Хочацца нагадаць пра інфармацыйную гігіену.
Пра тое, напрыклад, што ў сацсетках цяпер ботаў і людзей на заробку ці не болей, чым звычайных карыстальнікаў. Яны: маюць пустыя альбо прымітыўныя акаунты, пішуць адно і тое ж як пад капірку, паўтараюць шаблонныя аргументы, актыўна каментуюць што заўгодна па метадычках, і тады іх каменты выглядаюць афтопам, разганяюць хвалі пустых срачаў. Іх трэба ігнорыць і баніць.
Таксама бачу нібыта знаёмых людзей, якія раптам пачынаюць займацца тым самым: разганяць пустыя срачы і пакідаць тупыя каменты там і сям. Не ведаю, што там у іх у жыцці адбываецца, але час цяпер такі, што кожнага можна прымусіць няхітрай пагрозай альбо шантажом займацца бздурой. Таксама бан.
Не варта і самім быць прастадушнымі авечкамі і разганяць хвалі пустога і дурнога. Напрыклад, абсалютна не магу зразумець бурапены вакол нейкага форума, дзе пасабіраліся нейкія людзі і нагаварылі бздуры. Ужо так абмяркоўвалі, так абмяркоўвалі іх, што з пустой падзеі зрабілі дзею, а потым срач. Навошта - няясна, а ім піар.
Яшчэ думаю, што крытычнае мысленне - гэта не толькі здольнасць крытычна ацэньваць чужыя словы і чужую праўду, але - і найперш - гэта здольнасць кантраляваць свае словы і ацэньваць сваю пазіцыю і сваю праўду.
Думаю, нас моцна хочуць атамізаваць, перасварыць, падзяліць і пазбавіць веры ў справу, будучыню і людзей. Думаю таксама, што гэта цяпер самая надзённая мэта ў бойцы цемры супраць святла, якая лагічна ідзе пасля масавых рэпрэсій падчас рэакцыі.
Дык эта. Будзем хітрэйшымі і разумнейшымі. Мозг - наша адзіная перавага на сёння)