Ведайце свае працоўныя правы!
Пачынаць веданне сваіх правоў у галіне працоўных адносін варта з моманту працаўладкавання. Як правіла, у сістэме адукацыі з працаўніком заключаецца кантракт, радзей – працоўныя дамовы.
Пачынаць веданне сваіх правоў у галіне працоўных адносін варта з моманту працаўладкавання. Як правіла, у сістэме адукацыі з працаўніком заключаецца кантракт, радзей – працоўныя дамовы.
У адукацыйных установах, дзе працаўнікі (пераважна жанчыны) адзначаюцца высокай ступенню залежнасці ад начальства і выканальнасцю, псіхалагічны ціск пры арганізацыі суботнікаў — распаўсюджаная практыка.
У школе, дзе працуе выкладчык інфарматыкі Яўген Лагуноў, паўстала пытанне наконт працы настаўніка-прадметніка ў суботні дзень. Што ж такое суботні дзень у школе? Ці з’яўляецца ён законным працоўным днём настаўніка, а калі з’яўляецца, то ў якіх выпадках?
Дакументы, якія ствараюць магчымасць бацькам удзельнічаць у жыцці ўстаноў адукацыі. Падрыхтаваў і прэзентаваў на Нацыянальным бацькоўскім сходзе Ігар Кузьмініч.
Можа, гэта зусім не задача настаўніка – «всеобуч»? Зазірнем у «Палажэнне аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі». І што ж мы бачым у Раздзеле 1 п. 5: «Улік дзяцей ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы праз аддзелы (кіравання) адукацыі». Настаўнікі ні пры чым!
Шаноўныя калегі! Існуе некалькі дакументаў, якія наўпрост рэгламентуюць розныя аспекты нашай дзейнасці. У мяне пры сабе заўсёды ёсць: Працоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь, асноўныя задачы якога (артыкул 2): рэгуляванне працоўных i звязаных з iмi адносiнаў; развіццё сацыяльнага партнёрства...
Якія існуюць прававыя нормы, якія законы рэгулююць час працы і адпачынку педагагічных работнікаў? Ці існуюць межы аплочваемай работы настаўніка? Ці законна прымушаць настаўніка на працягу працоўнага дня выконваць працу, якія не пазначана ў яго кантракце і не прадугледжаная заканадаўчымі актамі? У якіх выпадках ведамасныя інструкцыі і калектыўныя дамовы не з'яўляюцца абавязковымі для выканання? Што рабіць, калі парушаюцца правы настаўніка?..