ПАДРЫХТАВАЎ І ПРЭЗЕНТАВАЎ НА НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАЦЬКОЎСКІМ СХОДЗЕ ІГАР КУЗЬМІНІЧ
Дакументы, якія ствараюць магчымасць бацькам удзельнічаць у жыцці ўстаноў адукацыі:
• Кодэкс Рэспублікі беларусь аб адукацыі (13 студзеня 2011 г.) docx 15 Kb – вылучаны асобныя артыкулы, якія тычацца ролі бацькоў і законных прадстаўнікоў дзяцей;
• Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (Пастанова Мінадукацыі 20 снежня 2011 г. № 283) docx 87 Kb;
• Палажэнне аб Савеце ўстановы адукацыі (Пастанова Мінадукацыі 18 ліпеня 2011 г. № 84) docx 23 Kb;
• Палажэнне аб апякунскім савеце (Пастанова Мінадукацыі 25.07.2011 № 146) docx 20 Kb;
• Аб зацверджанні палажэнняў аб педагагічным савеце і бацькоўскім камітэце (Пастановы Мінадукацыі 28 чэрвеня 2011 г. N 47 і 11 ліпеня 2011 г. № 65): docx 18 Kb , для ўстаноў дашкольнай адукацыі – docx 28 Kb;
• Статуты УА і Палажэнні УА аб бацькоўскім камітэце: docx 43 Kb – Статут ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Маладзечна», docx 16 Kb – Палажэнне аб бацькоўскім камітэце дзяржаўнай установы адукацыі «Падлясейская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна.
Асноўны змест дакументаў:
• УА дзейнічаюць на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання;
• Асноўным органам самакіравання з’яўляецца Савет УА;
• Не менш як 25% складу Савета павінны складаць законныя прадстаўнікі навучэнцаў;
• Па рашэнні ўстановы адукацыі могуць стварацца апякунскі савет і бацькоўскі камітэт, якія адрозніваюцца мэтамі дзейнасці;
• Рашэнні апякунскага савета і бацькоўскага камітэта носяць дарадчы характар;
• Бацькі могуць прымаць удзел у трох органах самакіравання ўстановы адукацыі: Савет УА, Апякунскі савет, бацькоўскі камітэт.
Праблемы, пра якія варта памятаць:
• Падлегласць структур самакіравання кантралю з боку адміністрацыі;
• Установы адукацыі часта блытаюць мэты і дзейнасць апякунскага савета і бацькоўскага камітэта;
• Разыходжанне правілаў і практыкі прымянення
Моцныя бакі, пра якія варта памятаць:
• Заканадаўства аб самакіраванні і ўдзеле бацькоў у дзейнасці ўстановаў адукацыі ёсць;
• У дзейнасці структур самакіравання і ўдзеле бацькоў у жыцці установаў адукацыі зацікаўлена як адміністрацыя школы, так і мы – законныя прадстаўнікі дзяцей;
Высновы:
Варта ўдзельнічаць у дзейнасці ўстановаў адукацыі, каб кантраляваць працэс навучання і выхавання і ўдзельнічаць у беларусізацыі школы.
Спампаваць дапаможную прэзентацыю: pptx 79 Kb