Самы час нагадаць, што альбо сёння, альбо заўтра дзень народзінаў Алеся Дудара. Так і не ведаю пакуль дакладна, якая дата верная: тая, якую называе Анатоль Вольны ў літпартрэце сябра, і яе ж падае мама Шуркі Дайлідовіча ў гімназічных дакументах (23.12) – ці тая, якая замацавалася ў энцыклапедыях (24.12). Метрыкі ягоныя я пакуль не знайшла, бо петрыкаўская царква, дзе яго маглі хрысціць, згарэла, і кніг няма. Але думкі ў мяне ё, то, можа, яшчэ знайду)
У гэтым годзе нічога для ягонай памяці не зрабіла. Але! У мяне ёсць вучаніца, якая жыве на вуліцы Алеся Дудара) Цяпер яна вучыцца там у дзяржаўнай школе. Дык вось. Направа і налева ў той школе называюць ДударА – ДУдарам (бо адрас школы – гэтая ж вуліца). А яна, мая бубачка, ходзіць і выпраўляе: ён ДудАр))
У мяне даўно склалася традыцыя на гэты вечар: стаўлю французскую частку свайго плэйліста (упэўнена, мой аўтар гэта ўхваліў бы), прыводжу ў парадак паперы па тэме і выпіваю троху каньячку) Далучайцеся, калі што)