Ну што ж, стужка:)
Я даўно хацела збегчы ў нейкі тэкст. Не ў дзённік, не ў мемуары, не ў дакументалістыку, а ў казку. Спосаб вельмі стары, і дзясяткі пісьменнікаў гэтым карысталіся здавён. Скарыстаюся і я.
Я стварыла тэлеграм-канал, дзе будзе толькі казка - невялікімі порцыямі:) Пакуль што я ведаю толькі гераіню, усё астатняе я буду прыдумваць па хадзе, а таму невядома, якой выйдзе гэтая казка - відавочна, яна будзе мяняцца разам са мной і разам з намі, разам з нашым часам. Іншы раз мне будзе трэба занурыцца ў яе глыбей, іншы раз - высунуць галаву ў рэальнасць, не ведаю, у любым выпадку я збіраюся пашукаць у ёй спакою і праўды, і запрашаю вас у сваю казку таксама:) Думаю, што кожны вечар будзе з'яўляцца фрагмент, але гэта як пойдзе:)
Нічога не абяцаю:) Як гэта будзе жыць і змяняцца - не ведаю:) Усё - невядомасць, як і мусіць быць у сапраўднай казцы:)
Каментароў там пакуль не прадуледжана, можа, потым дадам.