Архіў навін
Конкурс «Еўразія. Сацыяльная прастора»
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу гарамадскасці да сацыяльных праблемаў краінаў Еўраазіяцкага рэгіёну.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца інфармацыйныя агенцыі і рэдакцыі СМІ краінаў Еўразіі, прафесійныя тэлежурналісты і фотакарэспандэнты. Асаблівая ўвага будзе адданая работам, створаным людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
Апошні тэрмін падачы заяваў: 10 красавіка 2008 году.
Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: www.eurasia-media.ru
Паводле рассылкі belngo.info
Праграма стажыровак у ЗША «Захаванне культурнай спадчыны»
У файлах IATP.gif і Anketa_udzelnika.doc вы знойдзеце апісанне конкурсу «Захаванне культурнай спадчыны», патрабаванні да ўдзельнікаў, інструкцыю па запаўненні анкеты і форму анкеты.
Апошні тэрмін падачы дакументаў: 1 красавіка 2008 году.
Анкеты дасылайце на электронны адрас: comcon@amcenter.by альбо на паштовы: г. Мінск, пр-т Незалежнасці 169, п. 512. Па пытаннях удзелу ў праграме звяртайцеся ў прадстаўніцтва карпарацыі American Center for Education and Research, Inc. па тэл.: (017) 2181264, (017) 2181267, (017) 2181268 (Вольга Прушак).
Паводле рассылкі belngo.info
Абітурыент-2008
Журналісцкі факультэт апошнім часам рэгулярна прыцягвае да сябе ўвагу, прычым падставы для яе могуць быць вельмі рознымі: ад наведвання гэтай установы прэзідэнтам да выключэння Франака Вячоркі. Ад пераезду ў новы будынак на Кальварыйскай да дэманстратыўнага перарывання партнерскіх стасункаў шведcкім бокам. Бадай што адзінае, што аб'ядноўвае ўсе навіны – гэта нарастальная цікавасць з боку афіцыйных уладаў да журналісцкага факультэта, а таксама да тых, хто мае гонар там навучацца.
Пачатак прыёмнай кампаніі ЕГУ
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт распачынае прыём студэнтаў на дзённае і завочнае аддзяленні бакалаўрскіх праграм па ўсіх кірунках навучання ў ЕГУ: дызайн, гісторыя, філасофія, камунікацыя і інфармацыя, паліталогія і еўрапейскія даследаванні, міжнароднае права, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя.
На бакалаўрскія праграмы прымаюцца грамадзяне Беларусі і іншых дзяржаў, якія маюць сярэднюю адукацыю. Навучанне ў ЕГУ забяспечвае шырокія перспектывы базавай і дадатковай вышэйшай адукацыі ў Еўропе на рускай і беларускай мовах і атрымання дыплома еўрапейскага ўзроўню. Студэнты ЕГУ таксама маюць разнастайныя магчымасці для самарэалізацыі ў акадэмічнай, прафесійнай і грамадскай сферы, у тым ліку праз удзел у міжнародных адукацыйных, творчых і навукова-даследчых праектах (праграмах абмену, замежных стажыроўках, канферэнцыях, летніх моўных школах, семінарах і інш.).
Фотаконкурс да Дня Зямлі
Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь запрашае фотааматараў прыняць удзел у фотаконкурсе, прысвечаным Міжнароднаму Дню Землі, які адзначаецца 22 красавіка 2008г.
Дзень Землі закліканы аб'яднаць людзей планеты ў справе абароны навакольнага асяроддзя. Сусветная акцыя Дзень Землі пачалася ў ЗША 22 красавіка 1970 г. Па традыцыі ў гэты дзень усё ахвотныя прымаюць удзел у добраўпарадкаванні і азеляненні сваіх двароў і вуліц, а таксама розных мерапрыемствах, накіраваных на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя.
Дыктоўка да 25 сакавіка
Набліжаецца дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У межах грамадскага святкавання 90-й гадавіны прапануецца правесці агульнанацыянальную дыктоўку. У якасці тэкстаў прапануюцца прадмова Францішка Багушэвіча да «Дудкі беларускай» і гімна Наталлі Арсенневай «Магутны Божа».
Стажыраванне ім. Паўла Тыгрыда
Павел Тыгрыд быў чэшскім дысідэнтам, журналістам, грамадскім дзеячам.
Праграма «Стажыраванне ім. Паўла Тыгрыда» прызначана для маладых людзей (25–35 гадоў), якія займаюцца актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Стажыраванне ім. Паўла Тигрида ажыццяўляе АМО (Асацыяцыя па міжнародных пытаннях, www.amo.cz), якая ўжо двойчы паспяхова рэалізоўвала гэты праект.
Чытаць падрабязней
Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра ў Гомелі
11 сакавіка ў 17.00 мае адбыцца чарговы «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: кірункі дзейнасці, праекты, магчымасці" па адрасе: праспект Леніна, 3, пак. 508. Просім пацвердзіць свой удзел па e-mail gomel@amcenter.by
Amcenter.by
Складзеныя паводле зборніка кантрольных і самастойных работ (выдавецтва «Белы вецер») Іванам Копасем і Тамарай Мацкевіч
Кантрольная работа па тэме «Інерцыя. Шчыльнасць цела» (zip, 28 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Механічны рух» (zip, 41 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Рух і сілы» (zip, 49 КБ)
Самастойная работа па тэме «Гідрастатычны ціск» (doc, 27 КБ)
Самастойныя і кантрольныя работы па фізіцы для 7 класа
Перакладзеныя са «Зборніка кантрольных і самастойных работ» (выдавецтва «Белы вецер») Іванам Копасем Тамарай Мацкевіч
Кантрольная работа па тэме «Інерцыя. Шчыльнасць цела» (zip, 28 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Механічны рух» (zip, 41 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Рух і сілы» (zip, 49 КБ)