Шчэ ў верасні, пакуль школа працавала, быў у нас з дзецьмі ўрок па Бібліі. Без рэлігійнага кантэксту, канешне – разбіралі, як складзены гэты тэкст, у чым культурныя і чалавечыя сэнсы евангельскага сюжэту, чыталі знакамітыя прытчы, усё гэта таму, што нельга чытаць еўрапейскую літаратуру, не ведаючы Бібліі, якім бы атэістам ты б не быў.
Дык сёння выпадкова пабачылася з адным хлопчыкам, пастаялі, троху пагутарылі, і раптам ён кажа:
– А! Дарэчы! Я ж у бабулі Біблію ўзяў. Буду чытаць.
Ніколі не ведаеш, як адгукнецца твой ўрок. Думаю, Павел і Дзіма Дашкевіч сёння мною б ганарыліся)
…
Збор сродкаў на набыццё каштоўнага экспанату ў легендарны Веткаўскі музей. Трэба няшмат, таму, спадзяюся, хутка збярэцца. Хто мае магчымасць – далучыцеся, калі ласка:)