Лісты казанскай настаўніцы, або Мары пра новую школу

Міхась Булавацкі
18.04.2015

Лісты казанскай настаўніцы,

або Мары пра новую школу

 

Перабіраў паперы на палічцы і патрапіў на стосік канвэртаў. Лісты ад настаўніцы…

У часы СССР лісты ад настаўнікаў з розных куткоў гэтай вялізнай краіны я атрымоўваў штодзень. Зараз яны займаюць два чамаданы ў маім пакойчыку. У іх і гісторыя савецкай адукацыі, і роздум пра шляхі яе развіцця і пра настаўніцкі досвед, і пытанні, і парады, і падказкі, і нават драмы, не толькі прафесійныя. Значную частку гэтых лістоў варта было б апублікаваць, бо яны ўяўляюць каштоўнасць не толькі для мяне. Магчыма, да гэтага некалі дойдуць рукі.

А лісты ў гэтых канвэртах я адклаў асобна, бо мне неаднакроць даводзілася цытаваць іх на лекцыях і семінарах. Зараз яны нагадалі мне 1988 год, разгар гарбачоўскай перабудовы. Тады мы, настаўнікі (дый не толькі настаўнікі), наталяліся свежым паветрам, якое абрынулася на нас ураганам новай інфармацыі, новых эмоцый, новых магчымасцяў. Раптам стала дазволена тое, што раней такім не было і сталі актыўна запатрабаванымі носьбіты раней забароненай інфармацыі. Пасля выступлення данецкага настаўніка В.Шаталава па тэлебачанні ў праграме “Сустрэчы ў Астанкіне” зацікаўленасць у распрацаванай ім метадычнай сістэме дасягнула высокага градуса і я быў адным з нямногіх, хто мог гэтую зацікаўленасць задаволіць. Каб адгукацца на запрашэннні з розных гарадоў прачытаць курс лекцый ці правесці метадычны семінар для настаўнікаў, я папрасіў дазволіць мне працу ў інстытуце на палову стаўкі.

Нарэшце для гэтага саспелі і ў магілёўскім аблУНА (упраўленні народнай адукацыі): мне прапанавалі правесці трохдзённы семінар для настаўнікаў матэматыкі Магілёўскай вобласці. Я параіў запрасіць на гэты семінар па два настаўнікі з кожнага раёна, агулам каля 40 лепшых спецыялістаў, якія далей самі будуць праводзіць адпаведныя семінары ў сваіх раёнах. Сорак чалавек – гэта тагачасная норма напаўняльнасці класа, і я гэтым “навучэнцам” не толькі распавядаў бы пра ідэі В.Шаталава, але і паказваў бы, як яны рэалізуюцца на практыцы, праводзячы з імі асобныя ўрокі.

Калі ў прызначаны ранак я прыйшоў у інстытут павышэння кваліфікацыі настаўнікаў, то ўбачыў вялікі натоўп каля аўдыторыі. Метадыстка аблУНА разгублена развяла рукамі:

– Мы запрашалі сорак чатыры, а прыйшлі сто дваццаць.

– Вы, што, усім камандзіроўкі аплоціце?

– Не, толькі тым, каго запрашалі. Астатнія за свой кошт.

– А што мне з імі рабіць?

– Не ведаю. Калі скажаце, можам адправіць іх назад. Але ж яны прыехалі на ваш семінар.

– Ну што ж, я гатовы працаваць і з такой колькасцю, але як вы размесціце сто дваццаць чалавек у звычайнай аўдыторыі на сорак чалавек?

– А ў нас актавая зала са сталамі. Там амаль усе змесцяцца.

Амаль усе і размясціліся. Тым, каму не хапіла месцаў, прынеслі крэслы з іншых памяшканняў, і за некаторымі сталамі сядзелі па тры чалавекі.

Сёння папярэдні тэкст можа шмат каго здзівіць: як гэта, настаўнікі прыехалі на трохдзённы метадычны семінар за свой кошт? Але такое было: голад на новую інфармацыю, на новыя ідэі быў такім вялікім, што настаўнікі гатовы былі ашчаджаць вялікую частку сваёй уласнай зарплаты, каб яго задаволіць. Сёння ўявіць такое немагчыма: у настаўнікаў паступова вытраўляюць памкненні да ўдасканалення якасці сваёй працы, бо вышэй цэніцца зусім іншае, якое раней было другасным.

Я не настальгую па СССР – гэтая дзіка пачварная дзяржава і павінна была сыйсці ў нябыт. Але я настальгую па тым настаўніцкім энтузіязме, які ахапіў савецкіх настаўнікаў у 80-я гады.

Сярод настаўнікаў, што прыехалі на семінар, былі тры “замежныя” настаўніцы – Людміла Маскаліна з Масквы, Камарыя Хамідуліна з Казані і настаўніца з Латвіі, прозвішча якой не запомніў, бо ад яе лістоў не атрымліваў. Адкуль яны даведаліся пра мой семінар, можна толькі здагадвацца.

