Дзе шукаць сцэнарыі калядных святаў, што паглядзець і куды схадзіць са школьнікамі? Чытайце нашы прапановы і рэкамендацыі.
З глыбокай старажытнасці дні сонцастаяння адзначаліся ў абрадах і рытуалах, захоўваліся ў традыцыях. Якраз цяпер "Сонца паварочвае на лета" — дзень прыбывае аж да сакавіцкага раўнадзенства. Солнцаварот — у справах пераварот, раскручваецца кола на новы год. Кола, календы (ад лац. Саlendае) — назва першага дня кожнага месяца на лацінскай мове. Адсюль назва гэтага святочнага часу, на які прыпадае і свята Нараджэння Хрыста.
Беларусь увабрала ўсё каштоўнае з гэтых традыцый, і таму школа павінна ўшаноўваць калядны цыкл. Усе жанры творчасці маюць тут магчымасць выявіцца сваімі найлепшымі здабыткамі. Батлейка (народны тэатр-лялек), народная драма, гульні і забавы, маскарад і спевы, танцы і касцюмы, дэкаратыўнае, мастацтва і скульптура з цеста і снегу, а таксама магічныя рытуалы — усё гэта арганічна спалучаецца на Каляды. Далучым да гэтага народнае кухарства і настрой забавы і ўрачыстасці забяспечаны.
Лепшыя сцэнарыі калядных святаў шукайце тут: http://xn--80azkbz6b.xn--80ahe1ag.xn--90ais/vosen/my-gascej-vitaem
Паглядзіце і абмяркуйце з дзецьмі (і малымі і старэйшымі) гэты прыгожы калядны мультфільм пра перамогу святла над цемрай (у ім вельмі добра "працуюць" разам візуальныя вобразы і гукавае суправаджэнне). Ой, чок-чок-чок-чок, на двары ваўчок...
Наведайце ў Мінску Дом Перніка! Гэта музей, крама і майстэрня ў адным месцы. Сюды можна прыйсці ўсім класам на майстар-клас і навучыцца пячы і ўпрыгожваць пернікі – калядныя ласункі. Усе атрымаюць вялікую дозу эмоцый і ўражанняў і абавязкова захочуць вярнуцца!
На Каляды трэба абавязкова схадзіць у ... музей!
У Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах прапануюць наведвальнікам не толькі паглядзець калядны абрад, але і самім стаць яго ўдзельнікамі. А для таго, каб ад Калядаў у музеі засталіся не толькі фотаздымкі, на майстар-класе па саломапляценні кожны з удзельнікаў самастойна зробіць каляднага анёла. Гэта стане цудоўным напамінам аб сустрэчы ў музеі.
Батлейка – традыцыйны беларускі народны лялечны тэатр, што расказваў гісторыю Нараджэння Хрыста і іншыя біблейскія гісторыі, звязаныя з ім. Нярэдка тэатр быў вандроўны, суправаджаўся спевамі. Гэта быў адзін з самых даступных спосабаў знаёмства з Бібліяй для простага люду. У традыцыйнай 2-павярховай батлейцы супрацоўнікі музея пакажуць спектакль “Раство”, што ў лёгкай форме распавядае біблейскую гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста. Лялькі для спектакля створаны намаганнямі музейных мастакоў-рэстаўратараў і супрацоўнікаў.