Архіў навін
Пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2009» стаў дырэктар Ганцавіцкай школы №2, настаўнік біялогіі Юрый Андрэйчык.
Сайт Nastaunik.info віншуе пераможцу і зычыць яму грамадзянскай мужнасці, годнасці і моцы, каб адпавядаць высокаму званню ў сучасных умовах і накіраваць сваё прафесійнае майстэрства на карысць бе
Сёння адбываецца супер-фінал конкурсу. Прапануем вам он-лайн рэпартаж з залі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
10:00
Урачыстае адкрыццё супер-фіналу. На сцэне шэсць фіналістаў: Алег Купрацэвіч, Вікторыя Бандарэнка, Галіна Сухава, Вольга Боніч, Юры Андрэйчык, Таццяна Сагаль. Гэта найлепшыя з лепшых. Нагадаем, у фінал конкурсу патрапіў 21 настаўнік.
11:07
Удзельнікі праводзяць іправізаваныя ўрокі на сцэне, а журы працуе.
12:22
Скончылася дэманстрацыя імправізаваных урокаў.
Фіналісты выбіралі вельмі розныя тактыкі, каб спадабацца журы і гледачам.
Вынаходлівая Вікторыя Бандарэнка, напэўна каб задобрыць высокіх чыноўнікаў, прысутных ў залі, да тэмы ўрока "Шчасце" здолеле далучыць тэму дажынак і нават прынесла на сцэну дажыначны сноп. Галіна Сухава адрознівалася добрай мовай і паслядоўнасцю. Яна выбрала тэму «Паэтам можаш ты не быць» і зачаравала ўсіх прысутных паэзіяй Ніны Мацяш і Рыгора Барадуліна. Віктар Андрэйчык сыпаў жартамі, Алег Купрацэвіч заваёўваў сэрцы і галовы сваім інтэлектам. Вольга Боніч і Тацяна Сагаль прадэманствавалі шматбаковыя (у дадатакдак да педагагічных) таленты. Журы будзе вызначыцца цяжка. А па рэакыцыі залі – лідэрамі з'яўляюцца Галіна Сухава і Віктар Андрэйчык. Менавіта яны атрымліваюць большыя авацыі.
12:50
Абвешчаны перапынак да 14:00
14:23
Пачалася абарона адукацыйных праектаў. Галіна Сухава абараніла праект на тэму «Фарміраванне
разумення вучнямі вучэбнай інфармацыі".
15:47
Усе удзельнікі абаранілі праекты. Журы пайшло лічыць балы. Пачаўся канцэрт настаўніцкай самадзейнасці.
15.59
Аказалася, што вынікі будуць абвешчаныя толькі заўтра ў 14:00. Дзіўны фінал для такога ўрачыстага мерапрыемства. Паміж волі ўзнікаюць думкі, што трэба час, каб ўзгадніць кандыдатуру пераможца на самым версе. Нездарма ж вынікі конкурсу засакрэчаныя нават ад журы.
Больш фота/Каментары
Майстар-класы для вучняў і моладзі па народных танцах, знаёмства з абрадамі свайго краю
Калі Вы ўжо пачалі думаць аб тым, як правесці занятак па гісторыі ці факультатыў, або адкрыты урок (з улікам таго, што сёлета аб'яўлены Год роднай зямлі), тады гэтая прапанова для Вас!
Студэнцкая танцавальная суполка прапануе дапамогу для правядзення заняткаў, класных гадзінаў ці ўрокаў «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на тэму гісторыі, беларускіх традыцый, беларускіх народных танцаў з удзелам танцавальнага каллектыву і дудара, альбо проста танцавальных майстар-классаў з расповедам пра гісторыю танца і абрады роднага краю.
Кантактная інфармацыя: +375 29 764 62 50, Ягор, e-mail: jagor.z(сабака)gmail.com
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”.
Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш трох гадоў.
На кандыдата конкурса запаўняецца анкета (спампаваць) рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 12.12.09 на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by, або паштовы, які можна атрымаць па даведачным тэлефоне 8029–7520821.
Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што пацвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.
Конкурс будзе асвятляцца ў прэсе і на старонцы ў інтэрнэце https://nastaunik.eu .
Задачы конкурса:
• маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў адукацыйных устаноў;
• прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем роднамоўнага выкладання і выхавання ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;
• фарміраванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання па-беларуску;
• аб’яднанне беларускамоўных педагогаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.
Крытэрыі вызначэння пераможцаў конкурса:
• выкладанне па-беларуску дысцыпліны ці правядзенне выхаваўчай працы на роднай мове;
• прафесіяналізм і наватарства, творчасць і навуковасць;
• аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадскасці і навучэнцаў;
• высокая грамадзянская пазіцыя. Усе дастойныя кандыдаты будуць адзначаны дыпломамі ТБШ, асобна будуць ганараваны тры пераможцы-лаўрэаты на калядныя святы.
Паўторна могуць прымаць удзел у конкурсе ўсе дыпламанты ТБШ, акрамя пераможцаў.
Круглы стол для моладзі па пабудове кар'еры
Круглы стол «Магчымасці Інтэрнэт-тэхналогіяў у падвышэнні канкурэнтаздольнасці моладзі на рынку працы» пройдзе 25 верасня 2009 году з 16.00 да 19.00 у памяшканні гістарычнай гасцёўні па адрасе: г. Мінск, вул. Сухая, 25 (праезд ст.т. «Фрунзенская»).
