У публікацыі маніторынгу адукацыі і навучання ў краінах ЕС за 2023 год вылучаны два фактары, якія на сістэмным і інстытуцыянальным узроўнях найбольш спрыяюць павышэнню якасці школьнай адукацыі і эфектыўнаму фармаванню ключавых кампетэнцый навучэнцаў:
Міжпрадметнае навучанне можа ўзбагаціць навучанне і ўмацаваць сувязі паміж рознымі прадметамі ў навучальнай праграме, усталяваўшы трывалую сувязь паміж тым, што выкладаецца ў школе, і яго значнасцю для жыцця грамадства.
Праблема: Зыходзячы з дакументаў, міжпрадметнае навучанне для ўсяго зместу навучання шырока распаўсюджана ў пачатковай адукацыі, а ў сярэдняй адукацыі яго становіцца ўсё менш, назіраецца т.зв. прадметная раздробленасць. Толькі 12 сістэм адукацыі ў ЕС усталявалі у школьнай ацэнцы пэўныя крытэрыі якасці, звязаныя з міжпрадметным навучаннем (гл. мал. ). Заўвага: лічба 12 складаецца з сістэм адукацыі ЕС, якія паведамляюць пра існаванне палітыкі ў вышэйзгаданай галіне. Усяго даследавана 29 сістэм, прычым усе тры сістэмы Бельгіі запісваюцца асобна.
Фарміруючая ацэнка (фарматыўная, Formative assessment, у Беларусі вядомая як Актыўная ацэнка) другі спрыяльны фактар, які мае высокі патэнцыял для барацьбы з недастатковай паспяховасцю, паколькі ўключае ў сябе адаптацыю выкладання і навучання для эфектыўнага задавальнення і падтрымкі індывідуальных патрэб навучэнца. Кампаненты эфектыўнай фарміруючай ацэнкі ўключаюць структураваную зваротную сувязь, якая накіравана на дапамогу навучэнцу. Зваротная сувязь найбольш эфектыўная, калі яна своечасовая, засяроджаная на працэсах навучання і змяшчае канкрэтныя прапановы аб тым, як палепшыць будучую прадукцыйнасць і дасягнуць мэт навучання.
Звяртаем увагу на сайт, прысвечаны Актыўнай Ацэнцы ў Беларусі: метадычныя дапаможнікі, распрацоўкі ўрокаў, аналітычныя матэрыялы і іншае: http://aacenka.by/