Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі
На настаўніwкім блогу працягваецца абмеркаванне тэмы пакаранняў школьнікаў. Разважае Janka_x.
Існуе іншая, неказармавая педагогіка. Неяк прачытаў, з пэўным спазненнем, кнігу, назва якой у загалоўку допіса. Жыццё, філасофія і школа брытанскага педагога Аляксандра Ніла адкрываюць зусім іншае, неэўклідава вымярэнне ў нашых уяўленнях пра выхаванне і адукацыю. На А.Ніла я выйшаў, прачытаўшы артыкул А.Гольдзіна пра канцэпцыю «Адукацыя 2.0». Напрошваецца абагульненне – «Педагогіка 2.0». У будучыні чалавецтва прыйдзе да яе. Пакуль, у нашых умовах у Беларусі, падобныя эксперыменты немагчымыя. Але прынамсі памарыць... Для зачыну прывяду шэраг цытатаў з А.Ніла.
...Мы ўзяліся стварыць школу, у якой дзецям надавалася б свабода быць самімі сабой. Для гэтага мы мусілі адмовіцца ад усялякай дысцыпліны, усялякага кіравання, усялякага намаўлення, усялякіх маральных павучанняў, усялякага рэлігійнага настаўлення. Нас называлі смельчакамі, але гэта зусім не вымагала адвагі. Усё, што было патрэбна – гэта вера: у дзіця, у тое, што яно з прыроды сваёй істота добрая, а не злая...