Архіў навін
Радыё Свабода
Сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно заявіў пра закрыццё ў Беларусі яшчэ 65 школ. Чыноўнік паведаміў, што зачыняюцца ў асноўным так званыя малакамплектныя школы, дзе, па яго словах, цяжка арганізаваць якасны навучальны працэс. На тое, што пераважная большасць ліквідаваных школ — беларускамоўныя, спадар Фарыно ўвагі не звярнуў...
Звязда
У нумары за 16 жніўня было змешчана інтэрв’ю Надзеі Нікалаевай з міністрам адукацыі. Чытачы не засталіся абыякавымі:
- Галоўны дырэктарскі сродак заахвочвання пакуль — страх пакарання. На ім школа пакуль што трымаецца, але праз яго і загіне, калі не змяніць сітуацыю...
- Як толькі падумаеш аб конкурсе «Настаўнік года», то рукі і ногі трасуцца. У перыяд падрыхтоўкі і правядзення яго дзеці не вучацца, а настаўнікі п’юць валідол...
- Чым абумоўлена рэзкае скарачэнне колькасці гадзін малявання і працоўнага навучання? Калі жорсткай эканоміяй, то як тады патлумачыць, што замест іх у школе ўводзяцца дапрызыўная і ваенная падрыхтоўка?..
- На ўроках інфарматыкі дзеці заняты толькі камп’ютарнымі гульнямі, паколькі іх настаўнікі далёкія ад праграміравання і новых ПС. У школе за такую зарплату можна адсядзецца, пакуль новую працу не знойдзеш...
Апошні тэрмін прыёму заявак – 11 верасня
Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» абвяшчае набор у Школу маладога журналіста – 15. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.
ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў.
Тэарэтычная частка прысвечана асновам журналістыкі: «Уводзіны ў журналістыку», «Жанры журналістыкі», «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі», асновы крымінальнай і экалагічнай журналістыкі і іншыя.
У ШМЖ-15 ты таксама даведаешся, як робяцца радыёперадачы, паспрабуеш сябе ў ролі відэааператара.
Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты «Твой стыль».
Выкладчыкі і трэнеры – журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама юрысты, філолагі.
Бюлетэнь "Настаўніцкія Інавацыі"
У нумары:
1. Іерархічны пасьянс (Як праводзіць дыскусію на уроку) – Міраслава Кайзер
2. Метад і тэхніка драмы – Міраслава Кайзер
3. Я даведаўся пра цябе праз аб’яву (Метад для інтэграцыі класа ці групы) – Войцех Жмудзінскі
4. Вывучэнне фізічных з’яваў каля вадаёма – Сяргей Гарбацэвіч
5. Багач (Сцэнар каляндарнага свята) – Вікторыя Яршова, Алена Малашонак
Апошні тэрмін падачы тэкстаў – 18.00 12 верасня
«Народныя журналісты» пішуць тэксты, каб узняць і вырашыць істотную сацыяльную, эканамічную, палітычную праблему, важную для мясцовых людзей. Найлепшыя працы будуць апублікаваныя ў мясцовых ці нацыянальных газетах альбо ў выглядзе брашураў, аднаразовых публікацыяў. Пераможцы будуць адзначаныя ноўтбукамі і атрымаюць магчымасць стажавання ў Польшчы.
Апошні тэрмін падачы заявак – 12 жніўня
Кожную хвіліну ва ўсім свеце людзі робяць добрыя справы на карысць іншых людзей. Робяць не дзеля ўлады, не дзеля грошай. Гэтыя людзі заслугоўваюць, каб пра іх ведалі!
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» абвяшчае конкурс «Будзь у Трэцім!».
Арганізацыі ды рознага кшталту ініцыятывы, дабраахвотна заснаваныя грамадзянамі для вырашэння розных праблемаў грамадства, прынята адносіць да трэцяга сектару (першы аб’ядноўвае дзяржаўныя арганізацыі, другі – камерцыйныя). Ва ўсім свеце ўдзел у дзейнасці арганізацый трэцяга сектару з’яўляецца ганаровым, усяляк заахвочваецца з боку дзяржавы, установаў адукацыі, кіраўніцтва фірмаў і прадпрыемстваў.
13–14 жніўня
Рэгiянальны фестываль ў вёсцы Крэва Гродзенскай вобласці ў найлепшых беларускіх традыцыях на 2 дні пераўтворыць вёску ў эпіцэнтр віравання тэатральных, танцавальных і песенных плыняў сучаснай інтэрпрэтацыі традыцыйнай культуры.
Паралельна пройдзе квэставая валанцёрская гульня.
Падчас фестывалю выступяць сярэднявечны шэльмоўскі тэатр «ДыГрыза» і гурты: «Квецень», «Князь Мышкін», «Нагуаль», «Рацыянальная дыета», «Святкі», «Фолкінэры», «Hoha-band», «The Silicon» ды інш. Пройдуць майстар-класы па народных танцах, гульнях і спевах.
Прадугледжана праца рамесніцкага кірмашу, а таксама кірмашу спажывецкіх тавараў. Солі хопіць усім!
Апошні тэрмін падачы твораў – 1 снежня
Беларускі тэатр «Лялька» (г.Віцебск) запрашае да супрацы таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і сяброўства ў пісьменніцкіх арганізацыях.
Тэатр мае патрэбу ў п’есе, якая адпавядала б наступным патрабаванням:
• меркаваны ўзрост гледачоў — ад 4–5 гадоў;
• займальны дынамічны сюжэт з ненавязлівым выхаваўчым падтэкстам (фабула можа быць як арыгінальнай, так і пазычанай з фальклору ці сусветнай літаратуры);
• вершаваная форма, ці, прынамсі, наяўнасць вялікай колькасці прыгожых і лёгкіх для ўспрымання вершаў на беларускай мове (мяркуецца выкарыстанне на сцэне аркестра з ліку артыстаў з выкананнем песень пад «жывую» музыку);
• аб’ём у памеры 12–17 старонак 14-м памерам стандартнага шрыфту.
Данута Стэрна, пераклад Настаўнік.info
Хачу заахвоціць вас, шаноўныя бацькі, да актыўнай ацэнкі. Мая задача цяжкая з дзвюх прычын:
• Сама назва падманлівая – намаўляе, што вядзецца толькі аб ацэнцы;
• Шмат хто з вас ужо даўно скончыў школу, і вярнуць туды думкі будзе няпроста.
Прашу вас прыгадаць часы, калі вы самі вучыліся. Настаўнік матэматыкі просіць вас знайсці найменшае агульнае кратнае для лікаў 33 і 121, а пасля для 342 і 521. Ён кажа, што трэба раскласці лікі на простыя множнікі.