Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
09.01.2013

Навукова-метадычны часопіс «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» разгорнута разглядае методыку АА ў № 10 за 2012 г.:
• Мацкевіч Т. П. Метад актыўнай ацэнкі: узнікненне і распаўсюджванне ў краінах свету;
• Стэрна Д. Актыўная ацэнка: новая методыка навучання для якаснага ўзроўню адукацыі;
• Радевич Е. В. От оценивания для контроля к оцениванию для развития;
• Мацулевич С. В. Урок математики в 1 класе. Дециметр;
• Ярмак А. В. Урок обучения грамоте в 1 класе.

09.01.2013

Навукова-метадычны часопіс «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» разгорнута разглядае методыку АА ў № 10 за 2012 г.: 
• Мацкевіч Т. П. Метад актыўнай ацэнкі: узнікненне і распаўсюджванне ў краінах свету; 
• Стэрна Д. Актыўная ацэнка: новая методыка навучання для якаснага ўзроўню адукацыі;
• Радевич Е. В. От оценивания для контроля к оцениванию для развития; 
• Мацулевич С. В. Урок математики в 1 класе. Дециметр;
• Ярмак А. В. Урок обучения грамоте в 1 класе. Гласный звук «а», буквы А, а;
• Урок русского языка в 4 класе. Наречие как часть речи;
• Примеры обратной связи;
• Демедюк М. И. Урок обучения письму в 1 классе. Строчная буква ж;
• Урок русского языка во 2 классе. Парные звонкие и глухие согласные;
• Локис С. И. Урок математики во 2 классе. Письменное вычитание двузначного числа из круглого;
• Печёнова О. В. Урок математики в 3 класе Письменное вычитание в случае вида 800–123;
• Урок русского языка в 3 классе. Род имён существительных.

08.01.2013

12 студзеня

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства «Рыхтуем Шчодры вечар». Толькі 12 студзеня кожны мае магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць:
- гульню «Жаніцьба Цярэшкі» (Лепельскі раён Віцебскай вобласці), занесеную ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
- абрад «Святое ражство радасць прынясло», які з’яўляецца прэтэндэнтам на ўнясенне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
- калядную абрадавую праграму ад узорнага фальклорнага ансамбля «Рудабельскія зорачкі» (г.п.Акцябрскі Гомельскай вобласці).
Падчас мерапрыемства можна будзе даведацца аб традыцыях адзначэння Калядаў на Беларусі і прыняць удзел у бясплатнай экскурсіі па новай экспазіцыі ў помніку «Пакроўская царква з в. Логнавічы Клецкага раёна».
Таксама запрашаем усіх наведвальнікаў прыняць удзел у традыцыйным конкурсе «Калядная зорка». Зрабіце загадзя сваю калядную зорку,прынясіце яе на свята і станьце пераможцам!

08.01.2013

Мінскі Еўрапейскі клуб пачынае 2013 год з адкрыцця курсаў па вывучэнні англійскай мовы. Ёсць магчымасць праводзіць заняткі для дзвюх групаў слухачоў з рознымі ўзроўнямі падрыхтоўкі:
• Пачаткоўцы. Асобы, якія ніколі не вывучалі англійскую мову, але хочуць пачаць яе вучыць, а таксама тыя, хто вельмі даўно вывучаў англійскую мову на школьным узроўні і працяглы час не меў практыкі.
• Асобы, якія маюць базавы ўзровень ведання англійскай мовы, адносна нядаўна вывучалі граматыку, маюць дастатковы для побытавай камунікацыі актыўны слоўнікавы запас, здольныя на слых успрымаць англійскую мову, перакладаюць простыя тэксты.

04.01.2013

Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча. Каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор» (гульні, дражнілкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, калыханкі, песні), нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы, раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей, медыятэка.

04.01.2013

Яўген Лівянт, kp.by

Маральна я ўжо быў гатовы, але ўсё-такі мне нялёгка было даведацца, што не толькі ўсе адзнакі ставяцца ў электронны журнал, але і зносіны з бацькамі адбываюцца на спецыяльных старонках школьнага сайта, куды вучні доступу не маюць.
Што наведванне дома вучняў магчымае толькі з дазволу бацькоў вучня.
Што ў 15 кабінетах школы ёсць мультымедыйныя праектары, а ў астатніх класах іх мантуюць.
Што ўсім настаўнікам ўсталявалі кампутар у класе або выдалі ноўтбук.
Што тры гады таму ўсім эстонскім школам было дазволена закупіць любое абсталяванне і матэрыялы ў патрэбнай колькасці для выкладання фізікі, хіміі, біялогіі і геаграфіі, і цяпер лабаранцкія поўныя як завязаць.
Што ў кожнай школе – нават такой невялікай – ёсць свая медсястра і свой лагапед, у адрозненне ад нашых, дзе медсястра або лагапед абслугоўваюць некалькі школ.
Што дырэктарка школы справаздаецца апякунскай радзе, якая складаецца з настаўнікаў, вучняў, бацькоў вучняў, чыноўніка і выпускнікоў школы.

04.01.2013

Пабачыў свет музычны дыск «Альбом школьных песень», створаны з ініцыятывы бялыніцкага музыкі Юрыя Несцярэнкі дзякуючы падтрымцы культурна-адукацыйнай фундацыі «Орса-Рамана».
Дыск змяшчае 11 кампазіцый, якія прыдадуцца пры арганізацыі школьных святаў, канцэртаў, ранішнікаў.
З радасцю паведамляем, што стваральнікі альбома папрасілі нас распаўсюдзіць частку накладу сярод аўтараў і сяброў Nastaunik.info.

04.01.2013

Nastaunik.info

Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў, станецца выдатным падарункам для кожнага настаўніка роднай мовы, а таксама для любой сям’і, якая гадуе школьнікаў.
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш.

04.01.2013

folk-by.16mb.com

Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча, прысвечаны беларускаму дзіцячыму фальклору… і не толькі. Галоўны змест рэсурса – каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор», выдадзенай у 1972 годзе ў Мінску (складальнікі: Г.А. Барташэвіч – тэксты; В.І. Ялатаў – музычная частка). У дадатак да тэкстаў кнігі на сайце змешчаны нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы.

04.01.2013

Сайт «Беларускі дзіцячы фальклор»

Сайт folk-by.16mb.com – курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча, прысвечаны беларускаму дзіцячыму фальклору… і не толькі. Галоўны змест рэсурса – каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор», выдадзенай у 1972 годзе ў Мінску (складальнікі: Г.А. Барташэвіч – тэксты; В.І. Ялатаў – музычная частка). У дадатак да тэкстаў кнігі на сайце змешчаны нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы.
Таксама сайт прапануе: раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей; медыятэку (у тым ліку – відэа спектакляў «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага», «Казачная торба», «Пра ката Сафрона і пеўніка Андрона»).

Старонкі