Этапы, тэрміны і мэты | Асноўны змест дзейнасці | Чаканыя вынікі |
І. Дыягностыка-прагматычны этап (3 мес.) Мэта: вывучэнне культурна-моўнага стану выхаванцаў у сям’і. Матывацыя да пашырэння этнаграфічных ведаў бацькоў выхаванцаў. | Падрыхтоўка і правядзенне анкеты з бацькамі, беларускіх свят, вывучэнне адпаведнай літаратуры і магчымасцей мясцовай бібліятэкі. | Стварэнне псіхалагічна спрыяльнай сітуацыі для стварэння беларускамоўнай групы, этнагрупы. |
ІІ. Арганізацыйны этап (6 мес.) Стварэнне комплекса ўмоў і падрыхтоўкі дакументаў для рэалізацыі інавацыі . | Стварэнне метадычнага кутка для бацькоў, арганізацыя дл іх культуралагічнага ўсенавуча, папаўненне ўласнай бібліятэкі, візуальнае афармленне пакояў групы, падрыхтоўка дакументацыі, матэрыяльнае забеспячэнне, пераход на беларускамоўнае навучанне і выхаванне, падрыхтоўка слоўнікаў, стварэнне каляндарных планаў з этнакультурным кампанентам і інш. | Бацькі размаўляюць з выхавацелямі па-беларуску |
ІІІ. Укараняльны этап (3 гады) Апрабацыя інавацыі | Стварэнне і апрабацыя сістэмы этна-нацыянальнага навучання і выхавання ў трох рознаўзроставых групах. Апрабацыя праграм з нацыянальна-культурным кампанентам “Чалавек і прырода”, “Фізкультура”, “Свет цудоўнага”, “Свет навукі і культуры” (або праграм па мастацка-маўленчай і тэатральна-гульнёвай, музычнай дзейнасцях, азнаямляльна-мастацкай і выяўленчай дзейнасцю). Народная гульня і харэаграфія. Матэматычны фальклор. | Папаўненне метадычнай тэчкі апрабаванымі праграмамі і лепшымі планамі заняткаў, сцэнарыяў свят, матэрыялаў прац клубаў, студый (“Батлейка”, “Крыжачок”, “Буслік”...) |
ІУ. Абагульняючы (рэфлексіўна-аналітычны) этап (1 год). Аналіз і абагульненне вынікаў інавацыі. |
| Здача справаздачы па выніках інавацыйнай дзейнасці. (Лепшыя праграмы, разгорнутыя планы заняткаў штогод здаюцца ў Інстытут (навуковаму кансультанту). |