Архэ, №3, 2016 г
У параўнанні з савецкім часам цяпер у Беларусі паболела асобаў, якія свабодна валодаюць чужымі мовамі, — часцей, праўда, толькі на гутарковым узроўні. Глыбокімі «фонавымі» краязнаўчымі ведамі пакуль валодае недастатковая колькасць перакладчыкаў. Аднак узнікла яшчэ іншая праблема: з вядомых прычынаў цяперашнія 30 — 40-гадовыя энтузіясты-перакладчыкі авалодваюць беларускай мовай інтуітыўна, бессістэмна, бо робяць гэта часцей за ўсё самастойна і ва ўмовах ліберальнага стылёвага хаосу, які сілкуецца інтэрнэтам ды іншымі беларускамоўнымі праектамі без сур’ёзнай рэдактуры.
Таму не дзіўна, што ў нас могуць узнікаць публічныя дыскусіі кшталту спрэчак пра тое, што важней для перакладчыка: ведаць добра родную ці замежную мову? Спрачацца пра такое — проста абсурд.
Добра ведаць трэба абедзьве мовы. Ёсць нейкая мінімальная мяжа валодання мовай, па-за якой чалавек не мае маральнага права садзіцца за пераклад.
Чытаць увесь артыкул (PDF)
Перакладчыцкі Алімп без рэдактара. З досведу чытання перакладаў з нямецкай мовы на беларускую
13.01.2017