Архіў навін
Вольга Карэліна, TUT.BY
Кодэкс аб адукацыі, які бярэ моц з верасня, упершыню ўводзіць інстытут дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў.
Да мераў спагнання адносіцца і адлічэнне з навучальнай установы. Калі нядбайных студэнтаў і цяпер перыядычна караюць гэткім чынам, то выпадкаў выключэння са школы за апошнія гады меней, чым пальцаў на руках. З 1 верасня ў дырэктара з’явіцца больш паўнамоцтваў, каб наставіць малалетняга парушальніка на праўдзівы шлях.
Уладзімір Здановіч: Мы хацелі, каб такая форма спагнання, як адлічэнне, пашыралася на ўсіх навучэнцаў, пачынаючы з першага класа...
Тамара Мацкевіч: Гэты раздзел больш падобны да крымінальнага кодэкса, чым адукацыйнага...
«Нодзі ў Краіне цацак» – англійскі навучальны мультсерыял для самых маленькіх. Гэта займальная, добрая гісторыя пра драўлянага хлопчыка Нодзі і яго сяброў, якіх чакае мноства цікавых прыгод.
Мова: беларуская (прафесійны дубляж).
Глядзець /
Наша ніва
З 70 бацькоў Кастрычніцкага раёна Гродна, якія, паводле звестак аддзела адукацыі, жадалі вучыць дзяцей па-беларуску, заявы падалі сем чалавек. Ёсць спадзяванні, што да канца жніўня ахвотных стане больш. Таварыства беларускай мовы і Таварыства беларускай школы заклікаюць далучацца і просяць бацькоў паінфармаваць аб усіх магчымых зменах пры напісанні новых заяў.
Пералік навучальных устаноў, дзе пададзены заявы ў першы беларускі клас у чэрвені:
У прэзентацыі гомельскай настаўніцы А.В.Юрчанкі каротка разгледжаныя асновы метада гульнёвых тэхналогіяў, а таксама разнастайныя гульні для выкарыстання на ўроках беларускай мовы
Артыкул разглядае ролевую гульню, як метад, які можа выкарыстоўвацца не толькі ў пазашкольнай працы, але і на ўроку. Прадстаўлена методыка правядзення ролевай гульні і апісаны чатыры прыклады ролевых гульняў для ўрокаў матэматыкі, геаграфіі, ЧГД і экалогіі.
Прыём заявак і прапаноў – да 29 жніўня
«Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё» – пад такой назвай 24 верасня -2 кастрычніка 2011 г. у Беларусі будзе праходзіць 6-ы Тыдзень нефармальнай адукацыі.
Арганізатарамі тыдня выступаюць: Установа адукацыі «Міжнародны прыватны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БелТЮФ», ТАА «Трэнінгавы цэнтр «Квадратны апельсін», Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА), Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband eV» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у беларускім грамадстве сфармаваўся пэўны попыт на розныя праграмы навучання, накіраваныя на асабістае, сацыяльнае і прафесійнае развіццё, і гэта характэрна не толькі для сталіцы і абласных цэнтраў, але і для малых гарадоў і сельскай мясцовасці...
Радыё Свабода
Сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно заявіў пра закрыццё ў Беларусі яшчэ 65 школ. Чыноўнік паведаміў, што зачыняюцца ў асноўным так званыя малакамплектныя школы, дзе, па яго словах, цяжка арганізаваць якасны навучальны працэс. На тое, што пераважная большасць ліквідаваных школ — беларускамоўныя, спадар Фарыно ўвагі не звярнуў...
Звязда
У нумары за 16 жніўня было змешчана інтэрв’ю Надзеі Нікалаевай з міністрам адукацыі. Чытачы не засталіся абыякавымі:
- Галоўны дырэктарскі сродак заахвочвання пакуль — страх пакарання. На ім школа пакуль што трымаецца, але праз яго і загіне, калі не змяніць сітуацыю...
- Як толькі падумаеш аб конкурсе «Настаўнік года», то рукі і ногі трасуцца. У перыяд падрыхтоўкі і правядзення яго дзеці не вучацца, а настаўнікі п’юць валідол...
- Чым абумоўлена рэзкае скарачэнне колькасці гадзін малявання і працоўнага навучання? Калі жорсткай эканоміяй, то як тады патлумачыць, што замест іх у школе ўводзяцца дапрызыўная і ваенная падрыхтоўка?..
- На ўроках інфарматыкі дзеці заняты толькі камп’ютарнымі гульнямі, паколькі іх настаўнікі далёкія ад праграміравання і новых ПС. У школе за такую зарплату можна адсядзецца, пакуль новую працу не знойдзеш...
Апошні тэрмін прыёму заявак – 11 верасня
Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» абвяшчае набор у Школу маладога журналіста – 15. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.
ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў.
Тэарэтычная частка прысвечана асновам журналістыкі: «Уводзіны ў журналістыку», «Жанры журналістыкі», «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі», асновы крымінальнай і экалагічнай журналістыкі і іншыя.
У ШМЖ-15 ты таксама даведаешся, як робяцца радыёперадачы, паспрабуеш сябе ў ролі відэааператара.
Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты «Твой стыль».
Выкладчыкі і трэнеры – журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама юрысты, філолагі.