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты мінскіх ВНУ, якія актыўна выкарыстоўваюць Інтэрнэт пры пошуку інфармацыі, неабходнай для прафесійнага развіцця ды пабудовы кар'еры. Мерапрыемства арганізуе інфармацыйны сервіс для моладзі kariera.by пры моладзевым грамадскім аб'яднанні «Фокус-група» у межах «Тыдня нефармальнай адукацыі-2009» (www.adukatar.net).
Мэта круглага стала: дапамагчы студэнтам старэйшых класаў у пытаннях падвышэньня кваліфікацыі, выкарыстоўваючы магчымасці Інтэрнэту.
У праграме круглага стала будзе прадстаўлены агляд вэб-рэсурсаў, накіраваных на развіццё прафесійна-значных уменняў ды навыкаў у моладзі, будзе арганізаванае абмеркаванне магчымасцяў і абмежаванняў працаўладкавання і развіцця прафесійных кампетэнцыяў з выкарыстаннем магчымасцяў сеткі Інтэрнэт. У якасці экспертаў на круглы стол запрошаныя: рэдактар інфармацыйнага сервісу па прафесійным развіцці моладзі www.kariera.by, кіраўнік праекта «Моладзевая акцыя мультымедыяў" http://mammedia.org/#, супрацоўніца электроннай газеты «ТОП-Пэрсона» www.top-persona.by, менеджэр каталогу www.press.net.by.
Па пытаннях удзелу ў круглым стале звяртайцеся да каардынатара мерапрыемства Дрык Вікторыі: +3753643112 (velcom), +375336041849 (МТС), e-mail: F-E-N-I-C-S@tut.by, альбо праз кантактную форму на сайце WWW.KARIERA.BY.
Паводле рассылкі belngo.info
Конкурс эмблем праекта «Чатыры стыхіі"
Конкурс эмблем – гэта першая акцыя праграмы «Непратаптаны Шлях», якая пачынае гадавы цыкл праекта «Чатыры стыхіі".
Мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца развіццё мастацкіх здольнасцяў людзей з адмысловымі патрэбамі. Кульмінацыяй акцыі будзе выбар эмблемы, якая найбольш адпавядае тэме года (на 2009 – 2010 год гэта тэма «Чатыры стыхіі") і якая стане эмблемай года. Гэта міжнародны конкурс. Усе дасланыя для ўдзелу ў конкурсе эмблемы пазней афармляюцца ў выставу і экспануюцца на працягу года на ўсіх мерапрыемствах у трох краінах (Беларусь, Польшча, Украіна). Пераможца конкурсу будзе ўзнагароджаны на тэатральным фэсце, які пройдзе ў маі 2010 году.
Тэма чарговага нумару бюлетэню «Настаўні.інфо» — нефармальная адукацыя і яе сувязь з фармальнай. Таксама бюлетэнь змяшчае матэрыялы, прысвечаныя пачатку навучальнага года, абмеркаванню новага Кодэксу аб адукацыі і школьнай формы.
У раздзеле абвесткі раім звярнуць увагу на праграму падтрымкі працы са старшакласнікамі.
Цалкам бюлетэнь можна спампаваць тут
Выйшаў новы бюлетэнь «Настаўнік.інфо», прысвечаны тыдню нефармальнай адукацыі
Тэма чарговага нумару бюлетэню «Настаўні.інфо» — нефармальная адукацыя і яе сувязь з фармальнай. Таксама бюлетэнь змяшчае матэрыялы, прысвечаныя пачатку навучальнага году, абмеркаванню новага Кодэксу аб адукацыі і школьнай формы.
У раздзеле абвесткі раім звярнуць увагу на праграму падтрымкі працы са старшакласнікамі.
Цалкам бюлетэнь можна спампаваць тут
Выхаванне любых грамадзянскіх каштоўнасцяў пачынаецца з простага, зразумелага і даступнага назірання за тым, што знаходзіцца навокал – твая вуліца, твой горад. І аказваецца, што шмат якія рэчы маюць свае імёны, ужо былі да твайго нараджэння, і ад цябе залежыць тое, якімі стануць пасля. Напрыклад, настаўнік гомельскай гімназіі №10 Сяргей Несцяровіч разам са сваімі вучнямі звярнуў увагу на гарадскія і вакольныя масты, іх гісторыю, назвы, і рознабаковую класіфікацыю. Прапануем вам прэзентацыю таго, што атрымалася ў выніку гарадскіх вандровак да знаёмых -незнаёмых гомельскіх мастоў.
Спампаваць прэзентацыю (2,9 МБ)
Прэзентацыя «Масты майго дзяцінства»
Выхаванне любых грамадзянскіх каштоўнасцяў пачынаецца з простага, зразумелага і даступнага назірання за тым, што знаходзіцца навокал – твая вуліца, твой горад. І аказваецца, што шмат якія рэчы маюць свае імёны, ужо былі да твайго нараджэння, і ад цябе залежыць тое, якімі стануць пасля. Напрыклад, настаўнік гомельскай гімназіі №10 Сяргей Несцяровіч разам са сваімі вучнямі звярнуў увагу на гарадскія і вакольныя масты, іх гісторыю, назвы, і рознабаковую класіфікацыю. Прапануем вам прэзентацыю таго, што атрымалася ў выніку гарадскіх вандровак да знаёмых -незнаёмых гомельскіх мастоў.
Спампаваць прэзентацыю (2,9 МБ)