Дзённік настаўніцы. 8 красавіка

Ганна Севярынец
08.04.2024

Калі гэтак па-асабліваму вывернуцца, пакінуць для вачэй вузенькую шчылінку, у вушах малюсенькую дзірачку, павярнуць галаву набок і яшчэ ўніз, рукамі абмежаваць сабе кола агляду, надзейна забаніць усіх, каго трэба, не чытаць непатрэбнага, і ўвогуле не чытаць, з'ехаць у любімую глуш і ціхенька клацаць па клавіятуры ноўта без доступа ў інтэрнэт, ператасоўваць старыя файлы, назапашаныя ў мінулым жыцці, то высветліцца, што тваё жыццё гэта байкі стогадовай даўніны, птушкі, дрэвы, трава і куры з пеўнем. На некаторы час можна нават падумаць, што гэта і ёсць тая самая аб'ектыўная рэальнасць, дадзеная мне ў адчуваннях, а ўсё астатняе –  трызненне і страшны сон.

Толькі што ж так сумна, чорт яго вазьмі, што ж так безнадзейна сумна пасярод вясновай квецені