Архіў навін
Платнае навучанне ў крэдыт: што ды як
Узяць у банку крэдыт для навучання ва ўніверсітэце – такая практыка становіцца ў Беларусі ўсё больш распаўсюджанай. Плаціць за навучанне ў поўным аб'ёме ў стане не кожны. Напрыклад, у «Беларусбанку» ў 2010 году атрымалі крэдыты ўжо 245 студэнтаў. З 2002 году, калі банк пачаў выдаваць крэдыты на навучанне, дамовы склалі 18 000 чалавек.
Крэдыты на навучанне ў вышэйшых навучальных установах банкі прапануюць ужо не адзін год. Прапановы адрозніваюцца крэдытнай стаўкай. Звычайны крэдыт на навучанне «каштуе» 15–20%. Самы выгодны – льготны крэдыт (6,5% гадавых). Для яго атрымання павінны выконвацца наступныя ўмовы: прыбытак на кожнага чальца сям'і не павінен перавышаць 350% пражытковага мінімуму (на дадзены момант гэта 893 270 рублёў, а ВНУ павінна быць дзяржаўнай або падначальвацца федэрацыі прафсаюзаў ці спажывецкай кааперацыі).
Поўны тэкст артыкула чытайце на старонцы Alma Mater
У прэзентацыі, зробленай настаўніцай гомельскай гімназіі №10 Аленай Юрчанка, разглядаюцца агульныя моманты, звязаныя з метадам гульнёвых тэхналогій, а таксама разнастайныя віды гульняў для выкарыстання на ўроках.
Спампаваць матэрыял (ppt, 8 МБ)
Гульнёвыя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы як сродак развіцця пазнавальнай актыўнасці ў школьнікаў
У прэзентацыі, зробленай настаўніцай гомельскай гімназіі №10 Аленай Юрчанка, разглядаюцца агульныя моманты, звязаныя з метадам гульнёвых тэхналогій, а таксама разнастайныя віды гульняў для выкарыстання на ўроках беларускай мовы.
Спампаваць матэрыял (ppt, 8 МБ)
Фотаконкурс «Еўропа нашымі вачыма»
Амбасады краінаў Еўрасаюзу ў Беларусі і Беларускае грамадскае аб'яднанне «Фотамастацтва» абвяшчаюць конкурс мастацкага фотаздымку «Еўропа нашымі вачыма», які прымеркаваны да міжнароднага кінафестывалю «Тыдзень еўрапейскага кіно ў Беларусі"
Мэта конкурсу – паказаць беларусам Еўропу вачыма нашых суайчыннікаў.
На конкурс прымаюцца асобныя фотаздымкі і серыі, якія адпавядаюць тэме конкурсу, маюць мастацкую каштоўнасць і зробленыя ў краінах Еўрасаюзу. Кожны аўтар мае права даслаць на конкурс 10 работ. Ён мусіць валодаць усімі правамі на фотаздымкі, якія прапаноўвае на конкурс.
Адукацыйны кірмаш у Германіі
Міжнародны адукацыйны кірмаш StudyWorld – гэта агляд магчымасцяў атрымання адукацыі ў Нямеччыне і за яе межамі.
Наведвальнікі змогуць даведацца аб ВНУ, праграмах і стыпендыях для атрымання вышэйшай і паслядыпломнай адукацыі.
Арганізацыі, якія прадстаўляюць адукацыйныя паслугі, распавядуць аб сабе вялікаму ліку цяперашніх і будучых студэнтаў.
Падрабязнасці: http://www.studyworld2010.com/index.php.
Паводле adukacyja.info
Білеты для экзаменаў за курс базавай школы (экстэрнат)
Білеты для правядзення экзаменаў ў парадку экстэрната (узровень агульнай базавай адукацыі) па беларускай літаратуры, рускай літаратуры, замежным мовам, сусветнай гісторыі, грамадазнаўству, фізіцы, інфарматыцы, геаграфіі, хіміі, біялогіі, працоўнаму навучанню, чарчэнню. Хоць на вокладцы дапаможніка, размешчанага на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі, пазначана, што білеты прызначаныя для школ з рускай і беларускай мовай навучання, беларускамоўны варыянт білетаў па ўсіх прадметах (акрамя, уласна, беларускай мовы і літаратуры) адсутнічае.
Спампаваць дапаможнік
Прэзентацыя да ўрока літаратуры 9 класа, прысвечанага Бібліі
Матэрыял да ўрока беларускай літаратуры «Біблія як помнік старажытнага пісьменства і крыніца літаратуры», падрыхтаваны гомельскімі настаўнікамі, асвятляе структуру Бібліі, асноўныя моманты, датычныя яе зместу, а таксама ўплыў на еўрапейскае мастацтва, літаратуру, у тым ліку на творы Васіля Быкава, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча.
Спампаваць прэзентацыю (5,8 МБ)
Матэрыял да ўрока беларускай літаратуры «Біблія як помнік старажытнага пісьменства і крыніца літаратуры», падрыхтаваны гомельскімі настаўнікамі, асвятляе структуру Бібліі, асноўныя моманты, датычныя яе зместу, а таксама ўплыў на еўрапейскае мастацтва, літаратуру, у тым ліку на творы Васіля Быкава, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча.
Стыпендыі для навучання ў Еўрапейскім каледжы
Еўрапейскі Каледж прапаноўвае для выпускнікоў універсітэтаў з Беларусі стыпендыі для паслядыпломнай адукацыі ва ўніверсітэцкіх мястэчках у Брюгге (Бельгія) альбо Натолін (Варшава).
Стыпендыя кампенсуе акадэмічныя выдаткі, пражыванне, харчаванне і праезд.
Умовы паступлення можна ўдакладніць на вэб-сайце Каледжа: http://www.coleurope.eu/
Кандыдаты мусяць зарэгістравацца на сайце: http://www.coleurope.eu/template.asp?pagename=admisapform
Мовы навучання – англійская і французская. Кандыдаты мусяць мець сертыфікат ведання моваў на ўзроўні B2: http://www.coe.int/T/DG4/Portfolio/?L=E&M=/main_pages/levels.html
Дадатковая інфармацыя – па спасылцы: http://www.coleurope.eu/template.asp?pagename=admisscholar_ENPR
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 красавіка.
Паводле adukacyja.info
Міжнародная студэнцкая алімпіяда па кіраванні банкам
Алімпіяда Banks Battle – гэта першае ў СНД адукацыйнае спаборніцтва, дзе тваёй камандзе трэба будзе кіраваць камерцыйным банкам ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных.
Цябе чакаюць:
– бескампрамісная бітва банкаў за фінансавую перавагу;
– увага вядучых працадаўцаў фінансавага сектара;
– шырокая база ведаў аб фінансах, эканоміцы і банкаўскай справе;
– знаёмства з лепшымі студэнтамі СНД.
У якасці канкурэнтаў на віртуальнай банкаўскім рынку выступяць лепшыя студэнцкія каманды з чатырох краін СНД. Унікальнасць алімпіяды заключаецца ў тым, што яна будуецца на базе інавацыйнай адукацыйнай тэхналогіі – бізнес-сімуляцыя, якая дазваляе ў рэальным часе мадэляваць ключавыя працэсы банкаўскай дзейнасці і справядліва ацэньваць якасць кіравання віртуальным банкам.