“ Святы Казімір у Паазер”і “.
Жыццё рухаецца наперад, друкаваны наклад хутка разышоўся праз інтэрнэт і свабодны продаж, пэўныя пастулаты ды канкрэтная інфармацыя ў кнізе састарэлі, актуальным ёсць другое выданне. Можна паглядзець і выказацца пра плануемыя змены, даслаўшы ліст на адрас ulskiz@gmail.com
Моманты, якія аўтары хацелі б удасканаліць пасля абмеркавання:
С.1 (вокладка) назоў не зусім дакладны, Лепельскі павет яшчэ не ўсё Паазер”е. Тэрмін каталіцызм наколькі стасуецца з тэрмінам у 400 год? Экспансіяй патыхае. Патрэбны новы. Абразік св. Казіміра найхутчэй з пач. мінулага сагоддзя паходзіць, яркі прыклад поп-арту. Або прыбраць, або замяніць.
С.2 У Ковенскім мастацкім музеі ад 1957 году перахоўваецца абраз св. Казіміра пісаны Янам Хруцкім у 1849 годзе, адабраным з касцёлу ў мястэчку Пашушвіс. Тут яму і мейсца.
С.4 Фрагмент мапы Рыцы-Зяноні варта было б павялічыць да А4 і размесціць на развароце кніжкі, каб хоць троху лепш чытэбільным быў.
С.5 Увогуле тэрмін “ прыгонныя, запрыгоньванне “ хіба з марксістскай гістарычнай навукі, а беларускай іншай і не было, атпаведны класавы характар набывае апісваемы працэсс. А ці магло быць інакш? Князь ды магнатэрыя ўвогуле павязаныя былі ў інтарэсы Супольнасці, шляхта ў службовых абавязках, а сяляне самі сабе абшчынай ( ці не правобраз калгасу ?) жылі. Ці хто з беларускіх гісторыкаў наважыўся б гэты працэсс інакш апісаць? Гістарычны дарэчы тэрмін- “ отчызные “.
С.7 Ці то Летува заглыбака ў Шэнген увайшла, ці Беларусь дзесьці канкрэтна затрымліваецца, але фактам тое, што апошнія гады суполка Пілігрым на Казюкі ў Вільню нікога не возіць.
С.19 Знайшліся здымкі сучасных інтэр”ераў касцёла 1 арганы, 2 рэзаныя лавы, 3 левая нава касцёла.
С 21 Знойдзены ўжо гістарычны здымак паўзнішчанага касцёла-электрацэха з бярозкамі на даху.
С.46 Увесь раздзел патрабуе новых матар”ялаў з парафіяў і фотаздымкаў.
С.58 Сюды сам просіцца матар”ял ад Яну Хруцкім – нешта кшталту “ злом чалавечага лесу на зломе гісторыі “. Найлепей пра Хруцкага пісала ў 1962 г. І. Мілабендзкая, даследчыца з Варшавы. Вельмі дарэчнымі быліб рэпрадукцыі з партрэтаў Булгака- апошняга літоўскага мітрапаліта і юдаша-Сямашкі. С. 62 Не патрапілі на мапу наступныя аб”екты: Межычы- маёнтак каля в. Гарадчэвічы, Горскі с\с, 16 км. на ўсход ад Лепелю. Капліца. Весялова, вёска. Капліца. Н.Валосавічы, вёска. Капліца.