Нататкі пасля летняй школы пад Варшавай
Мікалай Запрудскі
09.07.2014
Як і мы, польскія педагогі, заклапочаны якасцю адукацыі вучняў. Мне пашчасціла разам з Тамарай Мацкевіч і Аленай Радзевіч 4 дні паўдзельнічаць у працы Лабараторыі адукацыйнай практыкі, дзе настаўнікі разам з дырэктарамі школ навучаліся метадам паглыблення практыкі выкарыстання АА.