы ім «воўчы білет».

05.08.2008

Рыхтуецца зборнік матэрыялаў па нефармальнай адукацыі



Партнёрская сетка Арганізацый грамадзянскай адукацыі рыхтуе да выдання зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”.


Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый і адукатараў у значным асяроддзі. Нефармальнай адукацыяй мы разумеем любое арганізаванае навучанне, якое адбываецца па-за межамі сістэмы фармальнай адукацыі. У якасці фармальнай адукацыі мы разумеем сістэму агульнай, вышэйшай і прафесійнай адукацыі, што ажыццяўляецца на аснове дзяржаўных стандартаў, і па атрыманні якой выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору.
Мова выдання: мова рэдакцыі выдання – беларуская, кароткая анатацыя на ангельскай і расійскай мовах.
Мову матэрыялаў абіраюць аўтары.
Калі Ваша арганізацыя і/ці Вы асабіста маеце дачыненне да сферы нефармальнай адукацыі Беларусі, просім даслаць нам інфармацыю пра сябе і свае адукацыйныя праграмы (узор глядзіце тут).
Інфармацыя прымаецца толькі ў электронным выглядзе на беларускай або рускай мове на e-mail: adukatar.aga@gmail.com
Рэдакцыя пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне дасланых матэрыялаў.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікнуць, звяртайцеся да тэл. +375 29 7114650; +375 29 6518601 Галіна Мацюшэнка.

04.08.2008

Навіны ўступнай кампаніі
-- 4 жніўня ў Беларусі завершылася ўступная кампанія ў ВНУ >>>
-- ВНУ Беларусі недабралі студэнтаў на бюджэтныя месцы >>>
-- Больш за 40 тысяч абітурыентаў будуць залічаны на платныя аддзяленні беларускіх ВНУ >>>
-- Сярэдні бал атэстата абітурыента БДУ сёлета --- 8,5 бала http://naviny.by/rubrics/society/2008/07/29/ic_news_116_2946

29.07.2008

КОНКУРС ГРАНТАЎ ФОНДА READER'S DIGEST
Reader's Digest Foundation (ЗША) абвесціла пра намер ахвяраваць 1 мільён долараў ЗША недзяржаўным арганізацыям у межах сваёй новай ініцыятывы “Make it Matter” («Надай гэтаму важнасць»). Выдача грантаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці са значнасцю і важнасцю дасягненняў асобаў, якія дасягаюць поспеху дзеля карысці сваіх супольнасцяў. Кожны месяц фундацыя будзе адбіраць адну гісторыю пра дасягненні аднаго чалавека і будзе ахвяраваць 100 000 долараў ЗША грамадскай арганізацыі гэтага чалавека.

29.07.2008

ПРАГРАМА МАЛЫХ ПРАЕКТАЎ MATRA/KAР
Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Зьмест праекта і ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаванням Мatra. Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасць і рабіць яе больш разнастайнай.

29.07.2008

ТРЭЦІ МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ «ПАРАДАК СЛОВАЎ"
Фэстываль паэзіі «Парадак словаў" пройдзе з 31 ліпеня па 3 жніўня 2008 года ў Мінску. Месца правядзення – музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А), музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13), фальварак «Добрыя мыслі" (вул. Магілёўская, 12). Госці фэсту: літаратурныя фестывалі бліжэйшага замежжа: «Кіеўскія Лаўры», «Літэратэрра» (Ніжні Ноўгарад», «Валошынскі фэст» (Крым, Кактэбель), Ташкенцкі паэтычны фэст (Узбекістан).

29.07.2008

ВАНДРОЎКА ПА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны з 8 па 10 жніўня ладзіць чарговую вандроўку па Заходняй Беларусі – Берасьцейскаму Палессю.

Старонкі