Аdukatar.by запрашае на навучальны курс Алены Лугаўцовай "Майстэрня лічбавага выкладання 4.0"
Старт навучальнага курса 18 лютага
Курс праводзіцца для тых, хто хоча авалодаць неабходнымі лічбавымі навыкамі для распрацоўкі анлайн курсаў, працы з аўдыторыяй, збору зваротнай сувязі...
Пасля праходжання курса удзельнікі змогуць:
-
Цалкам перанесці свае афлайн курсы ў анлайн фармат або распрацаваць курс у гібрыдным фармаце навучання
-
Ужываць разнастайныя лічбавыя прылады для сумеснай працы, стварэнні інтэрактыўных заданняў і праверак ведаў
-
Выкарыстоўваць розныя фарматы навучальных відэа і рыхтаваць кантэнт для іх
-
Рыхтаваць інтэрактыўныя працоўныя матэрыялы
-
Збіраць зваротную сувязь ад удзельнікаў анлайн курсаў рознымі метадамі
-
Адаптаваць свае аўдыторныя курсы да лічбавага асяроддзя і пісьменна выкарыстоўваць лічбавыя інструменты ў працэсе навучання
-
Арганізоўваць інтэрактыўныя абмеркаванні і дыскусіі
-
Карыстацца фарматамі відэа і аўдыё падкастаў, а таксама праграмамі для іх стварэння
-
Захоўваць этыкет у анлайн прасторы
-
Праграма і умовы тут: https://digital.adukatar.by/
-