Архіў навін
Летнік у Таліне
Праграма міжнароднага летніка, што мае адбыцца сёлета 12–30 ліпеня, ўключае 23 курсы па вывучэнню замежных моў, філасофіі, журналістыкі, сацыялогіі, дызайну і іншых дысцыплін. У праграме школы таксама ёсць два курсы на рускай мове па журналістскім майстэрстве і пытаннях экалогіі. Дадатковая інфармацыя, умовы ўдзелу, а таксама магчымасці атрымання стыпендыі размешчаныя на сайце http://summerschool.tlu.ee/.
Для ўдзелу ў летняй школе неабходна запоўніць анкету да 1 чэрвеня 2010 году.
Паводле adukacyja.info
Нарматыўныя дакументы ў галіне адукацыі
На сайце Нацыянальнага інстытуту adu.by адукацыі размешчаныя тэксты наступных нарматыўных дакументаў:
Закон Рэспублікі Беларусь Аб агульнай сярэдняй адукацыі
Закон Рэспублікі Беларусь Аб адукацыі асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)
Адзіны тыпавы вучэбны план
Адукацыйны стандарт. Агульная сярэдняя адукацыя. Асноўныя нарматывы і патрабаванні
Круглы стол па пытаннях Кодэкса аб адукацыі
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау, Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў, «Адукацыя без межаў" і
«Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале «Прыярытэты адукацыйнай палітыкі і якасць жыцця ў кантэксце праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі" 5 мая 2010 году.
Зараз на разглядзе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь знаходзіцца праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі. Гэты дакумент закліканы спрыяць удасканаленню прававых дачыненняў у сферы адукацыі і падвышэнню якасці адукацыі.
Праект кодэкса зыходзіць з неабходнасці забеспячэння ўдзелу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, у развіцці сістэмы адукацыі (Арт.2). Рэалізацыя гэтага прынцыпу на розных этапах, у тым ліку і пры абмеркаванні самога праекта Кодэкса пра адукацыю, дазволіць стварыць механізм прававога рэгулявання грамадскіх дачыненняў у сферы адукацыі, а таксама механізмы забеспячэння належнай якасці і даступнасці адукацыі. Вельмі важна, каб новы кодэкс спрыяў паспяховаму развіццю ўсіх формаў адукацыі, запатрабаваных у сучасным грамадстве ва ўмовах глабалізацыі.
У сувязі з вышэйсказаным, удзельнікі тэматычнай групы «Адукацыя дарослых» пры Мінскам міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Рау сумесна з прадстаўніцтвам Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў выступілі з ініцыятывай правядзення круглага стала.
Францыя запрашае валантэра для працы ў галіне экалагічнай адукацыі тэрмінам на 1 год
Асацыяцыя AVRIL з горада St Pierre de Coutances (Францыя) шукае мэтанакіраванага валантэра (валантэрку) з Беларусі тэрмінам на 1 год.
Асацыяцыя займаецца адукацыйнымі праграмамі, якія тычацца навакольнага асяроддзя і абароны прыродных сістэм, перадусім водных эка-сістэм і зон. Валантэр будзе працаваць разам з мясцовымі аніматарамі\адукатарамі ў адукацыйных экалагічных праграмах На працягу праекта валантэр зможа даведацца болей пра кантэкст і рэаліі мясцовасці, сутнасці дзейнасці арганізацыі, атрымае пэўныя веды ў галіне экалагічнай навукі.
Валантэр зможа працаваць з усімі прадстаўнікамі мясцовага грамадства (дзецьмі, моладдзю, дарослымі). На працягу праекта валянтэр атрымае і ўзбагаціць свае веды пра навакольнае асяроддзе і зможа камунікаваць па гэтай тэме з рознымі прадстаўнікамі мясцовага грамадства і міжнароднымі партнерамі асацыяцыі Avril.
Прэзентацыя «Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на Парнасе”».
Роля параўнанняў у паэме «Тарас на Парнасе»
«Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на парнасе”»: прэзентацыя ад гомельскіх настаўнікаў.
Спампаваць прэзентацыю (0,5 МБ)
Дэмакратыя ў школе: Летняя Акадэмія ў Польшчы
Летняя Акадэмія ў супрацы з Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы, Цэнтрам развіцця адукацыі, Еўрапейскім цэнтрам Вергеланд, Радай Еўропы.
Штогадовая Летняя Акадэмія прапануе сумеснае навучанне дырэктараў школ, настаўнікаў, прадстаўнікоў бацькоўскіх камітэтаў і няўрадавых арганізацый Паўночнай, Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і Каўказу ў абсягу міжкультурнага разумення, правоў чалавека і дэмакратычнай грамадзянскасці.
Краязнаўчыя семінары ў Гродне
Інстытут прыкладной гісторыі сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Фонд імя Льва Сапегі” і Гарадзенскай абласнай арганізацыяй «Таварыства Беларускай Мовы» у партнерстве з Еўрапейскім універсітэтам “Віядрына”, Германія, праводзіць два адукацыйныя семінары з мэтай распрацоўкі турыстычных маршрутаў па памежным рэгіёне Гарадзеншчыны ды Беласточчыны з выкарыстаннем досведу Інстытута ў гэтай галіне. Адукацыйная праграма скіраваная найперш на краязнаўцаў Гарадзеншчыны ды Беласточчыны, якія жадаюць стварыць у рэгіёне магчымасці для беларускіх і замежных турыстаў з мэтай азнаямлення з культурай і гісторыяй гэтага краю.
Семінары адбудуцца 4–6 чэрвеня 2010 г. на Беласточчыне і 15–17 кастрычніка 2010 г. на Гарадзеншчыне.
Заключная аднадзённая канферэнцыя запланаваная на сярэдзіну снежня 2010 году.
Прыём прац для зборніка да 450-годдзя Шацілак
Арганізацыйны камітэт ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці, якая адбылася 16 красавіка 2010 г., прымае артыкулы для зборніка навуковых і краязнаўчых працаў. Зборнік прысвячаецца 450-годдзю першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз – Светлагорск).
Артыкулы прымаюцца ад удзельнікаў канферэнцыі і іншых аўтараў, даследаванні якіх звязаны з Шацілкамі і краем. Вітаецца ўдзел настаўнікаў і выкладчыкаў. Зборнік будзе перададзены ў бібліятэкі і навучальныя ўстановы. Прыкладная тэматыка:
Артыкулы прымаюцца ў электронным выглядзе да 15 мая 2010 г. на эл. адрас szacilki450@gmail.com і ў гісторыка-краязнаўчым музеі г. Светлагорска (вул. Зялёная, 1). Поўная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org