Даследаванне “Механізмы ажыццяўлення правоў студэнтаў і выкладчыкаў падчас эпідэміі”
Гомельскае прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінкскі камітэт” у чэрвені 2020 года апытала 120 студэнтаў і 36 выкладчыкаў. Высвятлялася, як успрымаюць студэнты і выкладчыкі Гомеля тыя меры, якія прымаюцца ў іх вну ў сувязі з эпідэміяй, аналізавалася, наколькі ўлічаны іх правы на атрыманне якаснай адукацыі і годныя ўмовы працы.



