Як разумець метад Open space?
Было заўважана, што самыя галоўныя рэчы на семінарах, ўоркшопах, канферэнцыях адбываюцца падчас кававага перапынку. Людзі ў маленькіх групах абмяркоўваюць тое, што ім цікава, абменьваюцца e-mail-адрасамі і нумарамі тэлефонаў, будуюць планы. Ніхто не плануе гэтую камунікацыю, яна адбываецца сама па сабе, і ніхто яе не кантралюе. Пры гэтым удзельнікі размовы ці дыскусіі атрымоўваюць асалоду не толькі ад кавы. На гэтым феномене і заснаваныя асноўныя палажэнні Open space– імпрэзаў. На сённяшні дзень метад Open space (адкрытая прастора ) практыкуюць у 91 краіне. Напрыклад, з дапамогай Open space Boeing распрацаваў дызайн для дзвярэй самалёта, а AT&T – свой павільён для Алімпійскіх гульняў у Атланце.
Асноўнымі ўмовамі Open space – імпрэзаў з’яўляецца незапланаваная камунікацыя. Удзельнікі сядаюць ў кола ў вялікай аўдыторыі, без сталоў, без Мы і Вы, без “вярхушак” і “нізоў”. У цэнтры кола ляжыць дыван, дзе можна браць/прапаноўваць матэрыял для працы. На самым пачатку ствараецца чыстая “дошка аб’яваў”, на якую самі ўздзельнікі ўпісваюць свае прапановы, пытанні, тэмы. , паводле ўласнага жадання і інтарэсаў, утвараюцца маленькія групы, якія збіраюцца ў меншых памяшканнях і абмяркоўваюць сваё пытанне. Галоўнае, ствараецца магчымасць для самаарганізацыі групаў. Ёсць магчымасць выбару, стварэнне ўласнай тэмы.
Кожная група, на якія пасля па інтрэсах дзеляцца ўдзельнікі, з яўляецца люстэркам цэлай сістэмы. Невядомы вынікі і рашэнне, адказ на пастаўленнае пытанне. Усё залежыць толькі ад саміх ўдзельнікаў. Заўсёды ёсць магчымасць змяніць групу — гэтак званы закон “Дзвюх ног”, і перайсці ў групу па абмеркаванні іншага пытання.
Open space– імпрэзы могуць праходзіць ад 4 гадзінаў да некалькіх дзён. Аптымальны час – 16 гадзінаў, падзеленых на тры дні. Пасьпяховая праца праходзіць і ў групах меней за 10 чалавек, і ў групах, дзе больш за 2000 чалавек. Маленькія групы прэзентуюць свае напрацоўкі на працоўных стэндах, каб ўдзельнікі з іншых групаў мелі магчымасць пазнаёміцца з тым, што адбывалася ў суседзяў. Напрацаваны матэрыял памнажаецца і раздаецца ўдзельнікам, пасьля чаго праз некалькі тыдняў самаарганізавана ўдзельнікі збіраюцца ў падыходзячы час, каб дапрацоўваць і рэалізоўваць свае праекты.
“Канстытуцыя” метаду Open space складаецца з 4 прынцыпаў, 1 закона і 1 заўвагі.
Чатыры прынцыпы:
- “Тут сабраліся тыя, каму цікава і важна тут быць”
- “Тое, што тут адбываецца, як раз адзінае, што можа адбыцца”. Не можа быць умоўнага ладу ” А калі б…”
- “Пачатак тады, калі час для гэтага выспеў ”. Ідэі прыходзяць не па замове, а ў свой прызначаны час. І яго часам трэба дачакацца
- “Прайшло, дык прайшло. Не прайшло, дык не прайшло”. Я паважна стаўлюся да працоўнага часу. Калі я выканаў адно заданне, то я бяруся за другое. Калі час на сыходзе, а пачынаецца самае захапляючае, тады мы дамаўляемся наноў.
“Закон дзвюх ног”
У “законе двюх ног” ёсьць два героі – «чмель» і «матылёк». Удзельнікі самі выбіраюць, кім ім быць. “Закон дзвюх ног” дазваляе мяняць маленькія групы, але “чмялі” пераходзяць ў іншыя групы, каб пераносіць свае тэмы і ідэі, дзяліцца імі, “матылькі”, пераходзячы ў новыя групы, актыўнай ролі не граюць. Яны далучаюцца да абмеркавання, калі ім ёсць што сказаць, але не могуць прапаноўваць групе сваю тэму. Калі для іх абмеркаванне становіцца нецікавым, яны маюць магчымасць «пераляцець» да іншай групы. Сваёй вольнай прасторай яны ствараюць імпульсы для працэсу ва ўсёй вялікай групе.
Адна заўвага : “Расплюшчыце вочы. Час для здзіўленняў”.
Падчас Open space ствараецца прастора для новага. Старыя ідэі і ўлюблёныя вобразы варта пакінуць на гэты час у баку.
Оpen space для будучыні экалагічнай гімназіі №19
За некалькі тыдняў да 10–11 лютага працоўная група з настаўнікаў, вучняў, бацькоў сабралася, каб выпрацаваць тэму Open space-імпрэзы ў іхняй гімназіі. З гэтай тэмай на вялікім плакаце каля 70 чалавек (калегі з гімназіі, з іншых устаноў адукацыі і рэгіёнаў, настаўнікі, вучні і бацькі прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх арганізацый) сабраліся на выходных, каб акунуцца ў атмасферу Open space. Удзельнікі сустрэчы самі стварылі праекты, якімі яны жадаюць займацца. На працягу 4–5 тыдняў побач са сваёй асноўнай дзейнасцю яны будуць працаваць над гэтымі праектамі. А ў красавіку збяруцца зноў усе разам, каб абмеркаваць вынікі і спланаваць наступныя крокі для рэалізацыі пастаўленых задач для гімназіі №19, яе вучняў, супрацоўнікаў, свайго мікрараёна.
Падрыхтавала Ганна Краснова