«Нельга было трапіць у калектыў “Савецкай Беларусі” без выразнай прабеларускай пазіцыі». Ганна Севярынец пра беларускую прэсу 20-30-х гадоў
Уявіце: сто гадоў таму беларуская газета на роўных канкурыравала з маскоўскай, спаборнічала з ёй за эксклюзівы, супрацоўнічала з фінскім мастаком. А журналістаў забівалі, незалежна ад таго, пралетарскай ці нацыянальна-дэмакратычнай ідэалогіі яны прытрымліваліся.
Расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года беларускія пісьменнікі Алесь Дудар, Міхась Чарот, Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Юрка Лявонны, Анатоль Вольны, Валер Маракоў не толькі стваралі мастацкія тэксты. Дзякуючы ім выходзілі часопісы «Полымя», «Маладняк», «Узвышша», газеты «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска».
У адну ноч расстралялі каля 130 прадстаўнікоў гуманітарнай і тэхнічнай інтэлігенцыі. Расстрэлы былі прымеркаваныя да 20-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Артыкул Лёсі Сіваграк і Рыны Віж чытаць цалкам на https://mediaiq.info/nelga-bylo-trapic-u-kalekty-saveckaj-belarusi-bez-vyraznaj-prabelaruskaj-pazicyi-ganna-sevyarynec-pra-belaruskuju-presu-20-30-h-gado?fbclid=IwAR1nAvGMyfibVfijpm6QbyYUbWX-sMQABl8chPY9dM8mpCsRu8Vnj_orTQE