Камарыя Хамідуліна працавала ў татарскамоўнай школе-інтэрнаце Казані (мабыць, адзінай на ўсю Казань, бо класы былі па 15-20 вучняў) і вельмі хацела, каб яе абдзеленыя лёсам татараняты атрымалі найлепшую адукацыю, у тым ліку ў матэматыцы. Прасядзеўшы (і не толькі прасядзеўшы, але й актыўна працуючы) тры дні на семінары, яна павезла на радзіму і новыя метадычныя ідэі, і мае брашуры з адпаведнымі вучэбнымі матэрыяламі. Гэтыя брашуры яна пераклала на татарскую мову, змясціла ў татарскіх метадычных часопісах “Совет мǝктǝбе” і “Мǝгариф”, каб маглі карыстацца іншыя настаўнікі татарскіх школ і пачала адпаведную працу ў сваіх класах. Пра што і пісала ў сваіх лістах (падкрэсленні зроблены самой настаўніцай; мае каментары ў квадратных дужках).

Сегодня у меня и у моих учеников счастливый день. Мои пятиклассники сдали экзамен за V класс. [Варта азірнуцца на дату ліста: 15 сакавіка пяцікласнікі здавалі іспыт за ўвесь (!) курс пятага класа.] Вкратце напишу, как проходило изучение материала. Теоретический материал изучили по ЛОС [ЛАС – лісты апорных сігналаў; уся матэматыка 5 класа была размеркавана ў дзесяці такіх ЛАС] к Новому году… По ученикам поняла: хорошо, когда теоретический материал воспринимается целостно, ученики чувствуют связь между темами, разделами. С 27 октября по 15 ноября я отлучалась от работы – уезжала в санаторий. Уроки математики никто не заменял. Ребята занимались самостоятельно: решали задачи по плашкам и повторяли пройденные ЛОС. ЛОС были распределены по ученикам-консультантам, которые организовывали устную и письменную сдачу ЛОС с последующим их оцениванием. Получилось, что оценки мои консультанты ставили вполне объективно, многие я потом занесла в ведомость открытого учёта знаний. Таким образом, почти без ущерба делу я в течение учебного года лечилась. При работе по традиционной системе такое маловероятно. Там отставание от программы на 5-10 часов – катастрофа для учителя…

К зимним каникулам у некоторых учеников ещё были долги, есть ребята очень слабые, плохо читают, плохо пишут, от родителей один только вред (таких от трёх до шести в классе). Мы проанализировали их и первую неделю третьей четверти объявили неделей активной сдачи долгов. После обеда собираем должников и работаем с ними по часу. Каждый день – один ЛОС. Объёмные ЛОС делили на части, чтобы им легче воспринимать было… Таким образом, к концу января все ученики по всем темам имели оценки. Даже самые слабые втянулись в практическую работу. Дышать и им, и мне стало легче. После этого 6 недель решали задачи, повторяя теорию “полётно”. [Тут памылка настаўніцы, пра што я і напісаў ёй: паўтара месяца таптання на месцы – гэта пакута для пяцікласнікаў, якія прагнуць, па вобразнаму выразу В.Шаталава, “свіста ветра ў вушах”. Час трэніроўкі ў развязванні задач без новай інфармацыі можна было скараціць удвая, а то і ўтрая. Калі пэўная частка класа яшчэ не навучылася рашаць задачы па пройдзеных тэмах – не страшна: да гэтых і падобных задач прыйдзецца звяртацца і ў іншых тэмах, паступова ідэю рашэння засвояць і самыя тугадумы.] Результаты экзамена не очень высокие, но я ими довольна. Быть недовольным может тот, кто ожидает от системы чудес. В нашем деле чудес не бывает. Чтобы поднять запущенного ребёнка до реальной “3” на экзамене, надо трудиться до седьмого пота. Я это поняла за два последних года. Присутствовавшие на экзамене директор, завуч, учитель математики и инспектор РОНО видели, какова нравственная атмосфера на экзамене: нет ни малейшей подсказки ни со стороны учителя, ни со стороны учащихся, нет желания списывать, весь класс работает, некоторые успевали решить оба варианта. Правда, думаю, вряд ли об этом будет вслух сказано. Ведь тогда встанет вопрос: а почему бы всем не выбрать такую нравственную платформу?

Вкратце о том, чем будем заниматья дальше. Три часа в неделю будем повторять математику-5, один час изучать алгебру-6 (до конца года изучим 3-4 ЛОС, у учащихся огромное желание начать шестой класс), а два часа в неделю будем заниматься информатикой по “Программно-методической системе раннего обучения информатике”, разработанной в лаборатории школьной информатики института программных систем Академии наук СССР. Материал очень интересный…

З ліста вынікае, што настаўніца са сваім даволі слабым класам скончыла вывучэнне праграмы 5 класа не за 9 месяцаў, а за 6 з паловай, пагадзіўшыся на тое, каб яе навучэнцы здавалі іспыт даволі строгай камісіі. Што рабіць у зэканомленыя два з паловай месяцы? Тут – разгуляй-фантазія! Шаталаў раіць адразу пераходзіць да праграмы наступнага года. Але настаўніца спалохалася і – выдзеліла на гэта толькі адзін урок тыдня з шасці. Добра, хоць знайшла і далучыла сабе цікавую праграму ранняга навучання інфарматыцы (зноў жа – адзначце! – ніхто ёй гэтай праграмы не прапаноўваў, яна проста шукала, чым карысным запоўніць вызвалены вольны час, адміністрацыя не пратэставала).

