Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.06.2008

Беларуская школа вяртаецца да 11-годкі
У Беларусі прынята канчатковае рашэнне аб пераходзе на 11-гадовую школу. Такія вынікі нарады ў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнка па пытаннях развіцця агульнай сярэдняй адукацыі.
Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік раздзела Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Рубінаў. «У нас будзе 11-гадовая школа, а не 12-гадовая, як гэта меркавалася раней. Пераход да 11-годкі добра распланаваны і пройдзе без узрушэнняў», — адзначыў Рубінаў.

04.06.2008

Ці ператвораць школу ў рэпрэсіўны орган?
Тэндэнцыя апошніх гадоў сведчыць, што школа ўсё менш і менш выконвае адукацыйныя функцыі i ўсё больш нагадвае ўстанову абмежавання волі. Прычым воля абмяжоўваецца як настаўнікам, так і вучням.
Зніжэнне агульнага ўзроўню адукацыйных паслугаў школы прывяло да таго, што без рэпетытарскай дапамогі амаль немагчыма здаць тэсты, паступіць ў ВНУ. Але і гэтага паказалася мала. Зараз рыхтуецца новая рэформа адукацыі, якая, паводле словаў дэпутата Уладзіміра Здановіча з'яўляецца «сапраўднай дыверсіяй».
Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч у інтэрв'ю БЕЛАПАН заявіў, што «становіцца відавочным, што зварот да 11-гадовага тэрміну навучання азначае пачатак новай рэформы, прычым рэформы, вядучай у пячорны век». Ён паведаміў, што ва ўсіх краінах у школе вучацца 12—13 гадоў, у асобных — 14. «У Кітаі, Польшчы, Іспаніі, Германіі колькасць навучальных тыдняў — 40, аб'ём нагрузкі на вучня — ад 1.100 да 1.600 заняткаў у год пры 12—13-гадовым тэрміне навучання. А у Беларусі — 800 заняткаў за год, ды яшчэ плануюць іх колькасць паменшыць. Пры далейшым паніжэнні гэтых паказчыкаў наступства для дзяржавы будуць незваротнымі", — лічыць дэпутат. >>>

04.06.2008

Дырэктарка салігорскай школы №4: Працаваць у адукацыі ўжо немагчыма
паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі

З салігорскай школы №4 напярэдадні апошняга выпускнога іспыту выключылі актывіста «Маладога Фронту» Івана Шылу. На гэтае рашэнне паўплываў прыезд камісіі з Мінску. На знак пратэсту са школы звольнілася дырэктарка Вольга Сянькова.

Еўрарадыё пагаварыла з Вольгай Сяньковай, калі яна здавала справы і забірала свае рэчы з былога кабінета. Яна пацвердзіла, што сыход са школы звязаны з выключэннем Івана Шылы:
В.Сянькова: Я ўжо не дырэктар, я ўжо тут наводжу парадак. Я сыходжу. У мяне ёсць выслуга, і я сыходжу на пенсію па выслузе гадоў. Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі.
Вольга Сянькова працавала дырэктаркай школы з 1995 года. Яна трымала школу ў тройцы найлепшых у Салігорску. Апошняя педагагічная праверка ў школе адбылася ў лютым 2008 г.: тады узровень школы быз прызнаны роўным найлепшай гарадской гімназіі.
На фота — Вольга Сянькова (з сайту Салігорскай сярэдняй школы №4)
Матэрыялы па тэме:
Івана Шылу выкінулі са школы
І.Шыла: “У школе была міліцыя”
А.Макарэвіч: «Мяне не дапусьцілі да іспыту па беларускай мове»

02.06.2008

Што кажуць:
- Настаўнікаў выкарыстоўваюць для збірання грошай  для школаў, а зараз плануюць навязаць ім новы абавязак – барацьбу з неплацельшчыкамі камунальных паслугаў. Вось як рэагуюць на гэта настаўнікі. >>>
-  Калі я ішоў у школу ў сем год, я ведаў толькі пару літараў. Цяпер ад шасцігодак патрабуюць, каб яны ўжо чыталі, лічылі, разбіралі словы па складах і адрознівалі зычныя і галосныя.

