Ганна Севярынец
25.03.2024
Мы радзілісь на свет —
Я і воля мая;
Шчыра нас прыняла
Ўся людская сям’я.
Мы раслі удваём —
Я і воля мая;
Небу міла было,
Мела радасць зямля.
Мы жывём удваём —
Я і воля мая;
Воля песні пяе,
Разумею іх я.
Толькі ўмром не ўдваём —
Я і воля мая;
Я памру,— воля век
Не пакіне жыцця!
Янка Купала. 1909
Са святам, стужка:)