Архіў навін
Хутка надыходзіць час навагодніх святаў і школьных ранішнікаў. Таму сцэнары, дасланыя Сяргеем Сівым, будуць, як ніколі, дарэчы.
Сцэнар «Раз, два, тры – елачка, гары!», распрацаваны настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна Г. П. Аўласенкам.
Сцэнары да свята Новага году
Хутка надыходзіць час навагодніх святаў і школьных ранішнікаў. Таму сцэнары, дасланыя Сяргеем Сівым, будуць, як ніколі, дарэчы.
Сцэнар «Раз, два, тры – елачка, гары!», распрацаваны настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна Г. П. Аўласенкам.
Метадычныя матэрыялы для сацыяльных педагогаў і класных кіраўнікоў
На сайце www.belinternat.org з'явіліся метадычныя матэрыялы па прафілактыцы ВІЧ/СНІД у дапамогу сацыяльным педагогам, класным кіраўнікам і іншым асобам, якія добраахвотна ці па службовых абавязках праводзяць заняткі па СНІД, выдадзены грамадскім аб'яднаннем «Фокус-група»
Метадычны дапаможнік «Рызыка ці норма (pdf, 470 КБ)
Абвярджэнне
Раней на сайце мы паведамлялі аб сустрэчы ў Светлагорску па тэме сайту http://www.uff-by.org/ На жаль, з арганізацыйных прычынаў гэтае мерапрыемства пераносіцца.
Прыносім прабачэнні за недакладную інфармацыю.
Праграма школьных і моладзевых міжнарожных абменаў.
Нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня», які раней займаўся выплатамі грашовай дапамогі ахвярам фашызму, распачынае новую праграму Europeans for Pease для падтрымкі школ і моладзевых груп з Беларусі.
Міжнародны спабор дзіцячых малюнкаў
Праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЭП) ладзіць 17-ы спабор дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля – „Змены клімату: нашыя дзеянні, накіраваныя на змяншэньне негатыўных уплываў”.
Працы мусяць быць дасланыя ў рэгіянальны офіс ЮНЭП у Жэневе.
Тэрмін атрымання працаў – да 15 студзеня 2008.
Падрабязная інфармацыя размешчаная тут.
Спабор для валантэраў
Гомельскае абласное грамадcкае аб'яднанне «Сацыяльныя праекты» і валантэрская служба «Convivere» абвяшчаюць спабор «Валянтэр года».
Мэта спабору – стымуляванне актыўнасці грамадзян па вырашэнні праблем супольнасці, развіццё валантэрскага руху ў Беларусі, падзяка людзям, якія вырашаюць сацыяльныя праблемы на добраахвотных пачатках.
Намінацыі:
– «Валантэр году»;
– «Валантэрства ў экалогіі";
Заалагічная канферэнцыя навучэнцаў у Гродне
Грамадзкая арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае юных заолагаў – вучняў старэйшых клясаў і студэнтаў першых курсаў, а таксама іх навуковых кіраўнікоў на IV Гарадзенскую абласную адкрытую заалагічную канферэнцыю навучэнцаў.
Канферэнцыя “Стан і перспектывы аховы жывёльнага свету Гарадзенскай вобласці і сумежных тэрыторый” прысвечаная 125-годдзю Тадэвуша Іваноўскага.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 студзеня 2008 года.
Новыя сцэнары народных святаў, дасланыя Сяргеем Сівым.
Свята Багач (doc, 170 КБ). Аўтары – С. М. Крыснякова,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, М. С. Барташ, В. А. Герман, В. А. Лазоўская,
настаўнікі Дзямідавіцкай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна.
Каляды святкуйма разам!
26 сьнежня ў Гародні ладзіцца супольнае грамадcкае святкаванне Калядаў.
Калі Вам цікавыя беларускія калядныя звычаі, калі Вы хочаце жыць актыўна – далучайцеся! У праграме – святкаванне для дзяцей і дарослых, калядаванне.
Усіх ахвотных да ўдзелу просім звяртацца да Ігара Кузьмініча па тэлефонах: 629 92 13 альбо 868 98 82.