Стварэньне канцэпцыяў нацыянальнай адукацыі з улікам нацыянальнай традыцыі, патрэбаў новастворанай незалежнай беларускай дзяржавы й агульнаэўрапейскіх адукацыйных падыходаў з канца 90-х гадоў было прыпыненае, гэтаксама як была гвалтам спыненая практыка іх укараненьня. Адукацыйная практыка зноў пачала вызначацца адміністрацыйнымі захадамі, адрывацца ад міжнароднага досьведу й нацыянальных традыцыяў.
Зь іншага боку, у недзяржаўнай сфэры пашырыліся ініцыятывы, зьвязаныя з грамадзянскай адукацыяй. Яны арыентуюцца як на пазашкольную практыку й адукацыю дарослых, гэтак і на пэдагогаў навучальных установаў. Аднак почасту падыходы гэтых ініцыятываў пераносяць на беларускую глебу іншаземны досьвед мэханічна, без уліку нацыянальна-культурных і сацыяльна-палітычных асаблівасьцяў беларускага грамадзтва.
Прапануем для знаёмства й дыскусіі пераклад фрагмэнту кнігі літоўскага філёзафа, тэоляга, пэдагога Антанаса Мацяйны (Antanas Maceina, 1908—1987) “Tautinis auklėjimas” (“Нацыянальнае ўзгадаваньне”, Kaunas, 1934). Перш падамо зьмест кнігі, які дае ўяўленьне пра сыстэмны падыход мысьляра да аб’екту дасьледзінаў.
Зьмест
Слова аўтара
Уводзіны НАЦЫЯ Й АЙЧЫНА
І. Чыньнікі ўзьнікненьня нацыяў
1. Раса 2. Жыцьцёвае асяродзьдзе
3. Гістарычны лёс
ІІ. Сутнасьць нацыі
1. Нацыя як адзінка
2. Нацыянальная індывідуальнасьць
3. Нацыя як супольнасьць
ІІІ. Айчына Уводная заўвага: Разьвіцьцё паняцьця айчыны
1. Бацькаўшчына
2. Айчына
Першая частка НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ЎЗГАДАВАНЬНЕ ЯК ПЭДАГАГІЧНАЕ ЎЗЬДЗЕЯНЬНЕ
І. Паняцьце й мэта нацыянальнага ўзгадаваньня
1. Пачаткі нацыянальнага ўзгадаваньня
2. Мэты й задачы нацыянальнага ўзгадаваньня
ІІ. Чыньнікі нацыянальнага ўзгадаваньня
1. Сям’я
2. Школа
3. Дзяржава
4. Царква
5. Прынагодныя чыньнікі
ІІІ. Сродкі й мэтады нацыянальнага ўзгадаваньня
1. Сродкі
2. Мэтады
3. Месца нацыянальнага ўзгадаваньня ў сыстэме пэдагогікі
Другая частка НАРОДНАЕ ЎЗГАДАВАНЬНЕ
І. Паняцьце народнасьці й народнага ўзгадаваньня
1. Сутнасьць народнасьці
2. Паняцьце й задачы народнага ўзгадаваньня
ІІ. Удасканаленьне этнічнага тыпу нацыі
1. Сэнс этнічнага тыпу й яго ўдасканаленьня
2. Утрыманьне этнічнага тыпу
3. Паляпшэньне этнічнага тыпу
ІІІ. Практыкаваньне народнага спосабу мысьленьня
1. Дачыненьні нацыі з моваю
2. Сэнс вывучэньня роднае мовы
3. Практыка вывучэньня роднае мовы
IV. Эстэтычнае разьвіваньне нацыі
1. Уплыў нацыі на мастацтва
2. Сродкі эстэтычнага разьвіваньня нацыі
V. Узгадаваньне рэлігійнай народнасьці
1. Нацыя як рэлігійная адзінка
2. Завяршэньне народнасьці рэлігійным узгадаваньнем
Трэцяя частка ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ЎЗГАДАВАНЬНЕ
І. Асновы патрыятызму
1. Пачаткі патрыятызму
2. Вымаганьні патрыятызму