І ўсё ж – палова вызваленага часу вызначана для таптання на месцы, для паўтарэння вывучанага. Гэтыя ўрокі шкодныя для лепшай паловы класа і малакарысныя для іншых.

Здравствуйте… Закончился учебный год. Решила вкратце написать, как обстоят мои дела. Вы оказались сто раз правы напоминаниями не стоять на месте. Очень положительно было воспринято учениками изучение ЛОС алгебры-6. К сожалению, я опять начала это с некоторой задержкой – в конце апреля, а можно и нужно было начать в начале апреля [можна і варта было пачаць у лютым]. Причин несколько. Главная, пожалуй, моя психологическая неподготовленность, нехватка физических сил – не смогла держать себя до конца в напряжении, расслабилась. Период изучения теоретического материала – для меня очень трудоёмкая работа. [Гэта праўда: новая праца настаўніка патрабуе стварэння і памнажэння новых вучэбных матэрыялаў, якія ніхто тады не выдаваў, іх трэба было рабіць самастойна. І рабілі…]

Совершенно неожиданно сложился май-месяц. Изучили шесть ЛОС. Ребята сдавали их почти без долгов… Красных оценок в ведомости оказывалось горазда больше – до пятнадцати [чырвоным у ведамасць заносіліся самыя высокія адзнакі – “пяцёркі”, а ў класе 21 вучань], количество “троек” уменьшилось. Принимать ЛОС после уроков, тратить на это время уже не надо было. Честно говоря, в то, что такое в моём классе возможно, я не верила и не мечтала. Это событие для меня, как для педагога, – главное в этом учебном году. Второе, что дал май-месяц: обычно ученики в мае ничего не воспринимают, эффективность занятий сводится к нулю, хотя возможности ребят неограничены. Теперь же весь месяц у нас проходил с подъёмом, ребята напрягли силы, многие занимались лучше, чем в году. Было много эмоций, много частных выводов, которые делали сами ребята. Например, Рамиль, мальчик способный, но всегда плачущий “у меня ничего не получается, задачи трудные и т.д.”, однажды на перемене, подпрыгивая, воскликнул: “Как начали изучать алгебру, даже трудные задачи стали казаться лёгкими!”

27 мая провели повторный экзамен по пятому классу. Для желающих, для тех, кто хотел повысить оценку. Писали 12 человек. У девяти повысить оценку получилось…

Живу уже предстоящим учебным годом. И Асия Мубаракшевна [калега Хамідулінай, якая таксама пачала асвойваць новыя метады працы], и я готовим материалы к будущему году. Прошу выслать что-нибудь для 6, 7 и 10 классов. Спасибо за помощь, за советы…

З 1991 года мы жывем у розных дзяржавах і сувязь з татарскімі настаўніцамі, на жаль, перарвалася.

Ад Маскалінай з Масквы я таксама атрымоўваў лісты. Але тая перапіска перарвалася іншым чынам. Яе старэйшы сын пайшоў служыць у расейскае войска, і там інтэлігентна выхаваны хлопец патрапіў у такое “дзядоўшчынскае” пекла, што ледзь не скончыў жыццё самагубствам. Што здарылася, яна не напісала, але па тоне ліста было зразумела, што здарылася нешта жудаснае. Прайсці праз такое малодшаму сыну яна не жадала і з’ехала ў ЗША. У інтэрнэце я знайшоў яе прозвішча як дырэктара школы ў Чыкага.

Расея страціла яшчэ аднаго выдатнага педагога. Як бы там ні было, добры спецыяліст у сваёй справе заўсёды знойдзе прымяненне сваім здольнасцям.

«Методика В.Шаталова обеспечивает отличную подготовку ребят по всем предметам средней школы». Людмила Москалина (директор школы, преподаватель математики, США, г.Чикаго). Атрымліваецца, што і ў ЗША ідэі лепшых савецкіх (як бы цяпер сказалі, “апазіцыйных”) настаўнікаў знаходзяць адпаведнае прымяненне.

Але тут пра другое. Сістэма, якая дазваляе істотна скарачаць час вучобы з няменшымі вынікамі – ці патрэбна такая сістэма сённяшняй Беларусі? Калі я ў коле сваіх знаёмых кажу, што мару пра школу, у якой кожны вучань будзе засвойваць праграмны матэрыял з сваёй хуткасцю – камусьці для гэтага спатрэбяцца ўсе адзінаццаць год, а камусьці хопіць восем-дзевяць, а то і менш, суразмоўнікі недаверліва пасмейваюцца. Але падставы для такой мары сёння ўжо маюцца. І калі б у міністэрстве адукацыі знайшоўся рашучы малады чалавек, здольны на перспектыўныя эксперыменты… А вось тут сапраўды можна сумна ўсміхнуцца…