Напрыканцы ХІХ стагоддзя ўгімназіі расейскага горада Сімбірска вучыўся хлопчык Валодзя Ульянаў. Несказаць, каб быў дужа кемлівы, але памяць меў добрую іруплівасці давучобы хапала. Хлопчык меў фізічную загану: быў картавым. З-за таго над імпацяшаліся, ёнгневаўся, кідаўся ўбойку. І, каб выдзяляцца зшэрагу сваіх крыўдзіцеляў, імкнуўся быць лепшым заіхувучобе. Акрамя таго, бацькі сачылі заяго поспехамі ўвучобе. Маці, маючы настаўніцкі дыплом, была хатняй гаспадыняй іпрыкладвала намаганні, каб даць сваім дзецям найлепшую адукацыю. Абацька займаў пасаду інспектара, затым дырэктара народных вучылішч Сімбірскай губерніі (панорме тых часоў цывільныя пасады істатусна, іматэрыяльна прыраўноўваліся давайсковых; пасада губернскага дырэктара народных вучылішч лічылася генеральскай), ітаксама быў зацікаўлены адукацыяй сваіх дзяцей. Дый настаўнікі, аглядваючыся натое, чыё дзіця яны вучаць, датагож спачуваючы фізічнай загане хлопца, ахвотна ставілі яму самыя высокія адзнакі— пяцёркі дычацвёркі.
Калі Валодзя вучыўся наапошнім курсе гімназіі, здарылася бяда: яго брат Аляксандр зрабіў замах нацара, зашто яго пакаралі смерцю праз павешанне. Гэтая падзея рэзка змяніла жыццё Валодзі. Гімназісты ўжо ставіліся даяго зпавагай; ікалі ўнейкай кампаніі ёнпачынаў нешта прамаўляць сваім картавым голасам, усе заціхалі іслухалі прамоўцу ўважліва. Бо— «Хто гэта?»— «Гэта брат Аляксандра Ульянава!» Ёнпаступова станавіўся цэнтрам такіх кампаній. Інастаўнікі, выказваючы знешнюю суровасць уадносінах даапальнай сям’і, але ўдушы спачуваючы хлопцу, імкнуліся маральна падтрымаць яго іставілі самыя высокія адзнакі— амаль заўсёды пяцёркі.
Логіка была адзінай дысцыплінай, якая ніяк недавалася Валодзю. Логіка ўтыя часы была адной згалоўных дысцыплін школьнай праграмы. Выкладаў логіку дырэктар гімназіі Тэадор Керэнскі. Ёнтаксама, якііншыя настаўнікі, паставіўбы Валодзю пяцёрку, каліб той дацягнуў свае веды хацяб дачацвёркі. Але чацвёрка палогіцы была для Валодзі недасягальнай. Бачачы марнасць сваіх намаганняў, дырэктар усёж паставіў Валодзю чацвёрку, адзіную сярод астатніх пяцёрак, але настояў, каб хлопцу выдалі пазаканчэнні гімназіі залаты медаль.
Пасля гімназіі Валодзя паступіў наюрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта. Паступаў зпраблемамі, бомаці давялося пісаць прашэнне наімя цара, каб дазволілі сыну здаваць іспыты для паступлення ўуніверсітэт. Надругім курсе Ульянава адлічылі зуніверсітэта паяго ўласнай просьбе. Ёнпераехаў уСанкт-Пецярбург іўжо там аднавіўся наюрыдычынм факультэце. Заняткі амаль ненаведваў, боўжо актыўна далучыўся дадзейнасці рэвалюцыйных гурткоў, але іспыты паздаваў экстэрнам іатрымаў дыплом юрыста. Згэтым дыпломам уякасці адваката браў удзел утрох цічатырох судовых працэсах, якія зтрэскам прайграў. Усёж адвакат без логікі— фігура камічная. Пасля гэтага кінуў юрыдычную практыку іпрафесійна заняўся рэвалюцыйнай дзейнасцю пад псеўданімам «Ленін». Мабыць, там логіка невельмі патрабавалася. Юрыстам сябе надалей нелічыў. Калі даводзілася запаўняць нейкія анкеты, уграфе «прафесія» пісаў: журналіст. Хаця журналісцкай адукацыі ўяго небыло.
Адсутнасць логікі ўяго прамовах іпісьмовых тэкстах кім-нікім заўважалася, але спрацоўвала магічнае: «Хто гэта?»— «Гэта брат Аляксандра Ульянава!» ЯкВалодзя Ульянаў-Ленін адпомсціў царам іцарызму засмерць свайго брата, выўжо добра ведаеце.
Наразвалінах царскай Расейскай імперыі стварылася новая дзяржава— Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, або карацей: Савецкі Саюз. Угэтай дзяржаве Ульянаў-Ленін яго палітычнымі спадкаемцамі быў абвешчаны найвялікшым геніем усіх часоў інародаў. Выдаваліся кнігі, прысвечаныя яго жыццю, утым ліку гімназічным гадам. Унекаторых зіхдрукаваўся яго гімназічны дыплом: руская мова— 5, славяназнаўства— 5, гісторыя— 5, геаграфія— 5... Толькі два радкі там праглядваліся невыразна, нібыта туды пырснулі вадой ітэкст аказаўся размытым (нузразумелаж: дакумент стары, невельмі добра захаваўся). Такая доля спасцігла першы радок— «закон Божы», паякім Валодзя таксама меў пяцёрку, ірадок усярэдзіне старонкі— «логіка». Што ўВалодзі было палогіцы— непрачытвалася. Але дадавалася прытым, што Валодзя атрымаў пазаканчэнні гімназіі залаты медаль, зчаго кемлівы чытач мог здагадацца, што іпалогіцы было яктрэба. Акаб людзі невельмі зважалі нагэты радок— ЛО-ГІ-КУ ЗПРА-ГРА-МЫ СА-ВЕЦ-КАЙ ШКО-ЛЫ ВЫ-КІ-НУ-ЛІ.
