Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
27.06.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 5 ліпеня
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА запрашае ў моладзевы валанцёрскі летнік «Замкі Беларусі».
Удзельнікі: студэнты і працоўная моладзь (18 – 26 гадоў); час правядзення: 13–26 ліпеня 2011 г.; месца: в Залессе, Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл-ці; у праграме: навучальныя трэнінгі, культурныя мерапрыемствы, экскурсіі, выезды з намётамі на прыроду.

27.06.2011

Міхась Булавацкі

У школах закончыўся навучальны год. Закончыўся ён і для першакласнікаў адзінага на ўвесь Магілёў беларускага класа. Для мяне, настаўніка, які марыў выкладаць любімую мною матэматыку на не менш любімай роднай мове, было вельмі цікава даведацца, як закончыўся год менавіта ў гэтым класе.
– Добра закончыўся, – усміхаецца Наталля Аляксандраўна. – Праграму першага класа мы паспяхова закончылі датэрмінова. Апошнія некалькі месяцаў працавалі па праграме другога класа...

27.06.2011

Агляд адукацыйных навінаў

- Пяць абітурыентаў набралі 100 балаў на ЦТ па беларускай мове >>>
- Вясковы абітурыент: іспыт на выжыццё >>>
- Філасофскі летнік «Вяртанне да крыніц – 2011» >>>
- Дзяржкантроль на баку абітурыентаў >>>
- У сістэме сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўстаноўлены толькі адзін від устаноў – каледж >>>
- «Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі!»: кніга казак Сержука Вітушкі з малюнкамі Міхала Анемпадыстава >>>

26.06.2011

25 чэрвеня ў будынку Гістарычнай майстэрні адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу метадычных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды». Таварыства беларускай школы ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў дыпломамі. Найлепшыя аўтары ў кожнай з пяці намінацый атрымалі заахвочвальныя прызы, якія прыдадуцца ім у педагагічнай працы. Падчас цырымоніі працавала выстава метадычнай літаратуры, якую настаўнікі маглі забраць для сваіх бібліятэк. Шматлікія грамадскія арганізацыі, прыватныя выдавецтвы і проста асобы далучыліся да фармавання прызавога фонду і арганізацыі выставы.
Шчыры дзякуй усім!

Глядзець фотарэпартаж /


24.06.2011

gorad.by
Амаль год зацікаўленыя бацькі дамагаліся адкрыцця ў Магілёве класа з з выкладаннем усіх вучэбных прадметаў на беларускай мове.
Гарадская ўлада пайшла насустрач: першага верасня 2011 года ў СШ № 1 (вуліца Першамайская, 24) такі класс з’явіўся. На сёння ў ім тры вучні.
У аддзеле адукацыі магілёўскага гарвыканкама запэўнілі, што клас працягне сваю працу і ў наступным навучальным годзе. Праўда з пажаданнем: колькасць вучняў мусіць павялічыцца. Утрымліваць клас усяго з трыма навучэнцамі невыгадна. А гэта значыць, што важкая нагода для ліквідавання такога класа застаецца...


24.06.2011

Паводле рассылкі belngo.info

17 чэрвеня 2011 г. Рада ААН па правах чалавека прыняла канчатковую версію дакумента, які вызначае парадак звароту дзяцей, іх законных прадстаўнікоў і групаў грамадзян у Камітэт ААН па правах дзіцяці са скаргамі на парушэнні правоў дзяцей. на сайце: http://www.crin.org/resources/infodetail.asp?id=25223 .

17.06.2011

Даслала Таццяна Барткевіч (Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія).
Асобасна-арыентаваныя тэхналогіі маюць на мэце арыентацыю на ўласцівасці асобы, яе фарміраванне і развіццё ў адпаведнасці з прыроднымі здольнасцямі дзіцяці, стварэнне ўмоў для творчасці і самаактуалізацыі асобы.

17.06.2011

«Выкарыстанне прыёмаў і метадаў асобасна-арыентаваных тэхналогій»
Даслала Таццяна Барткевіч (Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія).
Асобасна-арыентаваныя тэхналогіі маюць на мэце арыентацыю на ўласцівасці асобы, яе фарміраванне і развіццё ў адпаведнасці з прыроднымі здольнасцямі дзіцяці, стварэнне ўмоў для творчасці і самаактуалізацыі асобы.


17.06.2011

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 чэрвеня
Centrum Współpracy Młodzieży ладзіць навучальны візіт для лідэраў моладзевых ініцыятываў, сябраў НДА, валанцёраў з Беларусі, Грузіі, Малдовы й Украіны, які адбудзецца ў Гдыні (Польшча) ў кастрычніку 2011 г.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць цягам двух тыдняў наведаць розныя арганізацыі, пазнаёміцца з польскімі палітыкамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, страхоўку і каля 70% выдаткаў на візу.
Афіцыйныя мовы праекта: руская, англійская, польская.

17.06.2011

Твой Стыль
Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і яго эпосе.
Матэрыялы надрукаваныя Беларускім гістарычным таварыстам і Польскім інстытутам у Мінску.

Старонкі