3. Паняцьце й задачы патрыятычнага ўзгадаваньня
ІІ. Патрыятычнае ўсьведамленьне
1. Патрыятызм ці касмапалітызм
2. Пазнаньне нацыянальнае мінуўшчыны
3. Узнаўленьне нацыянальнае мінуўшчыны
4. Пазнаньне нацыянальнае цяпершчыны
ІІІ. Патрыятычная дзейнасьць
1. Узгадаваньне бараніць айчыну
2. Падставы нацыяналізму
3. Наступствы нацыяналізму
IV. Пасьвячэньне патрыятызму
1. Рэлігійныя падставы патрыятызму
2. Хрысьціянства й патрыятызм
Чацьвертая частка УЗГАДАВАНЬНЕ КУЛЬТУРНАЕ НАЦЫІ
І. Ператварэньне нацыі ў культурную нацыю
1. Паняцьце й прыкметы культурнае нацыі
2. Сутнасьць і задачы ўзгадаваньня культурнае нацыі
ІІ. Узгадаваньне дзеля нацыянальнае культуры
1. Праблема нацыянальнасьці культуры
2. Культурная дзейнасьць нацыі
ІІІ. Узгадаваньне дзеля нацыянальнага пакліканьня
1. Паняцьце нацыянальнага пакліканьня
2. Рыхтаваньне нацыі да ейнага пакліканьня
IV. Узгадаваньне дзеля наднацыянальных праблемаў
1. Патрэба культурных дачыненьняў паміж нацыямі }
2. Задачы й сродкі ўзгадаваньня дзеля наднацыянальных праблемаў
ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ Культурная нацыя й чалавецтва
1. Культурная нацыя як пераход ад нацыі да чалавецтва
2. Пераход нацыянальнага ўзгадаваньня да міжнацыянальнага ўзгадаваньня
Тэрміналягічная заўвага.
Верны нямецкай філязофскай традыцыі зь яе трыядамі, Мацяйна сыстэматызаваў наяўную ў літоўскай мове тэрміналёгію, зьвязаную з адукацыяй, выхаваньнем, тэорыяй нацыі, філязофіяй культуры, надаючы ранейшым сынонімам адрознае тэрміналягічнае значэньне. Ад перакладніка на беларускую гэта вымагала адэкватнага, часам творчага падыходу:
auklėjimas -- узгадаваньне
liaudis — народ
lavinimas — практыкаваньне / адукаваньне
tauta — нацыя
ugdymas — выхаваньне
nacija — культурная нацыя1
tautiškas — ‘народны’
tautinis — ‘нацыянальны’
patriotinis — ‘патрыятычны’
nacionalinis — ‘нацыянальна-палітычны’ / ‘нацыянальна-культурны’ і інш.
_____
1 Для трэцяга роўню сталеньня нацыі магчыма ўжываць тэрміны палітычная нацыя й дзяржаўная нацыя, але сам Мацяйна ў разьдзеле “Tautos tapimas nacija” (“Ператварэньне нацыі ў культурную нацыю”) падкрэсьлівае: “Слова nacija сёньня ўжываецца ў падвойным сэнсе. У адным выпадку ёю называецца нацыя [tauta] як палітычная адзінка, злучвом якое ёсьць дзяржава. З гэтага гледзішча кожная нацыя [tauta], дасягнуўшы незалежнасьці, становіцца nacija. У іншым выпадку nacija азначае культурную адзінку, чыім злучвом ёсьць высокая нацыянальная культура. У гэтым сэнсе ня кожная tauta ёсьць nacija, хоць кожная ёю можа й мусіць стаць. Першае разуменьне nacija больш ужываецца палітыкамі й праўнікамі, другое – філёзафамі культуры й гісторыкамі. У гэтым апошнім сэнсе ўжывацьмем гэтае слова й мы”. (С. 294. –Заўвага перакладніка.)
Перакладнік.