Калі людзі, пачынаючы восенню 1918 года чарговы навучальны год, незнайшлі ўадукацыйнай праграме логікі, яны палічылі, што дапушчана нейкая дзікая памылка, якую трэба тэрмінова паправіць. Пайшлі лісты аднастаўнікаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячоў— уЦэнтральны Камітэт партыі, усаўнаркам, унаркамат адукацыі— зпрапановамі іпатрабаваннямі вярнуць логіку ўшкольную праграму. Друкаваліся артыкулы ўчасопісах ігазетах уабарону логікі, абараняліся кандыдацкія ідоктарскія дысертацыі, праводзіліся навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя неабходнасці вывучэння логікі ўшколах. Гэта доўжылася цягам усёй гісторыі СССР.
Адна такая канферэнцыя ўстатусе ўсесаюзнай праводзілася напачатку 80-х гадоў уМагілёве, ботут жыў іпрацаваў адзін зактыўных абаронцаў логікі прафесар А.Столяр. Канферэнцыя сабрала каля 60навукоўцаў— ісівых прафесароў, імаладых выкладчыкаў ВНУ зусёй краіны— Ленінград, Масква, Кіеў, Новасібірск, Ташкент, Барнаул... Яслухаў гэтых людзей, аднаго заадным, слухаў іхпераканаўчыя аргументы накарысць вяртання логікі ўшкольную праграму— іўмяне паступова стваралася ўражанне, што вось стаіць вялікі натоўп перад міністэрствам адукацыі івыгуквае: Вярніце логіку ўшколу! Вярніце логіку ўшколу!! Але міністэрства адукацыі стаяла насмерць: адступаць няма куды, занамі Ленін.
Трэба сказаць, што ўгісторыі савецкай адукацыі быў маленькі перыяд, калі логіку ўшколу вярнулі. Вярнулі яеў1947годзе, боўжо нават Сталін заўважыў, што нічлены Палітбюро, тым болей членыЦК партыі, нічыноўнікі ўраду ціўнейкіх міністэрствах нанарадах неўмеюць разважаць, апроста спрабуюць перакрычаць адзін аднаго. Датагож яму прынеслі аналіз страт Савецкага Саюза ўчасы вайны, зякога выразна вынікала, што каліб ваеначальнікі маглі разважаць лагічна, гэтых страт былоб нашмат менш.
І3снежня 1946 года ЦКУКП(б) прыняў пастанову «Абвыкладанні логікі іпсіхалогіі ўсярэдняй школе». Быў спешна напісаны падручнік палогіцы для школы (выдатны падручнік Паварніна, скарыстоўваны яшчэ ўцарскія часы, перавыдаць чамусьці незахацелі) ілогіку ўшколах (неваўсіх, бонехапала падручнікаў ікадраў) пачалі выкладаць ненастаўнікі матэматыкі, а... настаўнікі літаратуры (?!). Рэдкі (хаця монетакі ўжо йрэдкі) выпадак, калі даручэнне Сталіна было ціха сабатавана: логіку ўшколы якбы фармальна вярнулі, але ўзровень яевыкладання зводзіў тое вяртанне дануля. Сталін памёр вясной 1953года, аўверасні таго года логікі ўшкольнай праграме ўжо небыло. Патлумачылі неабходнасцю барацьбы зперагрузкай школьнікаў. Логіку пакінулі маленькім фрагментам укурсе псіхалогіі. Але ў1955 годзе (пры Хрушчове) школьнікаў разгрузілі іадпсіхалогіі. Псіхалогію выкінулі, аразам зёйвыкінулі іпарэшткі логікі. Можна лічыць, што ўсе 70гадоў Савецкі Саюз існаваў без логікі.
Лёгка зразумець пазіцыю тых людзей, якія звярнулі ўвагу Сталіна нанелагічнасць паводзін членаў савецкага ўрада іякія асмеліліся пакласці перад Сталіным той аналіз ваенных страт. Яны змагаліся запрыстойную адукацыю свайго народа. Але давайце паспрабуем зразумець ітых, хто перашкаджаў гэтаму. Магчыма, яны хацелі, каб гэтая пачварная краіна, дзе жыццё чалавека нічога невартае, якнайхутчэй скончыла сваё існаванне, інебезпадстаўна лічылі, што без логікі тое здарыцца раней. Мелі рацыю іадны, ідругія.
Утвораную такім чынам дзірку школьнай праграмы вымушаны былі закрываць іншыя навукі, найперш матэматыка яксамая лагічная знавук.
І далей мы будзем гаварыць пра матэматыку.
Глядзіце і слухайце лекцыю "Матэматыка як частка культуры".