02.06.2008

Прадстаўніцтва карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc.” у Рэспубліцы Беларусь спыняе дзейнасць
Прадстаўніцтва Амерыканскага адукацыйна-даследчага цэнтру («American Center for Education and Research, Inc."") у Беларусі пацвердзіла пра закрыццё праграмы тэстаў. Падрыхтавацца па тэстах TOEFL, GRE і SAT, папулярных у Беларусі, можна і ў нашай краіне. А вось здаваць іх можна толькі за межамі нашай краіны.

02.06.2008

Навіны ЦТ
- 1 чэрвеня скончылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне, якое пройдзе ў Беларусі з 12 па 28 чэрвеня. Лідэры цяперашняга года — матэматыка, якую выявілі жаданне здаваць 110 тыс. чалавек, і руская мова — 107 тыс. чалавек. >>>
- На сённяшнi дзень колькасць тых, хто запiсаўся на агульнаадукацыйнае тэставанне, складае 473 127 чалавек.
У гэтым годзе колькасць абiтурыентаў значна скарацiлася: у мiнулым годзе стаць студэнтамi пажадалi 558 000 маладзёнаў.

02.06.2008

Выдавецтва «Вышэйшая школа» будзе выпускаць да 20 тысяч электронных кніг штомесяц
Naviny.by паведамляюць, што плануецца выпускаць электронныя дадаткі гукавых дапаможнікаў, навучальных і метадычных матэрыялаў па замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскаму, кітайскай і інш.), самастойныя мультымедыйныя выданні, а таксама электронныя дадаткі да друкаваных навучальных і навучальна-метадычных выданняў для сістэмы прафесійнай адукацыі.

31.05.2008

ДАІ хоча, каб у школах здавалі іспыт па ПДР
У школах Беларусі мэтазгодна ўвесьці іспыт па правілах дарожнага руху. Такое меркаванне выказаў на прэсавай канфeрэнцыі начальнік навукова‑метадычнага і прававога аддзела ўпраўленьня Дзяржаўтаніспекцыі МУС Анатоль Сушко.
Ён адзначыў, што культуру паводзінаў на дарозе трэба прышчапляць з дзяцінства. Бяспека залежыць ад падрыхтоўкі юных грамадзян да ўдзелу ў дарожным руху. «Набытыя ў школе веды маюць вялікую ролю ў прафілактыцы дзіцячага дарожна‑транспартнага траўматызму», — падкрэсьліў Анатоль Сушко.

31.05.2008

Летнік па правах чалавека ў Германіі
23 ліпеня – 4 жніўня ў нямецкім горадзе Бад Лібэнцэль адбудзецца сустрэча, мэтай якой з'яўляецца набыцьцё удзельнікамі ведаў у сфеы міжнароднага рэгулявання і меанізмаў абароны правоў чалавека. Праграма разлічана на студэнтаў і магістрантаў, якія атрымліваюць юрыдычную адукацыю. Выдаткі за пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў падчас правядзення летніка, транпартныя выдаткі па тэрыторыі Германіі, звязаныя з адукацыйнай праграмай, а таксама квіток Мінск-Берлін пакрываюць арганізатары праекта. Складка ўдзельніка летніка – 50 еўра.

31.05.2008

Study Tours to Poland – набор удзельнікаў на праграму!
Польска-амерыканская фундацыя Свабоды ззапрашае актыўных студэнтаў з Беларусі на адукацыйныя 10-дзённыя візіты ў Польшчу. Арганізатары пакрываюць усе расходы, звязаныя з пражываннем, праездам і візамі для ўдзельнікаў. Апошні тэрмін падачы заяваў- 23 чэрвеня 2008г. >>>
Паводле сайта adukacyja.info

Старонкі