Сярод беларускай моладзі 40% патэнцыйных эмігрантаў і 30% «саўкоў

03.06.2009

Кожная дзяржава прапаноўвае моладзі сацыяльны кантракт. Напрыклад, улады Беларусі абяцаюць хуткі кар'ерны рост у парку высокіх тэхналогій, камфартабельнае жыллё і працу ў малых гарадах і ў вёсках. Але ці супадаюць гэтыя прывабныя прапановы дзяржавы з жаданнем самой моладзі?

У межах сацыялагічнага даследавання Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS, Вільнюс) быў праведзены аналіз прапаноў дзяржавы і гатовасці моладзі іх прыняць.

Сацыёлаг Лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў НОВАК Надзея Яфімава паведаміла, для ацэнкі жыццёвых прыярытэтаў маладых беларусаў было зададзена пытанне: як яны ўяўляюць сваю будучыню праз 10 гадоў. Апытвалася навучэнская і студэнцкая моладзь. Быў прадстаўлены спіс магчымасцяў з прапановай вылучыць з іх тое, што будзе ў маладых людзей абавязкова, пажадана, хутчэй за ўсё, і,або, хутчэй за ўсё, не будзе. Варыянты ацэньваліся па шкале. Па выніках адказаў на гэтыя пытанні быў праведзены фактарны аналіз.

Былі вылучаныя пяць груп, якім прысвоілі ўмоўныя назвы.

1. Дзеячы, арыентаваныя на прафесійна-дзелавую самарэалізацыю. Іх прыярытэты – вядомасць і аўтарытэт як прафесіянала, свая машына, кіруючая пасада, поўная рэалізацыя творчых і чалавечых магчымасцяў у сваёй вобласці.
2. Паспяховыя. Для іх найважнейшае кар'ера, прасоўванне па службовай лесвіцы, загарадная сядзіба (лецішча), уласны дом (кватэра), высокая зарплата, уласны бізнэс (свая справа).
3. Палітыкі (грамадскія дзеячы). Іх прыярытэты: актыўная грамадская або палітычная дзейнасць, вядомасць і аўтарытэт як грамадскага дзеяча, палітыка, жыць у сельскай мясцовасці або ў маленькім горадзе, мець уласны бізнэс (сваю справу), жыць за мяжой
4. Прадпрымальнікі. Аддаюць перавагу жыццю ў вялікім горадзе або за мяжой, жадаюць мець уласны бізнэс (сваю справу), высокую зарплату, кіруючую пасаду.
5. «Саўкі". Для іх галоўнае: праца па спецыяльнасці, сям'я, дзеці, высокая зарплата. На самым нізкім месцы сярод значных дасягненняў у гэтай групы апынуліся: " Жыць у сельскай мясцовасці або ў маленькім горадзе", «Свая машына», «Уласны бізнэс (сваё справа)",  "Уласны дом (кватэра)",  «Жыць за мяжой».

- У групу, вызначаную як «саўкі", дзе апынуліся прыкладна 30% апытаных, увайшлі людзі, якія здавольваюцца малым, пачынаючы з маладога ўзросту, – падкрэсліла Надзея Яфімава. – Памятаеце, у савецкія часы часта транслявалася ідэя аб тым, што шчасце – гэта калі чалавек з раніцы з задавальненнем ідзе на працу, а ўвечары дахаты. Гэтае такое непатрабавальнае шчасце ў духу савецкіх часоў. Для гэтай групы не важна рабіць кар'еру, самареалізоўвацца. Зазначу, што для людзей з групы паспяховых, палітыкаў, прадпрымальнікаў не з'яўляецца важным у будучыні праца па спецыяльнасці. Людзі не атаесамляюць дасягненні поспеху з прафесіяй, якую атрымоўваюць у дадзены момант.

У выніку аналізу вышэйпералічаных фактараў было вылучана дзве групы моладзі. Яны аднолькавыя па колькасці і суадносінам у іх мужчын і жанчын, але моцна адрозніваюцца па сваіх жыццёвых памкненнях. Адрозненне складаецца ў ступені гатовасці да ініцыятывы. Першая – актывісты, якія жадаюць усяго і пабольш. Другая – летуценнікі, якія, можа, быць, і жадаюць, але зрабіць не могуць. Групы адрозніваюцца па імкненні да самарэалізацыі, у меншай ступені па імкненні да прадпрымальніцтва. Большасць актывістаў жыве ў Мінску і буйных населеных пунктах. Першая група аб палітыцы думае мала і са знакам мінус, гэта згачыць успрымаюць як штосьці для сябе чужое. Другую групу думкі аб палітыцы наведваюць часцей, але хутчэй застаюцца толькі думкамі, не ўвасабляючыся ў дзеянні.

Падчас даследаванняў было зададзена пытанне:
«Ад каго залежыць ваш дабрабыт?»
Адказы ў двух групах размеркаваліся наступным чынам
Ад дзяржавы: І-я група – 14,3%, ІІ-я група – 25,5%
Хутчэй ад маіх намаганняў: І-я група – 44,4%, ІІ-я група – 54,5%
Цалкам ад маіх намаганняў: І-я група – 38,1%, ІІ-я група – 20,0%
Не ведаю/Цяжка сказаць: І-я група – 3,2%, ІІ-я група – 0%

Ад каго залежыць ваша занятасць?
Адказы размеркаваліся наступным чынам
Ад дзяржавы:  І-я група – 25,0%, ІІ-я група – 44,7%
Хутчэй ад маіх намаганняў:  І-я група – 34,4%, ІІ-я група – 32,1%
Цалкам ад маіх намаганняў:  І-я група – 39,1%, ІІ-я група – 17,9%
Не ведаю/Цяжка сказаць:  І-я група – 1,6%, ІІ-я група – 5,4%

З нагоды размеркаванні як формы сацыяльнага кантракту было прапанавана пагадзіцца альбо не з наступным выказваннем:
«Лепш размяркоўваць выпускнікоў ВНУ прымусова, не пакідаць іх не працаўладкаванымі".
Адказы былі такія
Згодны: І-я група – 25,0%, ІІ-я група – 46,4%
Хутчэй не згодны: І-я група – 31,3%, ІІ-я група – 42,9%
Цалкам не згодны: І-я група – 39,1%, ІІ-я група – 5,4%
Не ведаю/Цяжка сказаць: І-я група – 4,7%, ІІ-я група – 5,4%

- Як бачна, – гаворыць Н. Яфімава, – першая група спадзяецца на сябе і выводзіць свой поспех з уласных высілкаў, а другая спадзяецца на дзяржаву. Надзея Яфімава падкрэсліла, што негатыўнай тэндэнцыяй для дзяржавы з'яўляецца тое, што працэнт патэнцыйных эмігрантаў сярод моладзі складае прыкладна 40%, а таксама наяўнасць у маладых беларусаў вялікага следа савецкага мыcлення. Таму, каб зацікавіць пакаленне маладых жыць і працаваць у Беларусі, дзяржаве, магчыма, варта падумаць аб новых формах сацыяльнага кантракту.

Віктар Лістападаў,
Заўтра тваёй краіны
3 чэрвеня 2009